атрэ́п’е

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. атрэ́п’е
Р. атрэ́п’я
Д. атрэ́п’ю
В. атрэ́п’е
Т. атрэ́п’ем
М. атрэ́п’і

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

атрэ́п’е, -я, н., зб.

1. Адыходы, якія атрымліваюцца пры трапанні лёну, пянькі.

Сабраць а.

2. Старое, зношанае адзенне.

Хадзіць у атрэ́п’і.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атрэ́п’е собир., ср. (остатки от обработки льна, пряжи) отрёпки ед., нет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

атрэ́п’е, ‑я, н., зб.

1. Адыходы, якія атрымліваюцца пры трапанні лёну, пянькі.

2. Старое, зношанае адзенне; лахманы. Хадзіць у атрэп’і.

3. перан. Элементы грамадства, якія дайшлі да маральнага разлажэння; падонкі. [Арцыховіч:] — Ды што з гэтым белагвардзейскім атрэп’ем гаварыць! Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Атрэ́п’е ’адыходы пры трапанні льну’ (БРС), ’парванае адзенне’ (Інстр. I); отрэпы, отрэпыны (Влад.), атрэпкі ’адыходы льну’ (Янк. I). Рус. отрепье ’адыходы льну; парванае адзенне’. Утворана з суф. ‑ие (‑ьje) ад дзеяслова атрапаць, утворанага з прэфіксам а‑ (о‑) ці ад‑ (otъ‑) ад трапаць (гл.). У іншых варыянтах выкарыстаны іншыя суфіксы: нулявы, ‑ін(ы), ‑ък(і).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смы́чаны толькі мн. л. ‘атрэп’е’ (карэліц., Шатал.). Да смык, смыкаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

отрёпки ед. нет (остатки от обработки льна, пряжи) спец. атрэ́п’е, -п’я ср., мн. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рубле́ зборн. ’тонкія жэрдкі’: рубля́ ды голья́ накладзе (ТС). Слова са значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’ з суфіксам ‑j‑e ад дзеяслова рубіць ’сячы’, як атрэп’е, акорʼе. Гл. руб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сця́жкіатрэп’е’ (шум., лаг., глыб., Сл. ПЗБ), сця́жка ’палоска’ (Рагаўц.). Параўн. укр. стя́жка ’паласа’. Да сцягнуць < цягнуць ’тое, што сцягнута’; ЕСУМ (5, 460) узводзіць украінскае слова да *vъstęga, звязанага чаргаваннем галосных з *vъstǫga, гл. стужка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мотлах, мо́тлух, мо́тлох, мотлахі ’вытраскі, атрэп’е, анучы, акраўкі’, ’пыл, прах’, ’дробная бульба’ (Нас., Грыг., Гарэц., Растарг., ТС; кобр., Нар. лекс.), у мотлах ’на кавалкі’ (усх.-маг., КЭС), ст.-бел. мо́тлохъ ’натоўп, зброд’ (XVI ст.) — апошняе Булыка лічыць запазычаным са ст.-польск. (Лекс. запазыч., 37). Укр. мо́тлох, рус. бран., кур. мотлах, польск. motłoch, motłota. Брукнер (345) звязвае польск. лексему з mietlica ’пустазелле’, у чым Махэк₂ (561) сумняваецца пры разглядзе чэш. smotlacha ’пустазелле’, зах.-славац. šmatluha, валаш. smotlaka ’нячыстае зерне’. Мяркулава (Этимология–1974, 71–74) узводзіць іх да прасл. telkti ’таўчы’ і прызнае наяўнасць экспрэсіўнага прэфікса mo‑ (з варыянтамі ma‑, me‑, mu‑). ЕСУМ (3, 522) звязвае з motati, metati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)