асэнсава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. асэнсава́нне
Р. асэнсава́ння
Д. асэнсава́нню
В. асэнсава́нне
Т. асэнсава́ннем
М. асэнсава́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

асэнсава́нне ср. осмысле́ние; см. асэнсава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асэнсава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. асэнсаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асэнсава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., што.

Усвядоміць, зразумець сэнс, значэнне чаго-н.

А. гістарычныя падзеі.

|| незак. асэнсо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. асэнсава́нне, -я, н. і асэнсо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

осмы́сливание асэнсава́нне, -ння ср., асэнсо́ўванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

осмысле́ние асэнсава́нне, -ння ср.; (неоконч. действие) асэнсо́ўванне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сэ́рдак ’безрукаўка на аўчыне’ (Сцяшк.), сэрда́к ’кароткае жаночае суконнае адзенне’ (палес., ЛА, 4; Сакал.). Гл. сардар пра ўнутраную форму ці народнаэтымалагічнае асэнсаванне сведчыць сярэ́днік ’жаночая куртка’ (Жд. 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

праламле́нне, ‑я, н.

1. Спец. Адхіленне, змяненне напрамку (радыёхваль, светлавых, гукавых і інш. хваль) пры пераходзе з аднаго асяроддзя ў другое. Праламленне святла. Праламленне радыёхваль.

2. перан. Суб’ектыўнае асэнсаванне якога‑н. факта, якое мяняе яго сэнс, змест. Андрэй, слухаючы Грышу, адчуваў, што ў ім, у Грышы, паўтараецца ў нейкім сваім праламленні яго, Андрэя, палітычная маладосць. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рыба́к1 ’рыбалоў’ (ТСБМ; шальч., пух., Сл. ПЗБ; Сцяшк., ТС), ’рачная чайка’ (ТС), руск. дыял. рыбак ’тс’. Ад ры́ба (гл.)

Рыбак2 ’рабак’ (астрав., Сл. ПЗБ), ’дажджавы чарвяк’ (кар., Шат.), ’гліст’ (ПСл). Ад раба́к (народнаэтымалагічнае асэнсаванне).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сярдзю́к ’ахоўнік гетмана ў Украіне’ (ТСБМ), параўн. укр. сердю́к ’тс’, што выводзіцца з тур. sürtük ’наглядчык’ (Фасмер, 3, 606; ЕСУМ, 5, 218). Няясныя адносіны да сярдзю́к экспр. ’багацей’ (Юрч. Вытв.), для якога можна дапусціць сувязь з сердзю́к ’гняўлівы чалавек’ (Нас.) ад сярдзіты, сердаваць (гл.), што можа ўспрымацца і як народнаэтымалагічнае асэнсаванне запазычання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)