аста́віць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. аста́ўлю аста́вім
2-я ас. аста́віш аста́віце
3-я ас. аста́віць аста́вяць
Прошлы час
м. аста́віў аста́вілі
ж. аста́віла
н. аста́віла
Загадны лад
2-я ас. аста́ў аста́ўце
Дзеепрыслоўе
прош. час аста́віўшы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Аста́віць ’пакінуць’. (Яруш., КТС). Слова вядомае ў стараславянскіх тэкстах (оставити) было значна пашырана ў старарускай, адзначаецца не толькі ў рускай, але і ва ўкраінскай мове, таму думка пра ўжыванне слова як вынік рускага ўплыву ў Купалы (Ванковіч дыс.) патрабуе абгрунтавання. Утворана з прэфіксальнага о‑ + ставити.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пракансультава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго.

Даць кансультацыю па якому‑н. пытанню. Сакратар сашчапіў рукі, схіліў набок галаву — так яму, мабыць, лягчэй было вымаўляць словы. — Дык вось, та-ва-а-арыш Ка-аліна, трэба спачатку а-акты са-аставіць, у-у-улік пра-а-авесці. Зойдзеш у выканком, та-ам цябе пракансультуюць. Асіпенка. Пракансультаваўшы колькі хворых, Яраш зноў адчуў сябе стомленым. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жыві́ць ’быць крыніцай дзейнасці’. Рус. живи́ть ’даваць жыццё, бодрасць’, укр. живи́ти ’забяспечваць жывыя арганізмы неабходнымі речывамі, падтрымліваць, натхняць’, польск. żywić ’забяспечваць арганізм’, ’адчуваць нешта’, уст.аставіць кагосьці пры жыцці’, в.-луж. žiwić ’карміць, харчаваць’, чэш. živiti ’карміць’, славац. živiť ’карміць, забяспечваць усім патрэбным’, славен. živíti ’харчаваць, утрымліваць’, серб.-харв. жи́вити ’жыць’. Ст.-слав. живити ’ажывіць’, ’пакінуць жывым’, ’жыць з чагосьці’. Ст.-рус. живити ’даваць жыццё’ (1096 г.); зажыўляць, гаіць (1585 г.); здабываць сродкі існавання (XI–XII стст.)’. Прасл. утварэнне дзеяслова ад прыметніка *živ‑ (гл. жывы) з суфіксам *‑i‑ti, першапачатковае значэнне ’рабіць жывым’, адкуль і ’харчаваць’, ’гаіць’, ’натхняць’ і г. д. Трэба адзначыць, што значэнні гэтыя прадстаўлены і ў гісторыі слова жыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апяша́лы ’лянівы, аслаблены’ (Нас.), апе́шыный ’разгублены’ (Бяльк.). Укр. дыял. зах. опішілий ’лянівы, павольны’. Польск. opieszały ’лянівы, марудны, які не любіць спяшацца’. Параўн. рус. опешить ’астацца без каня’, ’разгубіцца’, укр. уст. опішити ’астацца без каня’, укр. зах. опішіти ’зрабіцца павольным, марудным’ («Кінь опішів»). Ст.-рус. опѣшити ’зрабіць пешым; аставіць без крыл’, опѣшати ’стаць пешым (без каня)’. Параўн. яшчэ чэш. уст. opěšalý ’хто стаў без каня’, opěšati ’астацца без каня’, ст.-чэш. opěšalý. Серб.-харв. уст. opješati стаміцца’, славен. pȇšati ’стамляцца’, pẹ̑h ’стамленне’. Найбольш пашырана ўяўленне аб тым, што рус. опешить і падобныя ўтварэнні этымалагічна тлумачацца значэннем ’стаць пешым’ (Праабражэнскі, 2; Булахоўскі, Труды ИРЯ, 1, 191; Фасмер, 3, 144). Прыводзячы ў дадатак да адзначаных ужо фактаў ст.-польск. pieszeć і ст.-чэш. pěšěti ’стаць слабым’, а таксама ст.-рус. припѣшати зрабіць пешым, падрэзаць крылы’, Безлай (Južnoslav. leks., 9–10) параўноўвае гэту групу слоў з літ. paikė́ti, лат. (iz‑)paiki ’дурнець’, узводзячы корань да і.-е. *poik‑ (што ў сваю чаргу параўноўваецца з коранем слоў псаваць і інш.). На нашу думку, тут магчыма кантамінацыя двух слоў: слова, якое ўзнікла пазней і першасна азначала ’стаць пешым’, і другое, больш ранняе, якое суадносіцца, магчыма, з тым коранем, аб якім піша Безлай, або ўваходзіць у іншую сям’ю слоў. Хаця спех, спяшацца звычайна ўзводзіцца да групы спець, магчыма, суадносіны спешна — ’марудна’ (апяшала), паспяхова — ’няўдала’ (апяшала) не выпадковыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)