апусці́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. апушчу́ апу́сцім
2-я ас. апу́сціш апу́сціце
3-я ас. апу́сціць апу́сцяць
Прошлы час
м. апусці́ў апусці́лі
ж. апусці́ла
н. апусці́ла
Загадны лад
2-я ас. апусці́ апусці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час апусці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апусці́ць, -ушчу́, -у́сціш, -у́сціць; -у́шчаны; зак.

1. каго-што. Перамясціць у больш нізкае становішча.

А. сцяг.

2. што. Схіліць, нахіліць.

А. галаву.

А. вочы (скіраваць позірк уніз).

3. каго-што. Змясціць у што-н. куды-н. уніз.

А. пісьмо ў паштовую скрынку.

4. Перавесці з вертыкальнага становішча ў гарызантальнае, адчыняючы або зачыняючы што-н.

А. шлагбаум.

5. што. Зрабіць пропуск, выключыць.

Пры чытанні а. слова.

6. каго-што. Занядбаць, запусціць.

А. гаспадарку.

|| незак. апуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. апуска́нне, -я, н.

|| наз. апушчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апусці́ць сов.

1. опусти́ть;

а. руку́ — опусти́ть ру́ку;

2. (наклонить) опусти́ть; склони́ть; (голову — ещё) пону́рить; (бессильно) урони́ть; (глаза — ещё) поту́пить;

3. (поместить в жидкость, газ и т.п.) опусти́ть, погрузи́ть;

4. (ослабить уход) забро́сить;

а. гаспада́рку — забро́сить хозя́йство;

5. (сделать пропуск) опусти́ть, пропусти́ть;

а. сло́ва — опусти́ть (пропусти́ть) сло́во;

а. ру́кі — опусти́ть ру́ки;

а. кры́лы — опусти́ть кры́лья;

а. нос — пове́сить нос;

а. галаву́ — опусти́ть го́лову

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апусці́ць, апушчу, апусціш, апусціць; зак., каго-што.

1. Перамясціць у больш нізкае становішча; паставіць, палажыць ніжэй, чым было. Баец апусціў аўтамат і паспяшыў Пракопу на дапамогу. Якімовіч. Павал апусціў хамут з калень на зямлю і слухаў. Чорны. // Нахіліць, нагнуць. Юрка зачырванеўся і таму апусціў галаву, каб не заўважыла Люська. Навуменка. Жоўтымі матылямі злятае з бярог дачасна засохлае лісце, у знямозе апусцілі вецце гнілабокія вербы. Шашкоў. // Скіраваць уніз (позірк, вочы). [Бабуля:] — Не... — адказала я, паглядзела на .. [Ціхана] і апусціла вочы. Бядуля.

2. Змясціць куды‑н., у што‑н., у сярэдзіну чаго‑н. Апусціць невад пад лёд. □ Па дарозе Рыгор апусціў у скрынку лісты. Гартны. Верачкі больш няма: сёння мы апусцілі ў глыбокую, вузкую яму сасновую трунку з найбольшым шчасцем маёй сястры. Брыль.

3. Спусціць; вызваліўшы замацаваны край, даць упасці. — Апусціце шторы, — захваляваўся Бергнер. Гурскі. Апусцілі заслону, выйшаў ніўскі настаўнік, падняў руку, каб суцішыць расхваляваных дзяцей. Пальчэўскі. // Перавесці з вертыкальнага становішча ў гарызантальнае, адчыняючы або зачыняючы што‑н. Апусціць шлагбаум.

4. Зрабіць пропуск, прапусціць, выключыць (з тэксту і пад.). Скараціўшы так лёгка і механічна свой даклад, Бародка, знарок ці незнарок — невядома, апусціў даволі важную частку. Шамякін.

5. Аслабіць догляд; запусціць, занядбаць. Як і гаспадаром застаўся [Верамейчык], папікаў усе жылы, каб гаспадаркі не апусціць, каб прыдбаць яшчэ што ды ад людзей не астацца. Крапіва.

6. Абл. Перастаць займацца чым‑н. [Садовіч:] — І самае важнае — ніякае стравы для галавы. Не чытаў нічога і школу апусціў. Колас.

•••

Апусціць вушы — а) зрабіцца пасіўным, абыякавым па якой‑н. прычыне; б) завянуць (пра расліны).

Апусціць крылы — страціць энергію, бадзёрасць.

Апусціць нос — тое, што і павесіць нос (гл. павесіць).

Апусціць рукі — страціць здольнасць або жаданне займацца чым‑н.

Апусціць (падтуліць) хвост — стаць больш сціплым, менш прэтэнцыёзным, збавіць самаўпэўненасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поту́пить сов. апусці́ць, спусці́ць;

поту́пить взгляд апусці́ць во́чы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апускны́, -а́я, -о́е.

Які можна апусціць.

Апускная лямпа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазве́шваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Звесіць, нахіліць, апусціць усё, многае.

П. галовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паве́ка, -а, мн. -і, -аў, н.

Рухомая складка скуры, якая прыкрывае вока.

Апусціць павекі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пону́рить сов. пану́рыць; (опустить) апусці́ць, мног. паапуска́ць;

пону́рить го́лову пану́рыць (апусці́ць) галаву́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прызе́міць

апусціць каго-небудзь, што-небудзь на зямлю’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прызе́млю прызе́мім
2-я ас. прызе́міш прызе́міце
3-я ас. прызе́міць прызе́мяць
Прошлы час
м. прызе́міў прызе́мілі
ж. прызе́міла
н. прызе́міла
Загадны лад
2-я ас. прызе́м прызе́мце
Дзеепрыслоўе
прош. час прызе́міўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)