аняме́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аняме́лы аняме́лая аняме́лае аняме́лыя
Р. аняме́лага аняме́лай
аняме́лае
аняме́лага аняме́лых
Д. аняме́ламу аняме́лай аняме́ламу аняме́лым
В. аняме́лы (неадуш.)
аняме́лага (адуш.)
аняме́лую аняме́лае аняме́лыя (неадуш.)
аняме́лых (адуш.)
Т. аняме́лым аняме́лай
аняме́лаю
аняме́лым аняме́лымі
М. аняме́лым аняме́лай аняме́лым аняме́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

аняме́лы, -ая, -ае.

І. Які стаў нямым, страціў здольнасць гаварыць.

2. Які стаў нерухомым.

А. стан.

3. Ціхі, пазбаўлены якіх-н. гукаў.

Анямелае поле.

4. Які страціў адчувальнасць, здранцвелы.

Анямелыя ногі.

|| наз. аняме́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аняме́лы

1. (ставший немым) онеме́лый;

2. (ставший неподвижным) оцепене́лый;

3. (ставший беззвучным) умо́лкший, зату́хший;

а. стэ́п — умо́лкшая (зати́хшая) степь;

4. (утративший чувствительность) онеме́лый;

~лыя ру́кі — онеме́лые ру́ки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аняме́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Пра чалавека, які страціў здольнасць гаварыць. // Той, хто страціў на некаторы час мову (ад здзіўлення, радасці і пад.).

2. Застылы ў нерухомасці пад уплывам якога‑н. пачуцця. Гэта Волечка! Але чаму яна не бяжыць подскакам .. насустрач [Няваду], а стаіць, як анямелая, і не адрывае ад яго вачэй?! Чорны. Міхалка стаяў анямелы на грэблі каля заставак. Бядуля.

3. Ціхі; пазбаўлены гукаў. І часамі ў стэпах анямелых, Калі толькі ты ды цішыня — Нечакана і незразумела Мёртвыя размовы зноў звіняць. Панчанка. Заснуў пасёлак анямелы. Колас.

4. Неадчувальны. — А я быў ужо заснуў, — сказаў Сімон і пацёр анямелую шчаку. Самуйлёнак. // Нечуллівы. [Васіль], дзіўна, ні аб чым не думаў, нічога не шкадаваў, у анямелай душы яго была важкая і жорсткая спусцеласць. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зняме́лы, -ая, -ае.

Тое, што і анямелы.

|| наз. зняме́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апруцяне́лы, -ая, -ае.

Застылы, скарчанелы; анямелы, адубелы.

Апруцянелыя ад холаду пальцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абамле́лы, -ая, -ае.

1. Які страціў прытомнасць.

А. чалавек.

2. Анямелы, здранцвелы.

А. ад спалоху.

Абамлелыя ногі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

оцепене́вший прил.

1. здранцве́лы, аняме́лы, сшэ́рхлы;

2. змярцве́лы, аняме́лы;

3. адубе́лы; см. оцепене́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замле́лы, -ая, -ае (разм.).

1. Анямелы, адзеравянелы.

Замлелыя ногі.

2. Млявы, расслаблены (пра стан чалавека).

Замлелая дзяўчынка.

|| наз. замле́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

оцепене́лый

1. (затёкший) здранцве́лы, аняме́лы, сшэ́рхлы;

2. (от ужаса) змярцве́лы, аняме́лы;

3. (от холода) адубе́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)