Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
аняме́лы, -ая, -ае.
І. Які стаў нямым, страціў здольнасць гаварыць.
2. Які стаў нерухомым.
А. стан.
3. Ціхі, пазбаўлены якіх-н. гукаў.
Анямелае поле.
4. Які страціў адчувальнасць, здранцвелы.
Анямелыя ногі.
|| наз.аняме́ласць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аняме́лы
1. (ставший немым) онеме́лый;
2. (ставший неподвижным) оцепене́лый;
3. (ставший беззвучным) умо́лкший, зату́хший;
а. стэ́п — умо́лкшая (зати́хшая) степь;
4. (утративший чувствительность) онеме́лый;
~лыя ру́кі — онеме́лые ру́ки
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
аняме́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Пра чалавека, які страціў здольнасць гаварыць. // Той, хто страціў на некаторы час мову (ад здзіўлення, радасці і пад.).
2. Застылы ў нерухомасці пад уплывам якога‑н. пачуцця. Гэта Волечка! Але чаму яна не бяжыць подскакам .. насустрач [Няваду], а стаіць, як анямелая, і не адрывае ад яго вачэй?!Чорны.Міхалка стаяў анямелы на грэблі каля заставак.Бядуля.
3. Ціхі; пазбаўлены гукаў. І часамі ў стэпах анямелых, Калі толькі ты ды цішыня — Нечакана і незразумела Мёртвыя размовы зноў звіняць.Панчанка.Заснуў пасёлак анямелы.Колас.
4. Неадчувальны. — А я быў ужо заснуў, — сказаў Сімон і пацёр анямелую шчаку.Самуйлёнак.// Нечуллівы. [Васіль], дзіўна, ні аб чым не думаў, нічога не шкадаваў, у анямелай душы яго была важкая і жорсткая спусцеласць.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аняме́лы
1. (знямелы) stumm, spráchlos;
2. (амярцвелы, нечуллівы) erstárrt, ábgestorben
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
зняме́лы, -ая, -ае.
Тое, што і анямелы.
|| наз.зняме́ласць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
апруцяне́лы, -ая, -ае.
Застылы, скарчанелы; анямелы, адубелы.
Апруцянелыя ад холаду пальцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абамле́лы, -ая, -ае.
1. Які страціў прытомнасць.
А. чалавек.
2.Анямелы, здранцвелы.
А. ад спалоху.
Абамлелыя ногі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)