аняме́лы, -ая, -ае.

І. Які стаў нямым, страціў здольнасць гаварыць.

2. Які стаў нерухомым.

А. стан.

3. Ціхі, пазбаўлены якіх-н. гукаў.

Анямелае поле.

4. Які страціў адчувальнасць, здранцвелы.

Анямелыя ногі.

|| наз. аняме́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)