Ока́ р. Ака́, род. Акі́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Выскаля́ка (БРС). Да выскаляцца (гл. скаліць) з суф. ака.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

параўна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Супаставіць для вызначэння падабенства ці розніцы або для ўстанаўлення перавагі аднаго над другім. Параўнаць два лікі. □ Лепшыя новыя вершы Юрася Свіркі вызначаюцца тэматычнай закончанасцю.. Гэта асабліва прыкметна, калі параўнаць першы зборнік з апошнім. Барадулін.

2. Прызнаць падобным да каго‑, чаго‑н. Ака! Ака! Твой бег круты і плаўны Не параўнаць мне Ні з якой ракой. Хведаровіч.

3. Зрабіць роўным, аднолькавым. Мне трэба было — адчуванне гэтага ўсё мацнела — адплаціць Яўгену таксама шчырасцю, расказаць аб сабе нешта незвычайнае, такое, што неяк параўнала б нас, паставіла мяне ўпоравень з ім. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Манту́з ’мянтуз’ (нараўл., З нар. сл.). Да мянту́з (гл.). Тое ж рус. (Волга, Ака), арл. мантус ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыстакну́ць ’прыпыніцца на хвілінку’ (Яруш.). Дэрыват ад *прыста́ка (параўн. папярэдняе слова), якое ад прыста́ць з суф. ака.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балвака ’дурань’ (Інстр. лекс.). Трансфармацыя першапачатковага балва́н ’дурань’ (гл.), якое, відавочна, успрымалася як суфіксальнае (‑ан), далучэннем аугментатыўнага (пейаратыўнага) суфікса ака.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выміна́ка ’асоба, якая апрацоўвае лён церніцай’ (Жд., 1). Ад вымінаць пры дапамозе суф. ака, даволі распаўсюджаным у гэтай катэгорыі ў бел. і ўкр. мовах (гл. Карскі 2-3, 35). Параўн. мяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жмуля́каць ’чмякаць’ (Касп.). Параўн. чэш. žmoliti, žmouliti, славац. žmoliť, славен. žmuljiti ’дэфарміраваць сціскваючы’, а таксама чмякаць, жмякаць і да т. п. Корань *žьm‑ (гл. жаць2) з суфіксамі ‑лʼ‑ і ака‑ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лама́ка1 ’чалавек, які вядзе першасную апрацоўку льну’ (Жд. 1). З лама́ха (гл.). Суф. ака (замест ‑аха) па тыпу пісака, ваяка, гуляка і інш. (Сцяцко, Афікс. наз., 25).

Лама́ка2, лома́ка ’ламачына’ (ТС; ельск., Мат. Гом.), ’старая, сапсаваная рэч’ (ТСБМ), ’чалавек, які нічога не ўмее рабіць’ (докш., Янк. Мат., ТС), ’нязграбны, няздатны’ (ТСБМ), ’гультай’ (Сцяшк.), ’няўмека, няздольны да работы’, ламакава́ты ’тс’ (КЭС, лаг.). Укр. ломака ’палка, галіна’, ’вялікі, але нязграбны чалавек’, рус. ломака ’ганарлівец, задавака’, каш. łomaga, łȯmaga ’калека, нехлямяжы’. Утворана ад лама́ць і суф. ака.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вужа́ка1 ’змяя, вуж’ (БРС, Нас., Касп., Бяльк., Яруш., Гарэц., Мядзв., Інстр. II, Мат. Гом.); ’мінога Lamperta mariae Berg’ (З жыцця); ’злая, хітрая жанчына’ (Нас.). Рус. ужа́ка, укр. вужа́ка. Ад вуж1 (гл.) пры дапамозе суф. ака.

Вужа́ка2 ’ядавіты грыб’. Ад вуж. Гл. вужоўкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)