айчы́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. айчы́нны айчы́нная айчы́ннае айчы́нныя
Р. айчы́ннага айчы́ннай
айчы́ннае
айчы́ннага айчы́нных
Д. айчы́ннаму айчы́ннай айчы́ннаму айчы́нным
В. айчы́нны (неадуш.)
айчы́ннага (адуш.)
айчы́нную айчы́ннае айчы́нныя (неадуш.)
айчы́нных (адуш.)
Т. айчы́нным айчы́ннай
айчы́ннаю
айчы́нным айчы́ннымі
М. айчы́нным айчы́ннай айчы́нным айчы́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

айчы́нны оте́чественный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

айчы́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да айчыны. Айчынныя героі. Айчынны фронт. // Створаны ў межах сваёй дзяржавы; не заметны. Айчынная навука. Айчынныя станкі. Айчынныя тавары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

айчы́на, -ы, ж. (высок.).

Бацькаўшчына, радзіма.

Наведаў нядаўна айчыну сваю.

|| прым. айчы́нны, -ая, -ае.

Вялікая Айчынная вайна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

оте́чественный айчы́нны;

Вели́кая Оте́чественная война́ Вялі́кая Айчы́нная вайна́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ро́дны ’які знаходзіцца ў кроўнай роднасці па прамой лініі’, ’звязаны з месцам нараджэння (пра горад, вёску)’, ’дарагі, блізкі сэрцу’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Шат., Стан., Байк. і Некр., Растарг., ТС, Сл. ПЗБ; слуц., Жыв. НС), ’айчынны’ (Байк. і Некр.), родный ’родны’ (Бяльк.). Укр. рі́дний, рус. родно́й, ро́дный ’тс’, польск. rodny толькі ў словазлучэнні narządy rodne ’палавыя органы’; н.-луж. rodny ’родны па крыві’, ’які датычыць паходжання’, чэш., славац. rodný ’родны’, славен. rôden, серб. ро̏дан і харв. rȍdan ’родны (месца нараджэння, родная старонка)’, макед. роден, балг. рождѐн ’родны’. Прасл. *ordьnъ. Да род1 (гл.). Сюды ж ро́дныя ’сваякі’, ро́днасны ’звязаны агульным паходжаннем’, ро́днасць ’блізкасць, падабенства’ (ТСБМ, ЛА, 3), радню́сенькі ’самы родны’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)