азі́мы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. азі́мы азі́мая азі́мае азі́мыя
Р. азі́мага азі́май
азі́мае
азі́мага азі́мых
Д. азі́маму азі́май азі́маму азі́мым
В. азі́мы (неадуш.)
азі́мага (адуш.)
азі́мую азі́мае азі́мыя (неадуш.)
азі́мых (адуш.)
Т. азі́мым азі́май
азі́маю
азі́мым азі́мымі
М. азі́мым азі́май азі́мым азі́мых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

азі́мы ози́мый;

~мая пшані́ца — ози́мая пшени́ца;

а. клін — ози́мый клин

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

азі́мы, ‑ая, ‑ае.

1. Які высяваецца, прарастае і кусціцца восенню, зімуе пад снегам, а потым летам спее. Азімая пшаніца. Азімыя культуры. / у знач. наз. азі́мыя, ‑ых. Падкормка азімых. Араць поле пад азімыя. Азімыя пасеяны ў лепшыя агратэхнічныя тэрміны.

2. Які мае адносіны да культур, што высяваюцца восенню. Азімы палетак. Азімая сяўба.

•••

Азімая соўка гл. соўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азі́мы, -ая, -ае.

1. Які высяваецца, прарастае і кусціцца восенню, зімуе пад снегам, а потым летам спее.

Азімая пшаніца.

2. у знач. наз. азі́мыя, -ых.

Падкормка азімых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ози́мый азі́мы;

ози́мая пшени́ца азі́мая пшані́ца, разг. зі́мка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

На́зімка ’азімая пшаніца’ (Сцяшк.; брэсц., Нар. лекс.). Хутчэй за ўсё вынік семантычнай кандэнсацыі словазлучэння тыпу пшаніца на зіму (пасеяная) або са сцягнутага *назімая пшаніца, параўн. укр. назімийазімы’, такая мадэль з прыназоўнікам *na вядома і іншым славянскім мовам, параўн. серб.-харв. на́зиме ’парася да аднаго года’, назимац ’паршук’; іншае значэнне прыназоўніка (прэфікса) у в.- і н.-луж. nazyma ’восень’, першапачатковая семантыка ’ў напрамку зімы, паказваючы на зіму’ (Шустар-Шэўц, 13, 995), польск. дыял. nazima ’позняя восень’, параўн. налёцце ’будучы год’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зя́бліва ’асенняе ўзорванне поля, а таксама поле, узаранае з восені пад веснавую сяўбу’, зяб, зя́бла, дзя́бля (Выг., Лекс. Палесся), зя́блі, зя́бра, зя́бліна (Сл. паўн.-зах.), зя́бла, зя́бер (Нас.). Рус. зябь, дыял. зябль, зя́бель, укр. зяб ’тс’. Параўн. зя́бліць, дыял. зя́брыць, рус. зя́бить, зя́блить ’рыхтаваць (узорваць) пад зябліва’. Параўн. у рус. гаворках зя́бель расліны, збожжа, павітае марозам на полі’ (арханг., алан., пск., смал.) і наогул ’замарожаная рэч, дрэва’, ’сцюжа’, ’гніль (у дрэве)’, ’дрыгва’. Даль (1, 698–699) аднёс зябь, зябль, зя́блина да кораня зябнуть паводле семантычнага ходу: поле, пакінутае на зіму зябнуць. Таксама Міклашыч, 401. Але, калі ўлічыць, што гэта можа быць і ’азімы пасеў’ (пабіты марозам), ці не трэба звязваць са старажытным значэннем zęb‑ti > ст.-слав. зѧти ’рваць’, прозѧбати ’прарастаць’, як ’рунь’, ’усходы’. Няпэўна. Плевачава, Этимология, 1966, 94; Фасмер, 2, 110–111; Шанскі, 2, З, 116; Трубачоў, ВЯ, 1957, 2, 89. Параўн. зябнуць, зуб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

клін, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Завостраны ўнізе і расшыраны ўверсе кусок дрэва або металу, якім расколваюць або заціскаюць што-н.

Дубовы к.

Забіць к. у палена.

2. Вузкая трохвугольная ўстаўка ў сукенцы і іншым адзенні.

Уставіць к. у сарочку.

3. перан. Частка войск, якая, расколваючы фронт праціўніка, паглыбляецца ў яго размяшчэнне вузкім трохвугольнікам.

4. чаго або які. Пра ўсё, што мае трохвугольную, завостраную з аднаго боку форму.

Жураўліны к.

5. Частка зямельных угоддзяў, якая вылучаецца па якой-н. прымеце (па відзе пасеваў, мясцовасці і пад.; спец.).

Яравы к.

Азімы к.

К. сенакосу.

Забіць (загнаць) клін — раз’яднаць, зрабіць варожым.

Куды ні кінь — усюды клін — за што ні вазьміся, чаго-н. не хапае, усё не ладзіцца.

Свет клінам (не) сышоўся на кім-чым (разм.) — хто-н. або што-н. не з’яўляецца адзіным, ёсць і іншыя.

|| памянш. кліно́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м. (да 1, 2, 4 і 5 знач.).

|| прым. клінавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.).

Клінавое злучэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клин

1. клін, род. клі́на м.;

2. с.-х. пале́так, -тка м.;

ярово́й клин яравы́ пале́так;

ози́мый клин азі́мы пале́так;

клин клином вышиба́ть клін клі́нам выбіва́ць;

свет не клином сошёлся свет не клі́нам сышо́ўся;

куда́ ни кинь — всё клин погов. куды́ ні кінь — усю́ды клін.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

клін, ‑а, м.

1. Завостраны ўнізе і расшыраны ўверсе кусок дрэва або металу, якім расколваюць або заціскаюць што‑н. Дубовы Клін. Забіць клін у палена.

2. Вузкая трохвугольная ўстаўка ў сукенцы і іншым адзенні. Уставіць кліны ў спадніцу.

3. У гарматным затворы — частка механізма, які закрывае адтуліну артылерыйскай гарматы перад выстралам. Тырчэла пятка патрона, заціснутага клінам затвора. Шамякін.

4. чаго або які. Пра ўсё, што мае трохвугольную, завостраную з аднаго боку форму. Жураўліны клін. □ Тодар Шалюта сядзеў моўчкі, апусціўшы галаву з касым клінам валасоў на лбе. Дуброўскі.

5. у знач. прысл. клі́нам. Звужаючыся к аднаму боку. А над полем, што клінам упіралася аж у самую раку, у блакіце нябёс, трымцелі і нязмоўчна звінелі жаваранкі. Ляўданскі.

6. Частка зямельных угоддзяў, якая вылучаецца па якой‑н. прымеце. Азімы клін. Правы клін. Пасяўны клін. // Участак зямлі ўвогуле. За лугавінай пачынаўся чорны клін ворыва. Савіцкі. Праплыў, нібы зарава пажару, бярозавы гай, чырвоны клін скошанага поля грэчкі. Хомчанка.

•••

Забіць (загнаць) клін гл. забіць.

Куды ні кінь — усюды клін — за што ні вазьміся, чаго‑н. не хапае, усё не ладзіцца.

Свет клінам (не) сышоўся гл. свет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)