адро́знівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак., ад каго-чаго.

Мець асаблівасці, рысы, прыкметы, якія адрозніваюць ад іншых асоб, прадметаў і з’яў.

Ён адрозніваецца кемлівасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адро́знівацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адро́зніваюся адро́зніваемся
2-я ас. адро́зніваешся адро́зніваецеся
3-я ас. адро́зніваецца адро́зніваюцца
Прошлы час
м. адро́зніваўся адро́зніваліся
ж. адро́знівалася
н. адро́знівалася
Загадны лад
2-я ас. адро́знівайся адро́знівайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час адро́зніваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адро́знівацца несов., возвр., страд. отлича́ться, различа́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адро́знівацца, ‑аецца; незак., ад каго-чаго.

Мець асаблівасці, рысы, якія адрозніваюць адзін прадмет ад другога. [Маладзейшы] вельмі адрозніваўся ад свайго панурага таварыша і выглядам, і жвавасцю рухаў. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адрознівацца, адразняцца, розніцца, разыходзіцца, адыходзіць, быць адменным

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ро́зниться адро́знівацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ро́зніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; незак., ад каго-чаго чым (разм.).

Мець розніцу у чым-н., адрознівацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́зниться несов. ро́зніцца, адро́знівацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

различа́ться

1. (иметь различие) адро́знівацца, ро́зніцца;

2. страд. распазнава́цца; адро́знівацца; см. различа́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ро́зніцца ’мець рысы, асаблівасці, якія адрозніваюць адно ад аднаго’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб.), ’аддзяляцца’ (Нас.), ’адрознівацца’ (Байк. і Некр.), ’разрастацца з аднаго кораня парасткам’ (слуц., Жыв. НС). Укр. різни́тисяадрознівацца’, ’аддзяляцца, разлучацца’, ст.-рус. рознитисяадрознівацца’, ’разыходзіцца ў чым-небудзь’ (XVI ст.), польск. różnic się ’тс’, ’сварыцца’, чэш. různiti seадрознівацца’. Паўночна-славянскае. Утворана ад розны (гл.) < прасл. *orz‑ьnъ альбо ад *orzьnь (параўн. рознь ’адрозненне’, ’сварка’, рус. рознь ’розніца’). Сюды ж розніць ’быць асаблівасцю, якая адрознівае’ (ТСБМ, Касп., Стан.), ’аддзяляць адно ад парнага’ (Нас.), вы́разніцца ’вылучыцца’ (з польск. wyróżnić się ’тс’, ’адрознівацца’), паро́зніцца ’аддзяліцца’, ’адрознівацца, не супадаць’, ’пасварыцца’ (Стан.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)