адро́знівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак., ад каго-чаго.

Мець асаблівасці, рысы, прыкметы, якія адрозніваюць ад іншых асоб, прадметаў і з’яў.

Ён адрозніваецца кемлівасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адро́знівацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адро́зніваюся адро́зніваемся
2-я ас. адро́зніваешся адро́зніваецеся
3-я ас. адро́зніваецца адро́зніваюцца
Прошлы час
м. адро́зніваўся адро́зніваліся
ж. адро́знівалася
н. адро́знівалася
Загадны лад
2-я ас. адро́знівайся адро́знівайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час адро́зніваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адро́знівацца несов., возвр., страд. отлича́ться, различа́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адро́знівацца, ‑аецца; незак., ад каго-чаго.

Мець асаблівасці, рысы, якія адрозніваюць адзін прадмет ад другога. [Маладзейшы] вельмі адрозніваўся ад свайго панурага таварыша і выглядам, і жвавасцю рухаў. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адро́знівацца sich unterschiden*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

адрознівацца, адразняцца, розніцца, разыходзіцца, адыходзіць, быць адменным

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ро́зниться адро́знівацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ро́зніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; незак., ад каго-чаго чым (разм.).

Мець розніцу у чым-н., адрознівацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́зниться несов. ро́зніцца, адро́знівацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

различа́ться

1. (иметь различие) адро́знівацца, ро́зніцца;

2. страд. распазнава́цца; адро́знівацца; см. различа́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)