адку́ль-не́будзь

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
адку́ль-не́будзь - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адку́ль-не́будзь, прысл.

З якога-н. месца, з якой-н. крыніцы.

А. даведаемся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкуль-не́будзь нареч. отку́да-либо, отку́да-нибудь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адку́ль-не́будзь, прысл.

З якога‑н. месца. // З якой‑н. крыніцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отку́да-ли́бо нареч. адку́ль-не́будзь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отку́да-нибу́дь нареч. адку́ль-не́будзь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выдзыба́ць

‘выцягваць з цяжкасцю адкуль-небудзь каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выдзыба́ю выдзыба́ем
2-я ас. выдзыба́еш выдзыба́еце
3-я ас. выдзыба́е выдзыба́юць
Прошлы час
м. выдзыба́ў выдзыба́лі
ж. выдзыба́ла
н. выдзыба́ла
Загадны лад
2-я ас. выдзыба́й выдзыба́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выдзыба́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Вы́дыбаць ’вылезці, выбрацца адкуль-небудзь’ (КТС), вы́дзыбаць ’выцягнуць з цяжкасцю з непрыемнага становішча’ (Нас.), вы́дзыбацца ’выцягнуцца, вырасці вялікім’ (Янк. II). Рус. выдыба́ць ’вылязаць, выкарасквацца аднекуль’. Ад дыбаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́сунуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Паказацца адкуль‑н.; выставіцца. Высунуцца з вады. Высунуцца з акопа. □ Машына спынілася на скрыжаванні. Шафёр, малады хлопец, амаль юнак, высунуўся з кабіны. Шамякін. // Разм. неадабр. Недарэчы ўмяшацца ў што‑н., выступіць з чым‑н. Ніхто не прыдаваў тут сур’ёзнага значэння таму праекту, з якім .. [Лабановіч] так няўдала высунуўся. Колас.

2. Выйсці, выступіць наперад адкуль‑н. Калі наперад высунуўся Сцёпка, то ён стаў у баявую позу і прыняў вельмі грозны від. Колас. // Выдацца за мяжу чаго‑н. Губы былі да таго сціснуты, што падбародак высунуўся наперад. Бядуля. // Паказацца, з’явіцца. Уперадзе з-за гарызонта высунуўся даўжэзны горны хрыбет. Гамолка. // Разм. Павольна, не спяшаючыся выйсці адкуль‑н. [Маня:] — Куды вы, тата, сабраліся? — От куды-небудзь высунуся з хаты. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыслу́га ’паслуга’ (Нас.), таксама прыслуга́ч ’той, хто прыслужваецца перад кім-небудзь’ (ТСБМ), прыслуга́цель ’тс’ (ТС). Гл. слуга, служачы. Параўн. яшчэ польск. przysługa ’паслуга’, адкуль, відаць, улічваючы рэдкасць ужывання, гэтае значэнне ў беларускай мове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)