адкры́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адкры́ты адкры́тая адкры́тае адкры́тыя
Р. адкры́тага адкры́тай
адкры́тае
адкры́тага адкры́тых
Д. адкры́таму адкры́тай адкры́таму адкры́тым
В. адкры́ты (неадуш.)
адкры́тага (адуш.)
адкры́тую адкры́тае адкры́тыя (неадуш.)
адкры́тых (адуш.)
Т. адкры́тым адкры́тай
адкры́таю
адкры́тым адкры́тымі
М. адкры́тым адкры́тай адкры́тым адкры́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адкры́ты

прыметнік, адносны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адкры́ты адкры́тая адкры́тае адкры́тыя
Р. адкры́тага адкры́тай
адкры́тае
адкры́тага адкры́тых
Д. адкры́таму адкры́тай адкры́таму адкры́тым
В. адкры́ты (неадуш.)
адкры́тага (адуш.)
адкры́тую адкры́тае адкры́тыя (неадуш.)
адкры́тых (адуш.)
Т. адкры́тым адкры́тай
адкры́таю
адкры́тым адкры́тымі
М. адкры́тым адкры́тай адкры́тым адкры́тых

Кароткая форма: адкры́та.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адкры́ты, -ая, -ае.

1. Нічым не загароджаны, не прыкрыты; аголены; без покрыва зверху, з бакоў.

А. прастор.

Адкрытае мора.

Смажыць на адкрытым агні.

Хадзіць з адкрытай галавой.

2. Даступны для ўсіх жадаючых.

А. сход.

3. Не тайны, яўны.

А. пратэст.

Адкрыта (прысл.) выступіць з крытыкай недахопаў.

Адкрытае галасаванне (падняццем рук, не тайнае).

4. Шчыры, прамы, даверлівы.

А. твар.

А. характар.

5. Тое, што і разгорнуты.

Адкрытая кніга.

А. журнал.

6. З вялікім выразам.

Адкрытае плацце.

7. Не падземны, з агаленнем пласта.

А. спосаб здабычы вугалю.

Адкрытае пісьмо — пісьмо каму-н., якое публікуецца ў друку.

Адкрытае пытанне — нявырашанае пытанне.

Адкрытая рана — рана, якая не зажыла.

Адкрыты лоб — вялікі і круты лоб.

У адкрытую (ісці, дзейнічаць) (разм.) — не ўтойваючы сродкаў і прыёмаў.

|| наз. адкры́тасць, -і, ж. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыво́лле, -я, н.

1. Шырокае адкрытае месца, прастора.

Лугавое п.

2. Поўная свабода, вольнае жыццё.

Тут п. для дзіцячых гульняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

буй¹, буя́, М на буі́, мн. буі́, буёў, м.

Высокае, адкрытае з усіх бакоў для ветру месца.

Хата стаяла на буі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бу́й

‘высокае, адкрытае для ветру месца’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бу́й буі́
Р. буя́ буёў
Д. бую́ буя́м
В. бу́й буі́
Т. буём буя́мі
М. буі́ буя́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

павысо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Высунуць, перамясціць на адкрытае месца ўсё, многае.

П. сталы на сярэдзіну хаты.

Дзеці павысоўвалі галовы з-пад стала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галасава́нне ср. голосова́ние;

адкры́тае г. — откры́тое голосова́ние;

закры́тае (та́йнае) г. — закры́тое (та́йное) голосова́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лабя́к, ‑а, м.

Абл. Адкрытае ўзвышанае месца. Вёска гэтая была якраз перад намі, на лабяку, яна добра нам далася ў знакі. Шарахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)