адкруці́цца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
адкручу́ся |
адкру́цімся |
| 2-я ас. |
адкру́цішся |
адкру́ціцеся |
| 3-я ас. |
адкру́ціцца |
адкру́цяцца |
| Прошлы час |
| м. |
адкруці́ўся |
адкруці́ліся |
| ж. |
адкруці́лася |
| н. |
адкруці́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
адкруці́ся |
адкруці́цеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
адкруці́ўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
адкруці́цца, -ручу́ся, -ру́цішся, -ру́ціцца; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Раскруціўшыся, аддзяліцца; адшрубавацца.
Вяроўка адкруцілася.
Адкруцілася гайка.
2. Павярнуўшыся, адкрыцца.
Кран адкруціўся.
3. Зламацца, адарвацца ад пакручвання ў розныя бакі; перакруціцца.
Спелая макаўка лёгка адкруцілася.
4. Скончыць круціцца, адкружыцца.
Адкруціліся пары ў вальсе.
5. Ухіліцца, хітра вызваліцца ад чаго-н. з дапамогай выдумак (разм.).
А. ад паездкі.
|| незак. адкру́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адкруці́цца сов.
1. (о гайке и т.п.) отвинти́ться, открути́ться, отверну́ться;
2. (поворачиваясь) откры́ться, отверну́ться;
кран лёгка ~ці́ўся — кран легко́ откры́лся (отверну́лся);
3. (о чём-л. свитом, закрученном) открути́ться;
закру́чаная вяро́ўка ~ці́лася — закру́ченная верёвка открути́лась;
4. (разматываясь, отделиться) отмота́ться;
5. перен. отде́латься, отверте́ться, отвильну́ть;
а. ад пае́здкі — отде́латься (отверте́ться) от пое́здки
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адкруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раскруціўшыся, аддзяліцца. Вось адзін сноп .. стаў разлазіцца, аб’язджаць, пэўна перавясла было нямецкае ці адкруцілася. Мележ. // Адшрубавацца. Шруба адкруцілася.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павярнуўшыся, адкрыцца. Кран адкруціўся.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зламацца, адарвацца ад пакручвання ў розныя бакі; перакруціцца. Спелая макаўка лёгка адкруцілася.
4. Кончыць круціцца, адкружыцца. Адкруціліся пары ў вальсе.
5. Разм. Ухіліцца, вызваліцца ад чаго‑н. з дапамогай выдумак, хітрыкаў; пазбегнуць чаго‑н. Пасля таго, як.. [факір] зразумеў, што адкруціцца ніяк не выпадзе, ён шмат што нам расказаў. Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адшрубава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -бу́ецца; зак.
Адкруціцца, верцячыся па вінтавой нарэзцы.
Адшрубавалася гайка.
|| незак. адшрубо́ўвацца, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паадкру́чвацца, ‑аецца; зак.
Адкруціцца ў многіх месцах; адкруціцца — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх. Гайкі паадкручваліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
отвильну́ть сов. адкруці́цца, ухілі́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
открути́ться адкруці́цца, мног. паадкру́чвацца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адкру́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адкруціцца.
2. Зал. да адкручваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акруці́цца, акручуся, акруцішся, акруціцца; зак.
Разм. Тое, што і адкруціцца (у 1, 2, 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)