адкруці́цца, -ручу́ся, -ру́цішся, -ру́ціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Раскруціўшыся, аддзяліцца; адшрубавацца.

Вяроўка адкруцілася.

Адкруцілася гайка.

2. Павярнуўшыся, адкрыцца.

Кран адкруціўся.

3. Зламацца, адарвацца ад пакручвання ў розныя бакі; перакруціцца.

Спелая макаўка лёгка адкруцілася.

4. Скончыць круціцца, адкружыцца.

Адкруціліся пары ў вальсе.

5. Ухіліцца, хітра вызваліцца ад чаго-н. з дапамогай выдумак (разм.).

А. ад паездкі.

|| незак. адкру́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)