адваява́ць, -ваю́ю, -ваю́еш, -ваю́е; -ваю́й; -ваява́ны; зак.
1. каго-што. Вярнуць у барацьбе, у вайне.
А. сваю зямлю ў захопнікаў.
2. перан. Дамагчыся чаго-н. настойлівасцю.
А. пераходны сцяг.
3. Кончыць ваяваць (разм.).
Салдат сваё адваяваў.
4. Пазбавіцца сілы, моцы ваяваць (разм.).
Я ўжо стары, сваё адваяваў.
|| незак. адваёўваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адваява́ць
дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
адваю́ю |
адваю́ем |
| 2-я ас. |
адваю́еш |
адваю́еце |
| 3-я ас. |
адваю́е |
адваю́юць |
| Прошлы час |
| м. |
адваява́ў |
адваява́лі |
| ж. |
адваява́ла |
| н. |
адваява́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
адваю́й |
адваю́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
адваява́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
адваява́ць сов., в разн. знач. отвоева́ть;
а. у во́рага — отвоева́ть у врага́;
а. сваё дабро́ — отвоева́ть своё добро́;
тры гады́ ~ва́лі — три го́да отвоева́ли
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак.
1. што. У вайне, у барацьбе адабраць захопленае ворагам або завалодаць тым, што належыць ворагу.
2. перан.; каго-што. Дамагчыся чаго‑н., здабыць што‑н. у выніку барацьбы, настойлівасці, працы, выратаваць каго‑н. [Бабейка:] — Нават пасля вайны адваявалі гектараў пяцьдзесят у балота — вунь, бачыце, чарнее ралля, гэта ўзаралі на зіму. Хадкевіч. [Хірургу] не раз хацелася кінуць папрок гэтаму ганарліўцу, якога ён адваяваў ад смерці, але кожны раз яго спрактыкаваны розум раіў маўчаць. Васілевіч.
3. Разм. Пазбавіцца сілы, моцы ваяваць. [Царская дачка:] — Зноў ідзе на наша царства вялікае войска аж трох каралёў. А бацька мой стары ўжо — ваяваць не можа. Ці не паехаў бы ты за яго? — Куды мне ехаць, — кажа салдат. — Я ўжо сваё адваяваў. Якімовіч.
4. Разм. Праваяваць нейкі час, скончыць ваяваць. Адваяваць два гады. □ Не дачакаўся ў гэты час суровы, Стары шасцідзесятае вясны, Знайшоў спакой на могілках вясковых, Адваяваўшы спраўна тры вайны. Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адваёўваць гл. адваяваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адваява́цца, -ваю́юся, -ваю́ешся, -ваю́ецца; -ваю́йся; зак. (разм.).
Тое, што і адваяваць (у 3 знач.).
Адваяваўся салдат.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адваёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адваяваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адваява́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адваяваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
отвоева́ть сов., в разн. знач. адваява́ць, мног. паадваёўваць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адваёўваць несов., в разн. знач. отвоёвывать; см. адваява́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)