адваява́ць, -ваю́ю, -ваю́еш, -ваю́е; -ваю́й; -ваява́ны; зак.

1. каго-што. Вярнуць у барацьбе, у вайне.

А. сваю зямлю ў захопнікаў.

2. перан. Дамагчыся чаго-н. настойлівасцю.

А. пераходны сцяг.

3. Кончыць ваяваць (разм.).

Салдат сваё адваяваў.

4. Пазбавіцца сілы, моцы ваяваць (разм.).

Я ўжо стары, сваё адваяваў.

|| незак. адваёўваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)