абапіра́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абапіра́юся абапіра́емся
2-я ас. абапіра́ешся абапіра́ецеся
3-я ас. абапіра́ецца абапіра́юцца
Прошлы час
м. абапіра́ўся абапіра́ліся
ж. абапіра́лася
н. абапіра́лася
Загадны лад
2-я ас. абапіра́йся абапіра́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час абапіра́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абапіра́цца несов., см. апіра́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абапе́рціся і апе́рціся, -пру́ся, -прэ́шся, -прэ́цца; -про́мся, -праце́ся, -пру́цца; -пёрся, -пе́рлася; -пры́ся; зак.

1. на каго-што і аб каго-што. Прыхіліцца да каго-, чаго-н., выкарыстаць што-н. як апору, налегчы на каго-, што-н.

А. рукамі.

А. спінай аб сцяну.

2. перан., на каго-што. Знайсці падтрымку, апору ў кім-н.

А. на асяроддзе.

3. перан., на што. Выкарыстаць што-н. у якасці асновы для разважанняў, крыніцы інфармацыі.

А. на лічбы.

|| незак. абапіра́цца і апіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злёгку, прысл.

Не моцна, крыху, ледзь-ледзь.

З. ўсміхнуцца.

З. абапірацца на кіёк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

облока́чиваться абапіра́цца, аблако́чвацца, успіра́цца; см. облокоти́ться;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

опира́ться

1. абапіра́цца, апіра́цца (на што); прыпіра́цца (да чаго);

2. перен. асно́ўвацца, угрунто́ўвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыціна́ць ’спыняць’, ’перасякаць (дарогу)’ (Нас.), ’прыпыняць’ (Байк. і Некр.), ’ціснуць (аб цеснай вопратцы, абутку)’ (Нас.), прыця́ць ’заціснуць, прыціснуць; затаіць, захаваць’, ’рабіць рэзкія папрокі, дакаранні’ (Нас.). Сюды ж прыціна́цца ’знаходзіць прыстанішча, прытулак’; ’абапірацца; прысесці для адпачынку’ (Гарэц.), рус. смал. притина́ться ’жыць у нечым доме, выпадкова прыбіўшыся’. Да цяць (гл.); разнастайнасць значэнняў пры першапачатковым ’абразаць, падразаць’ тлумачыцца далейшым развіццём семантыкі ў бок ’абмежаваць (у руху)’, ’асадзіць’, ’сціснуць’ і пад.; параўн. Гарачава, ОЛА, Исследов., 1994–1996, 210–216; ЕСУМ, 4, 584.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слані́ць ‘хіліць; прыстаўляць’ (Нас., Ласт.), слані́цца ‘хіліцца, прыхіляцца, адхіляцца’ (Нас., Ласт.), часцей з прыстаўкай: заслані́ць, прыслані́ць, сланя́ць ‘хістаць, вадзіць у бакі’ (ТСБМ), сланя́цца ‘хадзіць туды-сюды (звычайна без мэты)’, ‘злёгку хістацца’ (ТСБМ, Сержп.), ‘хістацца’ (воран., Сл. ПЗБ, Варл.) — ітэратыў да зваротнай формы, як і рус. слоня́ться (КЭСРЯ, 415). Укр. слони́ти ‘сшываць дзве паловы штаноў у хаду’, слоня́тися ‘сланяцца; ісці няцвёрдай хадой, пакачвацца’, рус. дыял. слонить ‘прыстаўляць’, ‘сшываць кускі тканіны буйнымі шыўкамі’, заслони́ть, прислони́ть, польск. słonić, słaniać się, в.-луж. zasłonić, чэш. sloniti, cloniti ‘засланяць’, славац. sloniť, cloniť, серб.-харв. засло́нити, славен. slonétiабапірацца, прыхіляцца’, балг. заслоня́. Прасл. *sloniti параўноўваюць з лат. slenêt ‘біць, калаціць’, slànît ‘накідваць; біць’, ст.-інд. śráyatē ‘прыхіляецца’, śráyati ‘прыстаўляе, накладвае’, далей з літ. šliẽti, šliejù ‘прыхіляць’, лац. clīno, ‑āre ‘нахіляць, гнуць’ і інш., якія да і.-е. кораня *k̂lei‑, *k̂loi‑, *k̂li‑ ‘хіліцца, прыхіляцца’. Гл. Брукнер, 500; Фасмер, 3, 675; Махэк₂, 556; Фрэнкель, 1004; Шустар-Шэўц, 1306, 1737; ЕСУМ, 5, 308. Варбат (Этимология–1972, 44) разглядае *sloniti як каузатыў да *slęnǫti ‘дасягнуць, прыстаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поко́иться несов.

1. (пребывать в покое) знахо́дзіцца, быць у спако́і; (отдыхать) адпачыва́ць;

2. (быть похороненным) спачыва́ць, быць пахава́ным;

здесь поко́ится мой оте́ц тут спачыва́е (пахава́ны) мой ба́цька;

3. (лежать, опираться на основание) абапіра́цца, апіра́цца (на што); (лежать) ляжа́ць (на чым); (стоять) стая́ць (на чым);

мост поко́ится на а́рках мост абапіра́ецца на а́ркі;

4. перен. (основываться) грунтава́цца;

э́тот вы́вод поко́ится на глубо́ком изуче́нии предме́та гэ́тая высно́ва грунту́ецца на глыбо́кім вывучэ́нні прадме́та.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Слой1 ‘пласт чаго-небудзь’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., ТС, Сцяшк., З нар. сл., Сл. ПЗБ), ‘гадавы круг у зрэзе дрэва’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк.). Укр. дыял. слій, слой ‘пражылкі ў драўніне’, ‘пасма, валакно’, рус. слой ‘пласт’, польск. słój ‘пласт; пражылкі ў драўніне’, чэш. sloj ‘пласт, гадавое кальцо ў дрэве’, славац. sloj ‘пласт’, славен. slòj ‘брудная лужына; горны пласт’, балг. слой ‘пласт; корка лёду’, макед. слој “пласт’. Прасл. *sъlojь < *sъliti, г. зн. першапачаткова ‘тое, што злілі’ з чаргаваннем у корані i/o, параўн. лой, пралой (гл.). Гл. Бернекер, 1, 729; Праабражэнскі, 2, 323, 387; Фасмер, 3, 674; Сной₁, 581; Борысь, 559. Роднасць *sъlojъ з ст.-прус. slayan ‘полаз саней’, літ. šliẽti, šliejù ‘прыхіляць’, лат. slíet ‘тс’, авест. srayati ‘ён прыхіляецца’, ст.-сакс. hlinōn ‘прысланяць, абапірацца’ (Траўтман, 309; Мюленбах-Эндзелін, 3, 939 і наст; Махэк₂, 555) і рэканструкцыя *slojь Фасмерам (3, 674) лічыцца менш верагоднай. Апошнюю версію рашуча падтрымлівае Трубачоў (Ремесл. терм., 256–257), які рэканструкцыю *sъlojь адносіць толькі да слой2 (гл.). Агляд версій гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 302–303.

Слой2 ‘гліняны паліваны посуд з накрыўкай’ (ПСл), ‘(высокая) шкляная або гліняная пасудзіна’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Сл. ПЗБ, З нар. сл., ЛА, 5), сло́ік ‘тс’ (ТСБМ, Нас., Касп., Др.-Падб., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ, Варл., Сцяшк., З нар. сл., ЛА, 5), ‘высокі гліняны збан’ (Шат.), сло́вік (< сло́ік) ‘слоік’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк., Жд. 1, Сл. Брэс.). Укр. слой, слоїк ‘шкляны або гліняны посуд’, дыял. слій, слой ‘міска; куфаль’, польск. słój, słoik ‘шкляная банка’, в.-луж. słojk ‘пасудзіна для масла’, н.-луж. słój ‘міска, бляшанка’. Брукнер (500), Борысь (559) не аддзяляюць ад слой1 (гл.), а Трубачоў (Ремесл. терм., 256–257) рэканструюе прасл. *sъlojь, утворанае з прыст. съ‑ і іменнай асновы *‑lojъ: *liti ‘ліць’, якое потым наблізілася да *slojь ‘слой, пласт’, што адбылося ў польскай мове ў перыяд яе ўжо адасобленага жыцця, паколькі там тое і другое дало słój. Украінскую форму ён разглядае (там жа) як запазычанне з польскай, тое ж трэба, відаць, прызнаць і для беларускага слова. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 307.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)