абапіра́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абапіра́юся абапіра́емся
2-я ас. абапіра́ешся абапіра́ецеся
3-я ас. абапіра́ецца абапіра́юцца
Прошлы час
м. абапіра́ўся абапіра́ліся
ж. абапіра́лася
н. абапіра́лася
Загадны лад
2-я ас. абапіра́йся абапіра́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час абапіра́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абапіра́цца несов., см. апіра́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абапе́рціся і апе́рціся, -пру́ся, -прэ́шся, -прэ́цца; -про́мся, -праце́ся, -пру́цца; -пёрся, -пе́рлася; -пры́ся; зак.

1. на каго-што і аб каго-што. Прыхіліцца да каго-, чаго-н., выкарыстаць што-н. як апору, налегчы на каго-, што-н.

А. рукамі.

А. спінай аб сцяну.

2. перан., на каго-што. Знайсці падтрымку, апору ў кім-н.

А. на асяроддзе.

3. перан., на што. Выкарыстаць што-н. у якасці асновы для разважанняў, крыніцы інфармацыі.

А. на лічбы.

|| незак. абапіра́цца і апіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злёгку, прысл.

Не моцна, крыху, ледзь-ледзь.

З. ўсміхнуцца.

З. абапірацца на кіёк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

облока́чиваться абапіра́цца, аблако́чвацца, успіра́цца; см. облокоти́ться;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

опира́ться

1. абапіра́цца, апіра́цца (на што); прыпіра́цца (да чаго);

2. перен. асно́ўвацца, угрунто́ўвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wspierać się

незак.

1. na czym абапірацца, апірацца на што;

wspierać się na lasce — абапірацца на кульбу;

2. абапірацца; падтрымліваць;

wspierać się wzajemnie — падтрымліваць адно аднаго; узаемна дапамагаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

opierać się

незак.

1. абапірацца, апірацца;

2. абапірацца на каго; знаходзіць апору ў кім;

3. засноўвацца; грунтавацца;

4. супраціўляцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

АРЫСТЫ́П (Aristipos) з Кірэны

(каля 435 — каля 366 да нашай эры),

старажытнагрэчаскі філосаф. Вучань Сакрата. Заснавальнік кірэнскай школы, адзін з пачынальнікаў геданізму ў этыцы. Паводле Арыстыпа, чалавечаму пазнанню даступныя толькі пачуцці, уласныя станы, прыемныя ці прыкрыя, а не існуючыя аб’ектыўна знешнія рэчы; успрыманні іншых людзей для чалавека недасягальныя, ён можа абапірацца толькі на іх выказванні. Таму Арыстып аддаваў перавагу практычнаму, а не тэарэтычнаму пазнанню. Найвышэйшую мэту жыцця бачыў у асабістым здавальненні, але, паводле Арыстыпа, чалавек не павінен падпарадкоўвацца яму, а імкнуцца да разумнай асалоды. Здавальненне і пакуты лічыў мерай дабра і зла, ісціны і хлусні. Сцвярджаў, што не трэба шкадаваць аб мінулым ці баяцца будучыні, у мысленні, як і ў дзеяннях, трэба надаваць значэнне толькі сучаснаму, якім можна вольна распараджацца.

В.​В.​Краснова.

т. 2, с. 9

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

base3 [beɪs] v.

1. засно́ўваць, ствара́ць асно́ву;

be based (on smth.) абапіра́цца (на што-н.);

The report is based on figures from different sources. Даклад падмацоўваецца лічбамі з розных крыніц.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)