Падглы́бціць ’прысвоіць’ (Касп.). Бліжэйшы славянскі адпаведнік — польск. дыял. gląbać ’хапаць, забіраць сабе; абдымаць’. Польск. слова роднаснае слав. globa, globiti (аб апошніх гл. Трубачоў, ЭССЯ, 6, 131 і наст.), параўн. бел. аглобля. Лаўчутэ абгрунтавана (Балтизмы, 103 і наст.) на аснове семантычнага і арэальнага крытэрыяў ставіць пытанне аб запазычанні польск. gląbać з балцкіх моў, параўн. літ. globti, glėbti ’укрываць, ухутваць; хапаць, прысвойваць’, лат. glabät ’берагчы, захоўваць’ і г. д. Што датычыць канкрэтнага статуса беларускага слова, то яно можа быць прэфіксальным утварэннем на беларускай глебе як ад польск. gląbać, так і ад літ. globti з дыялектнай зменай а > ы і падваеннем інфінітыўнага канчатку.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жы́чыць ’жадаць, віншаваць’ (Нас., Сцяшк. МГ, Колас). Рус. дыял. варонеж. жи́чить ’пазычаць’, разан. ’наказваць’, укр. дыял. жи́чити ’жадаць, віншаваць’, польск. życzyć ’прагнуць, жадаць камусьці ці сабе; віншаваць’, в.-луж. žičić ’забяспечваць, даць, дазваляць’, н.-луж. žycyś ’даваць, дазваляць, віншаваць’, чэш. дыял. žičiti ’жадаць, віншаваць’, славац. žičiť ’тс’. Ст.-бел. жичити, зычити (1526 г.), ст.-рус. зычити (1567 г.) у польскіх справах. Паводле Брукнера, 669; Голуба–Копечнага, 305; Махэка₂, 498, *požitčiti (> pożyczyć) ад požitek ’польза, карыстанне’, адкуль (шляхам зваротнага словаўтварэння?) і życzyć. Бел., паводле Пальцава (Бел. лекс., 130), Булыкі (Запазыч., 114), з польск. яшчэ у XVI ст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бутафо́рскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да бутафорыі; нечым нагадвае бутафорыю. У пасажыра было нешта бутафорскае. На дварэ стаяла снежаньская сцюжа, а ён меў на сабе канфедэратку, пашытую са звычайнай... цыраты, якой накрываюць сталы. Карпюк.
2. перан. Несапраўдны, падробны. Бутафорская дзяржава.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
двухпо́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які аб’ядноўвае ў сабе адзнакі мужчынскага і жаночага полу (пра жывёльны арганізм). Цікавы акунь тым, што ён — двухполы. Кожная рыбіна можа быць і самцом і самкай. «Маладосць».
2. Які мае тычынкі і песцікі ў адной кветцы. Двухполыя кветкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зада́цца, ‑дамся, ‑дасіся, ‑дасца; ‑дадзімся, ‑дасцеся, ‑дадуцца; пр. задаўся, ‑лася, ‑лося; заг. задайся; зак.
1. чым. Паставіць сабе для вырашэння (мэту, пытанне). Задацца мэтай.
2. (часта з адмоўем). Абл. Выйсці ўдалым; атрымацца, удацца. Хлеб не задаўся. □ Так, шчасце мне, відаць, не задалося. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запрацава́ць 1, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.
Разм. Зарабіць працай, атрымаць за працу. Летась у студзені.. [Тамара Тамашэвіч] запрацавала семсот рублёў. «Беларусь». [Міхал] будзе працаваць і запрацуе сабе хлеба, яго не трэба будзе карміць Костусевай сям’і. Васілевіч.
запрацава́ць 2, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.
Пачаць працаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ірані́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае ў сабе іронію, выражае іронію. Іранічны позірк. Іранічная ўсмешка. Іранічны сэнс. □ Праніклівы Ёсіп прадчуваў нешта нядобрае ў адначаснай грубасці і гэтай іранічнай ласкавасці Аніса. Дуброўскі. Мікіта не заўважыў іранічнага тону і палічыў бацькаў адказ за добры знак. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́песціць, ‑пешчу, ‑песціш, ‑песціць; зак., каго-што.
1. Тое, што і выпеставаць. Выпесціць дзіця. □ А ён жа гэтага Сітніка і вывучыў, і выпесціў. Дуброўскі. // Доглядам дасягнуць найлепшага выгляду. Выпесціць рукі.
2. перан. Вынасіць у сабе (думку, ідэю, пачуццё і пад.). Выпесціць мару.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анахрані́зм, ‑у, м.
1. Памылковае аднясенне падзей, з’яў адной эпохі да другой.
2. З’явы, погляды, думкі, якія з’яўляюцца ўстарэлымі для пэўнай эпохі. Сапраўды, ці не гучаць у наш час анахранізмам словы, з якімі звяртаецца няхай сабе малалетні Сымон да дзеда Курылы. Навуменка.
[Ад грэч. ana — назад і chronos — час.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мілава́цца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; незак.
Праяўляць узаемную любоў, лашчыцца; абнімацца. Вунь юнак і дзяўчына кіруюцца У зялёную зацень алей. Хай сабе на здароўе мілуюцца! Панчанка. Паліна лыпнула вачыма, убачыла, як бацька мілуецца з малым, і ў яе прыемна стала на душы. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)