цецеруко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да цецерука. Цецеруковае такаванне. □ І хоць след цецеруковы Замятуць уміг вятры, Аж да дня ў падснежных сховах Цепліцца святло зары. Танк.
2. у знач. наз. цецеруко́выя, ‑ых. Сямейства птушак атрада курыных, да якога належаць цецерукі, курапаткі, рабчыкі і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыга́нскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да цыганоў, які належыць ім. Цыганская мова. □ Збоку ўсё было падобна на вялікі цыганскі табар. Лынькоў.
2. Такі, як у цыганоў. Цыганская натура. Цыганскае жыццё. □ Каранасты, з густой цыганскай чупрынай, Алёша меў падабенства да бацькі. Дуброўскі.
•••
Цыганскі дождж гл. дождж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
часо́пісны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да часопіса. Часопісны артыкул. Часопісны варыянт рамана. □ Прачытаўшы са старонку часопіснага тэксту, вы прыходзіце да думкі, што перад вамі твор не зусім звычайны. Шкраба. З’явіліся новыя імёны крытыкаў і гісторыкаў літаратуры, актывізавалася іх дзейнасць, галоўным чынам у галіне часопіснай крытыкі. Мушынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шалёвачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шалёўкі. Я пераступіў парог кабінета — невялічкага пакойчыка з шалёвачнай пераборкай і рыпучымі.. дзвярамі. Кухараў. Ігналь злавіў вочап, зачапіў вядро за крук, што яшчэ даўно быў убіты ў шалёвачную агароджу, і падаўся ў хлеў. Лупсякоў. // Прызначаны для шалёўкі. Шалёвачныя дошкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкаля́рскі, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які мае адносіны да шкаляра, уласцівы яму. — Валіся дрэва на дрэва, — кінуў дзед вечную шкалярскую прыказку. Караткевіч. [Зыбіну] здавалася, што такая, як ён баяўся ў думках, шкалярская цікаўнасць прынізіць яго перад рабочымі. Мележ.
2. Зніж. Несамастойны, начотніцкі. Шкалярскі падыход да вывучэння тэорыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шку́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Уст. Які мае адносіны да шкуры (у 1 знач.), звязаны з апрацоўкай ці продажам шнур. Шкурныя абрэзкі.
2. Разм. Звязаны з клопатамі толькі пра асабістыя выгады, інтарэсы. [Шохан:] — Я думаў, Мудрык — Гамлет.. А ў яго шкурная праўда. Нават не эгаіст ён. Эгацэнтрыст... Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
што́льня, ‑і; Р мн. ‑лень; ж.
Спец. Гарызантальная або нахіленая падземная горная выпрацоўка, якая мае непасрэдны выхад на паверхню зямлі і прызначана для абслугоўвання падземных работ. Вентыляцыйная штольня. □ І скарб свой са штолень глыбокіх падаў Салігорск на-гара. Машара. // Падземнае збудаванне спецыяльнага прызначэння. Штольні для метро.
[Ад ням. Stollen.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
элегі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да элегіі (у 1 знач.), з’яўляецца элегіяй. Элегічная паэзія. Элегічная лірыка.
2. Журботны, меланхалічны, летуценны. Цяжка, відаць, больш ярка адлюстраваць элегічныя думы, што навяваюць мілыя сэрцу ўспаміны аб далёкім і жаданым. Майхровіч. // Які выражае смутак, журбу, меланхалічную летуценнасць. Элегічная ўсмешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ядна́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. яднаць і яднацца.
2. Адзінства, згуртаванасць. Нас дружба народаў навекі злучыла; У нашым яднанні мы — грозная сіла, — Няма для яе перашкод! Колас. Блок камуністаў і беспартыйных.. увасабляе непарушнае яднанне Камуністычнай партыі, Савецкага ўрада і шырокіх народных мае. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
далёкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца, адбываецца на вялікай адлегласці; проціл. блізкі. Далёкія зоры. Водгулле далёкага грому. □ Паімчыць цягнік на поўдзень, У казахскі стэп далёкі. Аўрамчык. На далёкай планеце ўзаўецца наш сцяг — Нашай доблесці сведка праўдзівы. Гілевіч. // Які мае вялікую працягласць у прасторы. Далёкі паход. □ Калі пайду ў далёкую дарогу, З табой на час расстануся ізноў. Прыходзька. [Шлях] .. параходаў непамерна далёкі, на другі ускрай зямлі. Самуйлёнак.
2. Аддзелены ад сучаснага моманту вялікім прамежкам часу. Далёкае мінулае. Далёкая будучыня. □ Чаму ж я далёкай назваў тую восень? Дванаццаць гадоў — мо не так ужо многа. Гілевіч. Надакучыла ноччу марознаю Вішням сніць аб далёкай вясне. Лойка. / у знач. наз. далёкае, ‑ага, н. Як цяжкі сон прыгадваецца іншы раз чалавеку далёкае перажытае. Пальчэўскі.
3. Які не мае блізкіх кроўных сувязей. Далёкі сваяк. Далёкая радня.
4. перан. Які мае мала агульнага з кім‑, чым‑н.; не падобны, інакшы. У формуле матэматычнай залежнасцю звязаны такія, здавалася б, далёкія ад матэматыкі «велічыні», як ціск крыві, пульс, пругкасць артэрый. Матрунёнак. // Чужы, абыякавы да ўсяго. [Надзя] стаяла на беразе, склаўшы на грудзях рукі, задумлівая, далёкая. Ваданосаў. А Віктар, чужы і далёкі ад усяго, што вакол яго адбывалася, стаяў, прысланіўшыся плячамі да сцяны хаты. Палтаран.
5. ад чаго. Які не мае намеру рабіць што‑н., думаць аб чым‑н. і пад. Скарына быў далёкі ад думкі гвалтоўнага знішчэння існуючага ладу, карэннага змянення становішча працоўных мас. Алексютовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)