Бахвал ’хвалько’ (Інстр. II). Слаба пашыранае ў бел. мове, таму можна лічыць запазычаннем з рус. бахва́л ’тс’ (параўн. і бахва́литься ’хваліцца’), якое можа быць кантамінацыяй ба́ять і хвали́ть (версія Ільінскага, якую падтрымлівае Фасмер, 1, 136); іначай аб рус. слове Шанскі, 1, Б, 59.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Башня ’чатырохвугольны стог пад страхой’ (ДАБМ, 879). Укр. башня (у XVII ст.) ’вежа’. Запазычанне з рус. ба́шня ’вежа’, якое з’явілася ў XVI ст. як пераафармленне старога башта (гл.). Да рус. слова параўн. Фасмер, 1, 139; Шанскі, 1, Б, 64. Параўн. бакшта і башта.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Башта́н ’агарод у полі’ (Яшкін), ’калгасны агарод’ (Лысенка, ССП). Рус. башта́н ’бахча’ (< укр.), укр. башта́н ’тс’. З тур.-перс. bostan ’агарод’. Бернекер, 77; Фасмер, 1, 139. Параўн. Шанскі, 1, Б, 64; Рудніцкі, 92. Форма башта́ ’бахча’ (Яшкін) узнікла кантамінацыяй слоў башта́н і бахча́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Блакірава́ць (БРС). Рус. блоки́ровать, укр. блокува́ти (апошняе, відавочна, з польск. blokować; суф. ‑ирув‑ати ва ўкр. мове няма). Запазычанне з ням. blockieren (а гэта, можа, з франц. bioquer). Фасмер, 1, 176; Шанскі, 1, Б, 142. Да гісторыі ням. слова гл. Клюге, 85.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бо́нна ’нянька, якая вучыла дзяцей замежным мовам’ (БРС). Рус. бо́нна, укр. бо́нна. Запазычанне з франц. (можа, і праз ням. Bonne < франц.; Фасмер, 1, 192) bonne ’няня’ (а гэта ад франц. bonne ’добрая’). Гл. Шанскі, 1, Б, 164. Ці не сюды бо́нка ’палюбоўніца’ (Нас.)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бра́каць ’бразгаць, падаць, валіць’ (Юрч., Гарэц.). Рус. бря́кать, укр. бря́кати, польск. brzęk! brząkać, ц.-слав. брѧцати і г. д. Слав. bręk‑ — аснова гукапераймальнага характару (*bren‑k‑). Параўн. літ. brínkt ’бах!’. Бернекер, 84; Слаўскі, 1, 46; Праабражэнскі, 1, 44–45; Фасмер, 1, 225.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Буймі́стр ’бурмістр’ (Нас.). Як думае Апель, РФВ, 3, 87 (за ім і Фасмер, 1, 246), гэта беларускае слова ўзнікла з бурмістр (гл.) пад уплывам слова бу́йны (параўн. бурмі́шча). Але, магчыма, гэта не так. Хутчэй можна думаць пра дысіміляцыю р–р > й–р.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Біва́к. Рус. бива́к, бивуа́к, укр. біва́к, бівуа́к. Запазычанне з зах.-еўрап. моў. Форма біва́к з ням. Biwack (або франц. bivac < ням.); тып бівуа́к — з франц. bivouac (< н.-ням. bîwake дадатковы патруль’). Фасмер, 1, 164. Некалькі іначай, але не пераканаўча Шанскі, 1, Б, 116.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вазго́ля ’маруда’ (Юрч.). Да вазголя ’пэцкаль, мазюра’ < *вазгаць ’пэцкаць’, якое звязана з вазгры (Вярэніч, Бел.-укр. ізал., 10–11). Параўн. рус. вазгать, вазганить ’пэцкаць, вэдзгаць, квэцаць’, вазгун, вазгунья, вазган, вазгала, вазгалья ’неахайны, брудны чалавек, пэцкаль’ (Даль). Гл. Фасмер, 1, 267; Махэк₂, 697.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валаха́ты ’касматы’ (БРС, Клім., Крачк., Кольб.); валахаты ’тс’ (Федар., 7). Рус. волохатый, укр. волохатий, волохи ’валасы’, польск. włochaty ’тс’. Да волас. Паводле Брукнера, 627, х < с у зневажальных формах, як Moch < Moskal. Іншы пункт гледжання Фасмер (1, 345). Гл. таксама Рудніцкі, 1, 471.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)