*Асяча́ць, осѣча́ць ’апутваць сецямі, браць уладу, ачароўваць’ (Нас.). Магчыма, як лічыў Насовіч, сапраўды ад сець з першапачатковым значэннем ’акружаць сеццю’, але, магчыма, роднаснае рус.посетить, посещать, якое ўзводзяць да сѣтъ ’госць’ (Фасмер, 3, 338), ці вытворнага ад яго дзеяслова сѣтити (КЭСРЯ, 357).