фотатэадалі́т, ‑а, М ‑ліце, м.

Геадэзічны інструмент, прызначаны для фотаздымкі мясцовасці з мэтай складання планаў, профіляў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлебабу́лачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да хлебных вырабаў. Хлебабулачнае прадпрыемства. // Прызначаны для продажу мучных вырабаў. Хлебабулачны магазін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шклоплаві́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да плаўлення шкла. Шклоплавільны цэх. // Прызначаны для плаўлення шкла. Шклоплавільная печ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шнэк, ‑а, м.

Спец. Транспарцёр, прызначаны для перамяшчэння сыпкіх, цестападобных і інш. матэрыялаў, рабочым органам якога з’яўляецца вінт.

[Ад ням. Schnecke — смоўж.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шэрсцеапрацо́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да апрацоўкі шэрсці (у 2 знач.), прызначаны для апрацоўкі шэрсці. Шэрсцеапрацоўчыя прадпрыемствы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвік, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Металічны або драўляны стрыжань, завостраны на канцы, прызначаны для змацоўвання чаго-н.

Забіваць цвікі ў дошку.

2. перан., чаго. Самае значнае, галоўнае (разм.).

Ц. праграмы.

Ц. сезону.

|| памянш. цвічо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| прым. цвіко́вы, -ая, -ае і цвіка́рны, -ая, -ае.

Цвіковая прамысловасць.

Цвікарны цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Плінтава́ць1 ’выраўноўваць, згладжваць, ачышчаць паверхню (зямлі, балота)’, (ТСБМ, Нік. Очерки), ’высякаць лес’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), плінтоўка ’поле на месцы расчышчанага лесу’ (ТСБМ, Інстр. 1), рус. пск. плинто́вка ’выраўняны, ачышчаны ад кустоў участак, прызначаны для раллі’. Да плянтава́ць (гл.).

Плінтава́ць2 ’расколваць вялікія камяні на кавалкі, патрэбныя для далейшай апрацоўкі’ (ТСБМ). Відаць, аднаго паходжання з плінта, плі́нфа ’плоская, шырокая цэгла’. Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэлеві́зія ‘тэлебачанне’ (ВСБМ; Рамза, Бел. гутарк.), телʼеві́зіjа ‘тс’ (Вруб.); сюды ж тэлевізі́йны ‘звязаны з тэлебачаннем’ (ТСБМ). Запазычана з заходнееўрапейскіх моў, магчыма, праз польск. telewizja ‘адзін з відаў тэлекамунікацыі’, telewizyjnyпрызначаны для трансляцыі тэлеперадач’. Гл. папярэдняе слова. Аналагічнага паходжання тэлеві́зар ‘апарат для прыманю тэлеперадач’ (ТСБМ) — еўрапеізм, утварэнне гібрыднага тыпу ад грэч. τῆλε ‘далёка’ (гл. тэле-) і лац. visor ‘той, хто бачыць; глядач’ (Длугаш-Курчабова, 497).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шлю́пачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да шлюпкі, прызначаны для яе. Шлюпачны компас. Шлюпачны кіль. // Прызначаны для вырабу, рамонту ці захоўвання шлюпак. Шлюпачныя майстэрні. // Які праводзіцца, здзяйсняецца пры дапамозе шлюпкі, шлюпак. Шлюпачныя спаборніцтвы. Шлюпачнае плаванне. Шлюпачны пераход.

2. Звязаны з плаваннем на шлюпках, з іх абслугоўваннем. Шлюпачная каманда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грузавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да грузу (у 2 знач.). Грузавы паток. // Прызначаны для перавозкі грузаў. Грузавы аўтамабіль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)