Віху́ра (паэт.) ’віхар, завея, буран’ (БРС, Яруш., КТС). Польск. wichura ’тс’. Гл. віхар. У бел., калі меркаваць па месцы націску і па кніжным характары слова, відаць, запазычанне з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гаспада́рка ’гаспадарка’ (БРС, Касп., Шат., Бяльк., Сл. паўн.-зах.). У гэтым значэнні слова запазычана з польск. мовы (параўн. польск. gospodarka ’тс’). Таксама з польск. gospodarczy ўзята бел. гаспада́рчы ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гегемо́нія ’гегемонія’ (БРС). Рус. гегемо́ния, укр. гегемо́нія. Сучаснае рус. гегемо́ния (адсюль, відаць, бел. і ўкр.) з ням. Hegemonie (< лац. < грэч.). Падрабязна аб гісторыі рус. слова Шанскі, 1, Г, 44.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гном ’гном’ (БРС). Рус. гном, укр. гном. Крыніцай запазычання з’яўляецца ням. Gnom ’дух зямлі, гор’ (< с.-лац. gnomus < грэч.). У бел. і ўкр. мовы слова трапіла, магчыма, праз рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нязы́м (незым) выкл. ’не чапай, не руш; хай, няхай’ злуч. ’дапусцім’ (Нас.). Параўн. рус. незы́м, незым́ай ’хай, няхай’, што ўказвае на зыходнае зама́ть, бел. займа́ць ’рухаць’ (Нас.), гл. імаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пабо́рац ’зборшчык падаткаў’ (Нас., Др., Гарэц.), пабо́рца ’тс’ (Нас.). Ст.-бел. поборца ’тс’ з польск. poborca ’тс’ (Булыка, Запазыч., 247). Форма паборац марфалагічна набліжана да ўсходнеслав. утварэнняў на ‑ьcь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квасо́ўка ’кіслы крупнік’ (ТС, Ян., Вешт., Мат. Гом., З нар. сл., Сцяц., Бел. нар. сл.), ’кампот’ (Сцяшк. Сл.), ’страва з круп і сушанай садавіны’ (Нар. словатв.). Да квас (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клейно́ды ’каштоўнасці; знакі ўлады’ (Др.-Падб.). Укр. клейноды ’тс’. Ст.-бел. клейнот ’каштоўнасць; герб’ (з 1495 г.) < польск. klejnot < с.-в.-ням. kleinôt (Булыка, Запазыч., 156; ЕСУМ, 2, 457).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Барть ’борць’ (Кіркор). Запазычанне з польск. barć ’тс’ (прасл. bъrtь). Беларуская форма — борць (гл.). Параўн. яшчэ ст.-бел. (XVI ст., Нас. гіст.) бартны ’борцевы’ < польск. bartny ’тс’ (да barć).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баршч ’расліна баршчэўнік сібірскі, Heracleum sibiricum L.’ (Кіс., Нас.). Запазычанне з польск. barszcz ’тс’ (прасл. bъrščь), Кюнэ, Poln., 43. Бел. форма гэтага слова — боршч (гл.; там і літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)