трая́кі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да трох крыніц; які праяўляецца ў трох выглядах, відах. Траякая выгада. Траякае значэнне. □ — А ты, дуда, які хлеб хочаш есці? — запытаў дзед Самуіла і пасадзіў хлопца сабе на калена. — Ёсць траякі: чорны, белы і ніякі. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ты́гравы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тыгра (у 1 знач.). Тыгравая шкура. □ Я спяваў аб роднай пушчы, Аб ялінах-прыгажунях, А згадаў ён пальмаў засень, Сцежкі тыгравыя ў джунглях. Гілевіч.
2. Такі, як у тыгра, уласцівы тыгру. Тыгравая афарбоўка шэрсці сабакі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэрытарыя́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пэўнай зямельнай прасторы, да тэрыторыі, звязаны з ёй. Тэрытарыяльныя межы. Тэрытарыяльная цэласнасць. // Звязаны з дадзенай, пэўнай тэрыторыяй, мясцовы. Тэрытарыяльныя дыялекты. Тэрытарыяльная партыйная арганізацыя.
•••
Тэрытарыяльныя воды — частка мора ці акіяна, на якую распаўсюджваецца суверэнітэт прыбярэжнай дзяржавы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узрыўны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да ўзрыву (у 1, 2 знач.). Узрыўныя работы. // Які служыць для ўзрывання, узрыву (у 1, 2 знач.). Узрыўная машына.
2. Які з’яўляецца вынікам узрыву (у 1 знач.). Узрыўной хваляй была перакулена большасць вагонаў эшалона. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ура́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да урану; які складаецца з урану, які змяшчае ў сабе уран. Уранавая руда, Уранавае радовішча. Уранавыя мінералы. // Атрыманы з урану і яго злучэнняў. Уранавыя сплавы.
•••
Уранавая бомба — атамная бомба, у якой ядзерным зарадам з’яўляюцца ізатопы урану.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фельдфе́бель, ‑я, м.
У царскай і некаторых замежных арміях — званне старшага унтэр-афіцэра ў пяхоце. [Залыгін:] Фельдфебеля за адвагу далі, смелы! Тры Ягорыі начапілі... Мележ. // Асоба, якая мае гэта званне. Блакітныя льдзінкі воч з захапленнем абводзілі маўклівых памочнікаў, малодшых афіцэраў, фельдфебеля, салдат, паліцэйскіх. Лынькоў.
[Ад ням. Feldwebel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фіна́нсавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фінансаў, звязаны з арганізацыяй фінансаў, з грашовым абаротам і крэдытам. Фінансавая сістэма. Фінансавы план.
2. Разм. Грашовы. Перш за ўсё доктар лекарскіх навук апынуўся ў цяжкім фінансавым становішчы. С. Александровіч.
•••
Фінансавы капітал гл. капітал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фу́травы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да футра; звязаны з апрацоўкай або продажам футра. Футравая прамысловасць. Футравы магазін.
2. Зроблены з футра (у 2 знач.); на футры. Пані Мар’я — у цёплым паліто і футравай шапачцы — стаяла каля дзвярэй і ўсміхалася. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хруста́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да хрусталю (у 1 знач.), уласцівы яму. Хрустальны бляск. // Звязаны з вырабам хрусталю. Хрустальны завод. // Зроблены з хрусталю. Хрустальная ваза.
2. перан. Празрысты. Хрустальныя каплі расы. // Чысты, звонкі, як у хрусталю (пра гукі). Хрустальны звон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хрышчо́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад хрысціць.
2. у знач. прым. Які мае адносіны да абраду хрышчэння, падвергнуты абраду хрышчэння. Хрышчоны бацька. □ — Як няма? Што значыць няма? Кожны хрышчоны чалавек павінен мець метрыку... Ты што, згубіў яе? — запытаў старшыня. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)