тыгравы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тыгра (у 1 знач.). Тыгравая шкура. ▪ Я спяваў аб роднай пушчы, Аб ялінах-прыгажунях, А згадаў ён пальмаў засень, Сцежкі тыгравыя ў джунглях. Гілевіч.

2. Такі, як у тыгра, уласцівы тыгру. Тыгравая афарбоўка шэрсці сабакі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)