капра́л, ‑а, м.

Воінскае званне малодшага камандзіра ў арміях некаторых краін і ў рускай арміі з 17 да першай палавіны 19 стагоддзя. // Асоба, якая мае гэта званне. Хвіліны праз дзве з’явіўся капрал і далажыў пану Крулеўскаму аб прыводзе злачынцаў. Колас.

[Фр. caporal.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карале́ўскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да караля (у 1 знач.) і каралевы (у 1, 2 знач.), належыць ім. Каралеўская ўлада. Каралеўскае войска. Каралеўскі палац.

2. У шахматах — які знаходзіцца на той палове дошкі, дзе кароль. Каралеўскі фланг. Каралеўская пешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кафе́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кофе. Кафейная плантацыя. // Прызначаны для кофе. Кафейны сервіз. Кафейны столік. // Прыгатаваны з кофе. Кафейнае марожанае.

2. Колеру кофе, цёмна-карычневы.

3. у знач. наз. кафе́йная, ‑ай, ж. Уст. Кафэ.

•••

Кафейнае дрэва гл. дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дырэктры́са 1, ‑ы, ж.

Начальніца жаночай навучальнай установы ў дарэвалюцыйнай Расіі.

дырэктры́са 2, ‑ы, ж.

Прамая лінія, якая мае тую ўласцівасць, што адносіны адлегласцей любога пункта крывой (канічнага сячэння) ад гэтай прамой і да дадзенага пункта (фокуса сячэння) ёсць велічыня пастаянная.

[Фр. directrice.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

еўрапе́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Еўропы. Еўрапейскія краіны. Еўрапейскі алень. □ Стамбул лічыцца адным са старэйшых еўрапейскіх гарадоў: ён быў заснаваны візантыйцамі дзве тысячы семсот гадоў назад. «Полымя». // Які адносіцца да народаў і дзяржаў Заходняй Еўропы. Еўрапейская культура. Еўрапейская прэса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жамчу́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да жэмчугу, жамчужыны. Жамчужны промысел. Жамчужнае зерне. // Зроблены з жэмчугу; з жэмчугам, з жамчужынамі. Жамчужны пояс. Жамчужныя маністы. // перан. Падобны на жэмчуг, жамчужыну сваім выглядам, бляскам, белізною. Жамчужнае ззянне. Жамчужныя зубы.

•••

Жамчужны пат гл. пат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мурашы́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да мурашкі, мурашак, належыць ім. Мурашыны капец. // Уласцівы мурашкам; такі, як у мурашак. Мурашыная працавітасць.

2. Які здабываецца з мурашак, лісцяў крапівы і некаторых іншых раслін і насякомых. Мурашыная кіслага.

•••

Мурашыны спірт гл. спірт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нежана́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае жонкі, не знаходзіцца ў шлюбе. За сталом у падлоўчага сядзеў памочнік начальніка раз’езда, пан Сухавараў, нежанаты, яшчэ малады хлопец, адзеты ў парадны мундзір. Колас.

2. у знач. наз. нежана́ты, ‑ага, м. Нежанаты мужчына; халасцяк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

некульту́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца на нізкім узроўні культуры, адсталы.

2. Які не мае культурных звычак; грубы. Некультурны чалавек. // Які не адпавядае правілам паводзін культурных людзей. Некультурныя звычкі.

3. Спец. Які не разводзіцца чалавекам; дзікі, не акультураны чалавекам (аб раслінах).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непаўнапра́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае ўсіх правоў, нераўнапраўны з іншымі. Хоць Лабановіч зараз быў далёка непаўнапраўны настаўнік, ад начальства не пастаўлены, але ён адчуў вялікае задавальненне, калі ў леснікову хату прыйшло дзевяць хлапчукоў рознага ўзросту і рознай адукацыі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)