часці́ца, ‑ы, ж.
1. У граматыцы — службовае слова, якое не мае самастойнага значэння, а выражае розныя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні слоў, словазлучэнняў і сказаў.
2. Спец. Элементарная частка ў складзе якога‑н. рэчыва. Электроны — найдрабнейшыя часціцы матэрыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чорнабаро́ды, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае чорную бараду, з чорнай барадой. Піліп — трыццацігадовы мужчына, чорнабароды асілак — меў ужо ладную сям’ю. Чарнышэвіч. / у знач. наз. чорнабаро́ды, ‑ага, м. Маладзейшы маўчаў, бо чорнабароды ўвесь час на яго зыркаў вачыма. Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чырваназо́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае чырвоную зорку як знак прыналежнасці Савецкай Арміі, Савецкаму Саюзу (звычайна пра самалёт). Нарэшце мы пачулі доўгачаканы грукат гармат, нарэшце мы часцей пачалі бачыць чырваназорныя самалёты, якія імкліва праляталі над лесам на захад. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штрэк, ‑а, м.
Спец. Гарызантальная падземная горная выпрацоўка, накіраваная па лініі пласта карыснага выкапня і не мае прамога выхаду на паверхню. Транспарцёры падвозяць здабытую соль з бакавых штрэкаў на падземны руднічны двор і паднімаюць на паверхню. В. Вольскі.
[Ад ням. Strecke.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шурф, ‑а, м.
Спец. Вертыкальная або нахіленая падземная вырабатка для разведвання залягання карысных выкапняў, вентыляцыі, узрыўных работ і пад., якая ідзе з паверхні зямлі і мае невялікую глыбіню. На трасе ўжо шуфры закладзены, — Для пробы ўзяты грунт. Астрэйка.
[Ням. Schurf.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыракано́ска, ‑і, ДМ ‑носцы; Р мн. ‑носак; ж.
Вадаплаўная птушка падсямейства качак, якая мае доўгую расшыраную на канцы дзюбу. Аб гнездаванні шыраканоскі на тэрыторыі Палесся можна меркаваць па экспанатах яе яек, што захоўваюцца ў Пінскім музеі. «Весці».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
энклі́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
У лінгвістыцы — слова, якое не мае ўласнага націску і стаіць пасля націскнога слова, да якога яно непасрэдна прымыкае, утвараючы разам з ім адно цэлае ў адносінах націску, напрыклад: «там жа», «згуляць бы».
[Ад грэч. enklitikós — які нахіляецца назад.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
этру́скі 1, ‑аў; адз. этруск, ‑а, м.; этруска, ‑і, ДМ ‑русцы; мн. этрускі, ‑сак; ж.
Адзін з народаў старажытнай Італіі.
этру́скі 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да этрускаў; які належыць, уласцівы ім. Этруская мова. Этрускае мастацтва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́гадны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ягады, уласцівы ягадам. Ягадная костачка. Ягадны пах. // Які дае, прыносіць ягады. Ягадныя расліны. // Багаты на ягады. Ягадны год. Ягаднае месца ў лесе. // Прыгатаваны з ягад, з ягадамі. Ягаднае варэнне. Ягадны кісель.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схі́льны, ‑ая, ‑ае; да чаго, з інф.
1. Які мае схільнасць да чаго‑н. Схільны да навукі. □ Горш за ўсё .. [Васіль Паўлавіч] ненавідзіць людзей, схільных да якіх-небудзь махінацый, ашуканства. Кулакоўскі. Большасць вучоных схільна думаць, што кашалот даваў нырца ў пошуках харчу і выпадкова натрапіў на кабель. Матрунёнак. // Які мае задаткі да чаго‑н. Схільны да меланхоліі. Схільны прастуджвацца.
2. Які выказвае прыхільнасць, слабасць да чаго‑н. Адны — рыбалку паважаюць — Ля пелькі з блешняй могуць векаваць. Другія — ў даміно казла ганяюць. А трэцім падабаецца спяваць. Трапляюцца і схільныя да пляшкі. «Вожык». [Ванда Адамаўна:] — Яны, маладыя, схільны да ўсяго новага. Грамовіч.
3. Які мае які‑н. намер, жаданне; гатовы да чаго‑н. [Камсорг] бачыў, што сход не схільны асуджаць учынак Былінскага. Шахавец. Ён, як кадравы ваенны, камандзір, быў схільны не толькі весці разведку, але і распачынаць партызанскую вайну тут, у стэпах. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)