павярта́цца 1, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Разм. Тое, што і паварочацца 1. Людзі.. павярталіся з бежанства — хто раней, хто пазней. Пестрак.
павярта́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Тое, што і паварочвацца (гл. павярнуцца ў 1 знач.). Тарэнта павяртаўся тварам да Будніка, кладучы перад ім на стале вялікія, агрубелыя ад працы.. рукі. Галавач. — Ёсць, таварыш капітан! — но абцасах павяртаецца лейтэнант, каб ісці выконваць яго загад. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паме́ншыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што.
Зрабіць меншым па велічыні, аб’ёму, колькасці. Паменшыць выдаткі. □ Эмілія з усмешкай казала далей. — Я нават пераканала.. [гаспадара], што нам за рамонт варта паменшыць плату. Маўр. // Зрабіць меншым па ступені, сіле праяўлення; аслабіць. Гаравы.., абхапіўшы галаву рукамі, задумаўся, а можа саграваў далонямі скроні, каб паменшыць боль. Асіпенка. Каб горыч паменшыць разлукі, Галубяць і песцяць у сне, Вясёлыя мілыя рукі. Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прычаса́ць 1, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., каго-што.
Расчасаць, прыгладзіць грэбенем (валасы). [Ніна] спехам памылася празрыстай свежай вадою, выцерла твар і рукі ручніком і хуценька прычасала скалмачаныя валасы. Мележ. // Зрабіць якую‑н. прычоску. [Казя] то сноўдалася па пакоях, рэдка калі дазваляючы маці або служанцы памыць і прычасаць яе, то цішком знікала з дому. Брыль.
прычаса́ць 2, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.
Прыладзіць, падагнаць, абчэсваючы. Прычасаць бэлькі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што.
1. Разняць склееныя часткі чаго‑н. Потым, калі пісьмо было ўжо ў руках, доўга не знаходзіла [Марыля] у сабе сілы расклеіць канверт. Кулакоўскі.
2. Наклеіць у многіх месцах. Расклеіць афішы. Расклеіць аб’явы. □ Мне трэба .. узяць у .. [настаўніцы] перапісаныя ад рукі друкарскімі літарамі зводкі Саўінфармбюро, занесці іх за пазухай у суседнюю вёску і расклеіць па сценах хат ці на дашчаных платах... Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ручні́к, ‑а, м.
Вузкі прадаўгаваты кавалак тканіны, спецыяльна прызначаны для выцірання твару, рук, цела ці пасуды. Гаспадыня падала чысты ручнік. Аляксей падзякаваў, выцер рукі і сеў за стол. Пальчэўскі. Галіна падышла да сцяны, ля якой сядзеў Папас, зняла з цвіка лямпу і пачала ручніком праціраць шкло. Галавач. Госці вылазілі з-за стала. Дзядзька Пракоп, павязаны наўскасяк цераз плячо вышываным ручніком, вылез амаль першым. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саспе́ць, ‑ее; зак.
Разм.
1. Паспець, стаць спелым (пра плады і пад.). Не сядзець жа, склаўшы рукі, на прызбе ды чакаць, пакуль жыта саспее. Хадановіч.
2. перан. Скласціся, набыць завершаную форму. У штабе саспеў новы план. Колас. У .. [Ганны] саспела рашэнне, якое яна не хацела прымаць адна. Кавалёў.
3. Спец. Набыць у працэсе вытрымкі найлепшыя для выкарыстання якасці. Як толькі саспелі сыры,.. [Пятрок] павёз іх прадаваць. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сму́та, ‑ы, ДМ смуце, ж.
1. Уст. Мяцеж, паўстанне, беспарадак. А ў нядзелю ў царкве гарачае казанне казаў бацюшка, падымаючы рукі ўгору — пра смуту, пра Русь і пра веру ў госпада бога. Скрыган.
2. Душэўнае замяшанне, трывога, хваляванне. І тут ён [Антось] нават засмяецца, Каб цень развеяць тае смуты: — І трэба часам крыж пакуты Панесці, мілыя мае вы, Зазнаць і гора, неспадзевы! Колас.
•••
Сеяць смуту гл. сеяць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сне́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.
1. Невялікі тугі камяк, злеплены з снегу. Юрка і Юзік весела марозілі рукі, стараючыся з падмерзлага снегу ляпіць снежкі. Чорны.
2. толькі мн. (сне́жкі, ‑жак). Гульня, пры якой стараюцца закідаць адзін аднаго снежнымі камякамі. Узімку, выходзячы са школы, мы заядла рэзаліся ў снежкі. Скрыган. На сэрцы адлегла, і я крыкнуў: — Хлопцы, давайце ў снежкі згуляем... Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спаралізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., каго-што.
1. (часцей у форме дзеепрым.). Прывесці ў стан паралічу. У яго рука спаралізавана. / у безас. ужыв. Герке — тоўсты, з малінавым тварам чалавек, якога гадоў пяць назад спаралізавала, на заводзе паяўляўся рэдка. Асіпенка.
2. перан. Пазбавіць магчымасці дзейнічаць, аслабіць праяўленне чаго‑н. Але і гора і пакуты і, тым больш, знянацку нахлынуўшыя пачуцці спаралізавалі .. волю [жанчыны] і абяссілілі рукі. Майхровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
счырване́лы, ‑ая, ‑ае.
Які стаў чырвоным (у 1 знач.). Даўно ўсё гэта было; А ў памяці — сорак трэці: Дагарала сяло, І, глытаючы снег счырванелы, Я ўцякаў з-пад расстрэлу... Нядзведскі. // Які зрабіўся чырвоным ад прыліву крыві да скуры; пачырванелы. Ніхто дужа не плакаў, адна чарнявенькая нявестка выцірала насоўкай счырванелыя вочы. Лось. — Дождж сціхае? — спытаў Карпенка. — Сціх, — сказаў Аўсееў, выцяг[нуўшы] да агню счырванелыя рукі. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)