энцыклапе́дыя, ‑і, ж.

1. Навуковае даведачнае выданне ў выглядзе слоўніка, дзе звычайна даюцца асноўныя звесткі па ўсіх або па асобных галінах ведаў. Музычная энцыклапедыя. Медыцынская энцыклапедыя. Вялікая Савецкая Энцыклапедыя. □ Наталля Пятроўна, зноў сеўшы ў крэсла, праглядала том энцыклапедыі. Шамякін. // Мастацкі твор, які шырока і ўсебакова адлюстроўвае жыццё. «Новую зямлю» [Я. Коласа] справядліва называюць энцыклапедыяй жыцця беларускага селяніна канца XIX — пачатку XX стагоддзя. Навуменка.

2. Кніжн. Прыведзены ў сістэму агляд розных раздзепаў, галін якой‑н. навукі, уводзіны ў курс якой‑н. навукі. Экзамен па энцыклапедыі права.

[Ад грэч. enkýklios paidéia — навучанне па ўсяму кругу ведаў.]

•••

Хадзячая энцыклапедыя — пра адукаванага чалавека, які валодае самымі разнастайнымі ведамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звыча́йны

1. обы́чный; обыкнове́нный; обы́денный; (посредственный — ещё) зауря́дный;

прыйсці́ ране́й ~нага — прийти́ ра́ньше обы́чного;

~ная з’я́ва — обы́чное (обы́денное) явле́ние;

гэ́та быў з. чалаве́кэ́то был обыкнове́нный (зауря́дный) челове́к;

2. привы́чный, при́нятый;

з. спо́саб жыцця́ — привы́чный (при́нятый) спо́соб жи́зни;

3. грам. положи́тельный;

~ная ступе́нь параўна́ння — положи́тельная сте́пень сравне́ния;

4. мат. (о дроби) просто́й;

гэ́та спра́ва ~ная — это де́ло обы́чное

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вучы́ць, вучу́, ву́чыш, ву́чыць; ву́чаны; незак.

1. каго чаму і з інф. Перадаваць каму-н. якія-н. веды, навыкі, звычкі.

В. англійскай мове.

В. сына плаваць.

В. гаспадарыць.

2. перан., каго чаму і з інф. Настаўляць чаму-н., пабуджаць да чаго-н.

В. паважаць старэйшых.

В. дзяцей толькі добраму.

3. з дадан. Абгрунтоўваць, развіваць якую-н. тэорыю, думку, погляд.

Тэорыя вучыць, што свядомасць чалавека ёсць прадукт яго грамадскага жыцця.

4. што. Займаючыся, засвойваць, запамінаць.

В. урок.

В. верш.

В. ролю.

5. каго. Караць, біць (разм.).

Мала вас вучылі дубцом!

|| зак. вы́вучыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны і навучы́ць, -вучу́, -ву́чыш, -ву́чыць; -ву́чаны; наз. вы́вучка, -і, ДМ -чцы, ж. (паводле 1 знач.) і навуча́нне, -я, н. (паводле 1 знач.).

Аддаць на вывучку.

Усеагульнае абавязковае навучанне.

|| наз. вучэ́нне, -я, н. (да 1, 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паласа́, -ы́, мн. пало́сы і (з ліч. 2, 3, 4) паласы́, -ло́с, ж.

1. Доўгая роўная лінія (на малюнку, чарцяжы), след на якой-н. паверхні ад чаго-н.; доўгая вузкая частка якой-н. прасторы.

Чырвоныя і сінія палосы на хустцы.

П. на целе ад удару.

П. дыму.

2. Працяглы ўчастак чаго-н., пояс.

Гліністая п.

Прыфрантавая п.

3. Невялікі вузкі ўчастак ворнай зямлі сялянскага надзелу (гіст.).

4. Старонка ў наборы, у друкаваным выданні (спец.).

Газетная п.

5. перан. Прамежак часу, перыяд.

Самая шчаслівая п. яго жыцця.

6. перан. Настрой, стан.

Змрочная п. найшла на яго.

|| памянш. пало́ска, -і, ДМо́сцы, мн. -і, -сак, ж. (да 1—3 знач.).

Тканіна ў палоску.

|| прым. пало́сны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.) і паласны́, -а́я, -о́е (да 1 і 4 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Краса́1 ’хараство, прыгажосць’ (ТСБМ, Шат., ТС). Укр. краса, ст.-рус. краса ’тс’, ст.-слав. краса ’тс’, ст.-польск. krasa, чэш. krasa, славац. krasa, в.-луж. krasa, н.-луж. krasa ’тс’. На ўнутраную форму прасл. krasa пралівае святло этымалогія, якая звязвае гэту лексему з прасл. krěsъ (Ваян, Зб. Младэнаву, 284–285). Прасл. krasa на падставе пашыранага пераважна абстрактнага значэння ’прыгажосць’ і канкрэтнага ’чырвоны колер’ рэканструявалася ў гэтым значэнні. Пры параўнанні з прасл. krěsъ (рус. крес ’ажыванне, адраджэнне’, серб.-харв. кре̏с ’Іванаў дзень’) была звернута ўвага на тое, што krasa (параўн. лац. cresco ’вырошчваю’) магло першапачаткова абазначаць ’колер жыцця, ажыўленне’. Канкрэтнае значэнне для краса і краска1 (гл.) не захавалася на беларускай глебе таму, што прасл. krěsъ было выцеснена ўсходне-славянскай інавацыяй Купала (гл.). Прасл. krasa страціла ў гэтым рэгіёне сакральнае значэнне (Мартынаў, Лекс. Палесся, 29–30). Параўн. агляд іншых этымалогій у Трубачова, Эт. сл., 12, 95–97.

Краса́2 ’цвіценне злакавых раслін’ (Сл. паўн.-зах., ТС, КЭС, лаг., Клім.). Гл. краса1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пусці́ць ’дазволіць рухацца; кінуць; пакінуць у спакоі; адпусціць, адлажыць’ (Сл. ПЗБ, Сержп., ТС, Яруш., Бяльк.), ’даць, вызваліць месца, праход, дарогу’ (кір., Нар. сл.) у спалучэннях: пусці́ць го́лас ’падаць голас’ (Гарэц.), пусці́ць на вецер ’зачараваць, праклясці, выкарыстоўваючы вецер як сродак пераносу пракляцця’ (мін., Жыв. сл.), сюды ж пусці́цца ’пайсці; дазволіць сабе нешта; пачаць расці’ (Сл. ПЗБ), пусці́цца ў абу́зу ’пайсці ў блуд’ (Бяльк.), пусці́цца сарама́ ’згубіць сорам’ (Шат.), параўн. укр. пусти́ти, рус. пусти́ть, польск. puścić, чэш. pustiti, славац. pustiť, в.-луж. pusćić, н.-луж. pušćiś, славен. pústiti, серб.-харв. пу̀стити, балг. пу́сна, макед. пушти, ст.-слав. поустити. Прасл. *pustiti ад *pustъ (гл. пусты), гл. Фасмер, 3, 405; Бязлай, 3, 138; Шустар-Шэўц, 2, 1194; першапачатковае значэнне ’зрабіць вольным, вызваліць’ (Чарных, 2, 84) або ’кінуць, пакінуць без людзей’, што, на думку Сноя (516), адлюстроўвае качавы спосаб жыцця; апошняе можна аднесці і да прымітыўнага (падсечна-агнявога) спосабу апрацоўкі зямлі, якую пакідалі без увагі пасля выкарыстання, бо яна ўжо была пустая, неўраджайная (Махэк₂, 501). Гл. таксама пуска́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піска́ш, піскіж ’пячкур, Gobio’ (Нік. Очерки; Дэмб. 2; Жук.; Нас.), піскуж ’тс’ (Гарэц.), піськіж, піскуж, піскуйіж ’тс’, ’нярослае, пісклявае дзіця’ (слаўг., Яшк., З жыцця); ціскай, піскуж. піскіж ’уюн, Misgiimus’ (талач., круп., ЛА, 1; Мат. Гом.), піскіж ’галец, Nemachilus barbatus’ (Нік. Очерки; мсцісл., чавус., хоцім., ЛА, 1). Параўн. укр. пискір, рус. тіскарь, анексія, арханг. лёскат, пескиш(а) ’пячкур’, польск. piskorz, н.-луж. piskoi© в.-луж. pis kor. чэш. piskoř ’уюн’, славац. piskor ’буразубка, Sorex araneus’, славен. piskór, piskor, piškitr ’мінога© piskur ’пячкур’, серб.-харв. паскор ’мурэна, Muraena Helena’, балг. анексія. Прасл. *piskorʼb, утвораны ад *piskati ’пішчаць’ — рыба, калі схапіць яе рукою, выдае спецыфічны гук’ < piskb > піск (гл.). У пацвярджэнне гэтага прыводзяць аналагічна ўтвораныя: польск. sykawiec ’уюн’ < sykać ’шыпець’, літ. pyplys ’уюн’ < pypti ’пішчаць’, лат. pikste ’ўюп’ < pikstet ’пішчаць’, а таксама бел. віл. пішчаль ’уюн’ < пішчаць. Тым не менш, цяжкім для тлумачэння застаюцца фіналі Заходнебеларускіх лексем ‑га, -.ж© і асабліва рус. арханг. квасіш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

забіць, загубіць, знішчыць; утрупяніць, зніштожыць, улажыць, палажыць, стукнуць, прыстукнуць, дакончыць, прыкончыць, прыбраць, уходаць, кокнуць, укакошыць, укаюкаць (разм.) □ адабраць жыццё, абарваць жыццё, рашыць жыцця, пазбавіць ад жыцця, зжыць са свету, звесці са свету, адправіць на той свет, пусціць на той свет, загнаць на той свет, загнаць у магілу, увагнаць у магілу, знесці галаву, скруціць галаву, зняць галаву з плеч, выняць душу, дастаць душу, выняць дух, дастаць духі, прыбраць з дарогі, пусціць у расход, пусціць у царства нябеснае

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

хро́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

1. Запіс гістарычных падзей у храналагічнай паслядоўнасці; летапіс. Варта было б успомніць, што сто гадоў назад П. Гільтэбрант надрукаваў урывак са Слуцкай хронікі; хроніка гэта ў той час захоўвалася ў Нясвіжскім архіве Радзівілаў. «Полымя». Жанр летапісу ці хронікі даўно ўжо склаўся ў біяграфічнай літаратуры. Г. Кісялёў.

2. Літаратурны твор, у якім паслядоўна выкладаецца гісторыя грамадскіх, палітычных і іншых падзей. Выдатнае месца сярод старажытных помнікаў пісьменнасці беларускага народа займаюць летапісы і хронікі. Чамярыца. // Гісторыя якога‑н. роду, сям’і. Сямейная хроніка Нявады-Лукашэвіча перапыняецца хронікай сям’і Сымона Ракуцькі. Дзюбайла. // Гісторыя якіх‑н. падзей, чыіх‑н. прыгод. [Ігналя] давай, як па кнізе, чытаць хроніку пройдзенага дня ад самага рання. Бядуля. Я коратка расказаў Зіне «хроніку» свайго жыцця, пачынаючы з ваенных гадоў. Васілевіч.

3. Кароткая інфармацыя аб бягучых падзеях (у газеце, часопісе, па радыё). Цяпер жа не падлягала сумненню, што ў барацьбе з народам брала верх самаўладства. Варта было.. зірнуць на хроніку, што змяшчалася на старонках тагачасных часопісаў, на царскія загады, на розныя цыркуляры, каб пераканацца ў гэтым. Колас. // Аддзел інфармацыі аб мясцовым бягучым жыцці (у газеце, часопісе).

4. Дакументальны фільм аб падзеях бягучага жыцця. Пеця авалодаў пакуль што самымі элементарнымі ведамі кінатэхніка.. Аднойчы яму нават пашанцавала самастойна прапусціць хроніку! Стаховіч.

[Грэч. chroniká.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бурлі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.

1. Бурна цячы, пералівацца з шумам; кіпець, клекатаць (пра ваду і інш. вадкасці). Унізе вада бурліць, пеніцца, нясе з сабою кускі лёду, нейкае ламачча, леташнюю траву. Кулакоўскі. Бурліць чыгун гарачы, Расплаўлены ў вагранках. Аўрамчык.

2. перан. Праяўляцца з вялікай сілай (пра падзеі, пачуцці і пад.); шумець, хвалявацца. [Ігнась] сеў на месца, і злосць бурліла ў ім, як кіпень. Чарнышэвіч. І бурліла ў людскіх пачуццях жаданне як бы крыкнуць усёй зямлі, сказаць усяму, што ёсць, — аб радасці дзён, аб песнях і звонах жыцця. Чорны. Скрозь бурліла людское мора, а ў ім — кветкі, лісце, усцешаныя твары. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)