зато́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад затачыць.
2. у знач. прым. Завостраны. [Кастравіцкі] адчуваў у сабе гатоўнасць хоць зараз жа сесці за стол, узяць у рукі заточаны аловак, аркуш паперы, патануць у знаёмай стыхіі думкі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калектывізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
Аб’яднаць (аб’ядноўваць) у калгасы. Калектывізаваць сялянства. □ Сымон Карызна, упэўнены ў немінучай удачы, даў сабе слова намагчыся ўсімі сіламі і калектывізаваць свой сельсавет раней ад усіх у раёне. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канту́зія, ‑і, ж.
Пашкоджанне тканак і органаў без парушэння цэласці скуры (пры разрывах снарадаў, выбухах, завалах зямлёй і пад.). Кантузія галавы. Кантузія спіны. □ [Іван Пятровіч] адчуў, як у самога часта-часта заторгалася правае павека — напамінала аб сабе кантузія. Даніленка.
[Лац. contusio — удар.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непадула́дны, ‑ая, ‑ае.
Які не знаходзіцца пад уладай, уплывам каго‑, чаго‑н. За дваццаць пяць гадоў многае забылася, але ў памяці засталіся дэталі, непадуладныя часу. Дзенісевіч. Нават у сабе самім Міця адчувае цёмную, непадуладную свядомасці сілу. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагну́ць, ‑гну, ‑гнеш, ‑гне; ‑гнём, ‑гняце; зак.
1. што. Сагнуўшы, нахіліць, накіраваць уніз. Нагнуць галаву. □ Сцёпка нагнуў галінку, сарваў тры зялёныя яблыкі — сабе, Лазавіку, Свідзерскаму. Хомчанка.
2. чаго. Нарабіць, нарыхтаваць нейкую колькасць чаго‑н. гнутага. Нагнуць дуг.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́ўзанка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Расчышчанае месца, пакрытае лёдам, для катання; каток. Убачыць зімой на тратуары коўзанку — і няхай сабе тут людзі не людзі, а яна [жонка], як маленькая — раз і пакаўзнулася... Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крапі́ла і крапі́дла, ‑а, н.
Пэндзаль для апырсквання вадой пры царкоўных абрадах. Поп жа стаяў збоку і крапілам крапіў, шэпчучы сабе пад нос нейкія малітвы. Чарот. За труной крочыў поп. Поруч з ім — дзяк з крапідлам. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгу́льны, ‑ая, ‑ае.
Схільны да разгулу (у 2 знач.), папоек; поўны разгулу (у 2 знач.). Разгульная кампанія. □ Даходзілі да Амяльяніхі толькі чуткі, што .. [Кірыл] нейкіх сяброў сабе знайшоў і ў свае семнаццаць год вёў разгульнае, вясёлае жыццё. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
По́сець ’хвароба, пошасць’ (ТС). Імаверна, першаснае посесць ці поседзь (у фанетычным запісе слова адбілася аглушэнне канцавога зычнага) ад посе́сці ’набыць’ (ТС), параўн. польск. posiadać ’мець пры сабе’, адсюль посесць / поседзь ’набытая хвароба’; падобным чынам славен. nahod ’хвароба’ ’тое, што найшло, з’явілася’. Тады да сесці, сядаць (гл.). Параўн. таксама славен. дыял. pošast — тое, што і nahod ’хвароба, запаленне, насмарк, катар’, аналагічна, як і пошасць, утворана ад *pošedti, таксама каш. pošedło ’зараза’ (Куркіна, Диал. структура, 171). Не выключана таксама, што гэта эўфемізм ад *sětь ’госць’, параўн. рус. посетить ’наведаць’, ст.-сл. посѣтити ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Недара́йда ’неахайны чалавек; няўклюда’ (Сл. ПЗБ), недаральда ’тс’ (там жа), польск. niedorajda ’расцяпа, няўклюда’. Хутчэй за ўсё ў беларускай мове запазычанне з польскай, у якасці зыходнай формы можа быць спалучэнне адмоўя з дзеясловам doradzić ’даць рады, парадзіць’, літаральна ’чалавек, які не можа сабе даць рады’, або doraič ’параіць’ (Варш. сл., 3, 274). Непераканальныя спробы вывесці названыя словы з літ. *nedadairà (з метатэзай у беларускай мове), якое парву́ноўваецца з neapdairūs ’неабачлівы чалавек’ (Грынавяцкене і др., LKK, 16, 1975, 184; параўн. Лаўчутэ, Балтизмы, U6), або з літ. nedereivä ’расцяпа, няўклюда’ (Сл. ПЗБ, 205).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)