Па́сыртухі, посыртухі ’блочкі, чапёлкі для падвешвання нітоў’ (Уладз.). Паводле Петлевай (Этимология–1985, 18), рэканструюецца як прасла (po) ‑sъrt‑uxa < sъrt‑, якое абазначае рух і паходзіць з і.-е. *ser‑ ’цячы, рухацца’, параўн. серб. -харв. sftałi ’несціся, імкнуцца’, ’нападаць’, ’бадзяцца’, балг. присрътам ’марудна і карпатліва рабіць нешта’, макед. сртам ’углядвацца, чакаць’, польск. siertać się ’кідацца’, каш. sarnęc ’уцячы’, рус. сёртать ’пераступаць з адной нагі на другую’ (Варбат, Этимология–1975, 32–34). Сюды ж і ушацк. сярто́ліцца ’выконваць доўга цяжкую работу’ (Нар. лекс.). Бел. лексема посыртухі адлюстроўвае ідэю руху — ’абарачальныя колцы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́така, па́тыка ’густое, цягучае, салодкае рэчыва’ (ТСБМ, Нас.), ’нектар’ (Анох.), ’рэдкі мёд’ (Вешт., Маш.), слаўг., шчуч. ’чысты мёд, які выцек з сотаў’ (Яшк., Бел. лекс., 167). Укр., рус. па́тока ’цукровая патака’, ’мёд без воску’, польск. patoka ’мёд, які выцек з воску’, ’патака’, чэш. patoky ’благое піва, якое ўжо выдыхалася’, ’гушча з соладу’, славен. pátoka ’слабое віно’, серб.-харв. па̏тока ’слабая (апошняя) самагонка’, балг. патока ’слабая ракія, сівуха’. Прасл. patoka, утворанае пры дапамозе прыстаўкі pa‑ (< прасл. po‑) ад tekti > цячы́ (гл.) (Мее, Études, 255; Міклашыч, 347; Фасмер, 3, 217; Махэк₂, 438).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патрахі́, па́трахі, по́трахі, по́трохі, по́трох ’вантробы’ (маладз., глус., Янк. Мат.; КЭС, лаг.; ТС; Чач.), па́трашыць ’выварочваць вантробы’ (Касп., Нас.; КЭС, лаг.), патрашы́ць ’вымаць вантробы’ (ТСБМ, Шат.), даўг. патрушы́ць ’патрашыць (курыцу)’ (Сл. ПЗБ), віц. патыршы́ць ’раздзяляць тушу на часткі’ (Шн. 2). Укр. по́трух, потрушо́к, потрухи́, потрушити, патроха́ти, рус. по́трох, потроши́ть, польск. patrochy ’тс’. Да троха, трошкі, трохі (гл.). Аналагічна польск. podróbki, podróbce ’патрахі’ > drobny ’дробны’, ням. Gänseklein ’гусіныя патрахі’ < …klein ’малы’ (Брукнер, 576; ён жа, KZ, 43, 304; Праабражэнскі, 2, 117; Фасмер, 3, 346). Сюды ж кам. потроша́нка ’вантрабянка’ (Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патрон1 ’апякун свабодных, бедных грамадзян’, ’абаронца горада, абшчыны’, ’адвакат-абаронца’, ’гаспадар фірмы, начальнік’, ’святы’, ’дзень анёла’ (ТСБМ, Нас.), ст.-бел. патронъ ’заступнік, абаронца’ (1556 г.). Запазычана са ст.-польск. patron, якое з лац. patrōnus ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 23).

Патрон2, ветк. патрона ’гільза з капсулем, зарадам і куляй або шротам’ (ТСБМ, Мат. Гом.). З польск. patron, patrona ’тс’. Не выключана магчымасць другаснага запазычання з рус. патрон ’тс’, якое праз ням. Patron прыйшло з франц. patron < с.-лац. patrōnus ’абалонка снарада’. Этымалагічна тоеснае з патрон1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацэ́пніца ’памылка, дапушчаная пры ўвядзенні асновы ў бёрда’ (пух., Сл. ПЗБ). Магчыма, паланізм. Параўн. малапольск. росер, росера, podcepnica, pocepka, pocepucha, малапольск., маз., падляшск. росерпіса ’тс’. Не выключана, што гэта архаізм, які генетычна можна аднесці да прасл. čepati ’расшчапляць’, ’калоць’, сёръ: рус. цеп ’зеў у аснове, дзе ходзіць чаўнок пры тканні’, цвяр. цепы ’ніт’, польск. сер ’памылка, выкліканая тым, што праз ніт разам праходзяць дзве ніткі асновы; славен. сёр ’расколіна’, балг. цеп ’планачка паміж ніткамі асновы пры тканні’, цап ’планачка для ўтварэння зева ў кроснах’ (Трубачоў, Эт. сл., 3, 184–186).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацёмак у выразе ў пацёмку ’цемра, цемната’ (бялын., Янк. Мат.), пацёмкі ’тс’ (Грыг.), пацёмку ’на змярканні, цёмнай (шчуч., Сцяшк. Сл.). Укр. по́темки ’у цемнаце’, рус. потёмок, потёмки, потёменки, потемёнки ’тс’, ’ноч’, польск. pociemek ’цемра, змрок, цень’ (прыклады з «Бібліі Брэсцкай» і «Статута Літоўскага» (1698 г.), pociem ’цемра, змрок, цень’ паўн.-слав. po‑tьm‑ъkъ, po‑tьm‑ъ. Да па‑ (< прасл. po‑) і цьм‑: цьмяны, цёмны (гл.). Можна дапусціць, што з польск. pociem мог утварыцца прыметнік ⁺pociemny, ад якога ваўк. пацёмнік (Сл. ПЗБ). А іўеў. пацёмкаваты ’маўклівы, пануры’ (Сцяшк. Сл.) — да пацёмак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пачахры́цца, лун. почохрыцца ’пачасацца’, бяроз. почухры́ць ’пачасаць’ (Шатал.), драг. почухрэтэ (Лучыц-Федарэц). Параўн. таксама брасл., ігн., даўг., астрав., шальч., трон. чихраць. чохраць ’часаць (воўну)’, чохры ’машына для часання воўны’ (Сл. ПЗБ), укр. чухран ’тс’, укр. гуц. чіхратий ’калматы’ чіхратися ’часацца, але не грэбенем’, чухати(ся) ’тс’ рус. арханг. чехор ’задзіра’, чехорньш ’задзірака’, польск. czochrać się ’калмаціць’, чэш. čechrati, славен. čeh(lj)aiit ćóhati ’тс’ серб.-харв. чехати ’абшчыпваць, абрываць’. Экспрэсіўнае ўтварэнне ад česati > часаць (гл.), параўн. валаш. čechlať ’расчэсваць воўну’, славац. cechrať sa ’прачосваць валасы’, czechry ’пачассе’ (Махэк₂, 96), польск. czochrać ’часаць жывёл’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паў- ’палова, палавіна’, ’папалам’, ’не зусім, амаль’ (ТСБМ, Шпіл., Нас.). Да прасл. polъ (укр. пів‑, рус. пол‑, пол, польск., н.-луж. pół, в.-луж. poł, палаб. pöl‑a, чэш. půl, славен. pȏl, серб.-харв. по̑, макед. пол, балг. пол, полът, ст.-слав. полъ. Прасл. роlъ, роднаснае да алб. palë ’бок, партыя, раздзел’, іран. pahl ’бок’, рашорвск. pa​halaw ’бок, край, рабро’, а таксама марыйск. pdlak, удмурцк. эрзянск. pelʼ ’палавіна’, макшанск. pįale, эст. pool, фін. puoli ’тс’, ’бок’. Настратычнае. Махэк (499) лічыць слова «праеўрапейскім». Гл. таксама Фасмер (3, 306).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераго́раць ’перагараваць’ (лях., Сл. ПЗБ), ’агораць, справіцца з чым-небудзь’ (Нар. Гом.) трэба разглядаць разам з аго́раць ’што-небудзь зрабіць, набыць з цяжкасцю’, горны ’гаротны, сумны’ (БРС), якія да прасл. *gorati: серб.-харв. пре́гор ’перажыванне, гора, смутак, журба’, ’забыццё журбы’; чэш. horati ’гарэць’, ст.-польск. gorać ’палаць, палымнець’, польск. gora ’агонь на пашы, які распальваюць пастухі’, рус. гора́ть ’знішчацца агнём’. Форма *gorati — даволі старая ступень вакалізму кораня побач з *gorěti і *‑garati, параўн. літ. garúoti ’выпарвацца; моцна жадаць’ побач з літ. gorúoti ’моцна жадаць; працаваць да поту’ (Трубачоў, Эт. сл., 7, 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапе́рці ’перацягнуць, перанесці ў іншае месца’, ’узяць верх у спрэчках, перамагчы, пераканаць’ (ТСБМ, Нас.), перапе́рць ’перайсці, перавезці’, ’пераканаць у іншым’ (мсцісл., З нар. сл.), пырыпэ́ртэ ’перамагчы’, ’пераканаць’ (Сл. Брэс.), перапіраць ’з цяжкасцю пераносіць што-небудзь’, ’пярэчыць, спрачацца’ (Нас.), ст.-бел. перепереть ’пераадолець супраціўленне ў спрэчцы, даказаць’. Да прасл. *per‑pьrěti ’пераканаць’ і *per‑perti, *per‑pirati ’перацягваць, перасунуць’, укр. перепе́рши ’перацягнуць, перавезці’, ’перамагчы ў спрэчцы’, рус. арх. перепира́ть ’угаворваць, пераспрачаць’, польск. przeprzeć ’тс’, славен. prepírati se ’сварыцца, спрачацца’, балг. препѝрам се ’спрачацца’, ст.-слав. прѣпьрѣти ’ўгаварыць, пераканаць’. Да пера- і пе́рці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)