халасця́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да халасцяка, уласцівы халасцяку, халасцякам. Халасцяцкі пакой. □ Цяпер жа Анатолю была магчымасць на нейкі час адцягнуць вяселле і лепш прыгледзецца да сваёй будучай жонкі, якая так нечакана парушыла яго душэўны спакой і мірнае халасцяцкае жыццё. Ваданосаў. [Ніна] параскідала ўсё, дзе халасцяцкім духам пахла, свой парадак павяла. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ціка́ўнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць цікаўнага. У .. [Вінгеля] была нейкая падатлівасць, мяккасць, своеасаблівая цікаўнасць да ўсяго. Чорны. Людскую цікаўнасць можна лёгка зразумець: не толькі ў былой палескай глухамані, але наогул ва ўсёй Беларусі такія магутныя земснарады працуюць упершыню. Дадзіёмаў.
2. Жаданне, імкненне ўсё ўведаць, убачыць. Некалькі рабочых з цікаўнасцю пазіралі работу вадалазаў. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шмо́цце, ‑я, н., зб.
1. Паношанае рванае адзенне, бялізна і пад. Бычыха наўмысля апранала сына ў такое шмоцце, што толькі б Шмуілу яго выкінуць. Кулакоўскі. [Паліцыянты] перавярнулі ўсё шмоцце на палацях, адзін палез на печ і пачаў ператрушваць Салвесішыну пасцель. Сабаленка.
2. Кусочкі, шматкі чаго‑н. Апошняя пачка [грошай] была разарвана на шмоцце. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Выр, вырь ’вырай, цёплыя краіны, куды адлятаюць птушкі на зіму’ (Яшк., бых., Рам., 8), вырь ’паварот’ (Нас.), выръ, виръ ’вір’ (Шн., Песні). Няясна. Магчыма, зваротнай дэрывацыяй ад вырай, вырья або ўкраінізаваная форма ад вір (гл.), якая потым была збліжана з вырай у семантычных адносінах. Але параўн. рус. цвяр. вырь, бырь ’вір’, выр ’месца хуткага цячэння вады, вір; яма, над якой утвараецца вір’, якія па фанетычных прычынах не могуць быць аб’яднаны з вір (Фасмер, 1, 370). Гл. яшчэ Безлай, ССл, 1976, 5, 65 і наст., дзе аб сувязі рус. вырь, вырий і славен. ir(ij) ’балота’, а таксама іншы славенскі матэрыял.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ба́бак ’ахапак ільну, вынесенага з сушні за адзін раз для апрацоўкі’ (Мат. АС, Шкл.), ба́бык, аба́бак ’малая ўкладка снапоў на полі’ (ДАБМ, 877). Мабыць, таго ж паходжання, што і аба́бак (гл.) ’мэндлік’. Але гэта не зусім яснае ўтварэнне. Хутчэй за ўсё назва аба́бак ’мэндлік’ была перанесена на ’ахапак ільну’ (а аба́бак ’мэндлік’, мабыць, аддзеяслоўнае ўтварэнне: абабіцца ’стаць падобным да бабы’, параўн. ба́ба ў значэнні ’круглыя, вялікія прадметы’; да марфалогіі параўн. Мяркулава, Очерки, 176–177).
Бабак, бабака ’дурань, безгаловы’ (Інстр. лекс.). Напэўна, метафарычнае ўжыванне слова бабак ’байбак, бабак’. Параўн. рус. байба́к ’байбак, непаваротлівы, лянівы і дурны чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абрыня́ць ’напухнуць, азызнуць’ (Шн.). Можна рэканструяваць як obъriněti < *obъrinъ ’волат’ (гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 2), ст.-рус. объринъ захавала толькі значэнне ’авар’, але ст.-польск. ob‑rzym ’волат’ дало ст.-польск. obrzmieć ’напухнуць’. Параўн. таксама чэш. obr, славац. obor, славен. ober ’волат’. У выніку памылковай дэкампазіцыі польск. obrzmieć > o‑brzmieć, na‑brzmieć. Апошняя форма была запазычана ў чэшскую мову з ляш. nabrnět ’напухнуць’ (Махэк₂, 406 і 67). Менш верагодна сувязь адрыняць з укр. брунька ’почка’, чэш. brnka ’паслед’, якія Трубачоў (Этымалогія, 1964, 3–4) супастаўляе з ст.-інд. bhrūná ’зародак’, лат. braũna ’луска’. Апошнія да і.-е. *bhrē̆u/bhrū̆ ’пухнуць’ (Покарны, 169).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пулга́к ’від мушкета’, ст.-бел. пулгакь, полгакь (XVI ст.). Запазычана з польск. pułhak (półhak) ’тс’, што з’яўлялася паўкалькай з ням. Halbhaken, дзе першая частка была перакладзеш з польск. pół‑ ’паў-’, а другая адпавядала ням. Hacken ’від зброі’ (ст.-бел. гак), гл. Патры–Тамушанскі, JBS, XV–XVI, 4 (3–4), 120; Булыка, Лекс. запазыч., 70; Басай–Сяткоўскі, SFPS, 13, 36. Паводле Банькоўскага (2, 753), польск. pół‑ было рэгулярнай заменай лац. semi‑, франц. dėmi‑, ням. halb‑. Махэк₂ (464) звязвае з hak ’крук’ (гл. гак), бо зброя “häkem pfipinala se na lože neb kozlik” (“крукам прымацоўвалася да ложа ці козлаў”).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пя́тніца 1 ’пяты дзень тыдня’ (ТСБМ, Ласт., ашм., Стан.; брасл., астрав., шчуч., Сл. ПЗБ), пʼя́тніца ’тс’ (Бес., ТС), памянш. пя́ценка ’тс’ (Ян.), укр. пʼя́тниця, рус. пя́тница, стараж.-рус. пятьница ’тс’. Вытворнае ад *pętь (гл. пяць); лічыцца частковай калькай з грэчаскай мовы, параўн. н.-грэч. πέμπτη ’чацвер’, паколькі, паводле візантыйскай хрысціянскай традыцыі, тыдзень лічыўся пачынаючы з нядзелі. Лічэнне ад панядзелка, пры якім пятніца была пятым днём, як мяркуецца (гл. Машынскі, Зб. Шымчаку, 283), увёў Мяфодзій. Параўн. пято́к (гл.).
Пятніца 2 ’кураслеп, Anemone rammculoides L.; чубатка, Corydalis Medis.’ (Бейл.). Няясна. Магчыма, народнаэтымалагічнае асэнсаванне (табуізацыя?) адной з народных назваў кураслепу — пянікніца (Кіс.), няяснага паходжання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пя́ценка — памянш.-ласк. форма ад пя́тніца (гл.): пяценка святая (Нас.), ’багіня жыцця і смерці’, параўн.: “Пяценка–Пятніца была багіняй добрага… Устаноўшчыкі хрысціянства шмат уступілі на карысць Пяценцы. Яны падмянілі яе святой велікамучаніцай Параскай. Нібы Параска — гэта тая самая Пяценка” (Дзядзька Квас, Роздум на калёсах. Беласток, 1995, 167–168). Няясна, магчыма узыходзіць да ст.-слав. пѧтака ’імя каляндарнай святой’, што лічыцца калькай с.-грэч. παρασκενή, параўн. балг. Света Петка ’тс’, рус. Святая Параскева Пятница і пад. Магчыма, атаясамліванне паганскай багіні Мокашы з названай святой (ABSl, 22, 19; Успенскі, Филолог. разыскания в области слав. древностей. М., 1982, 136; Страхаў, Этимология–1997–1999, 160–162).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ахво́чы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які выказвае ахвоту, жаданне на што‑н., да чаго‑н. і пад. Малодшы Марцін да гаспадаркі не быў ахвочы. Карпюк. Каму з вас не цікава І хто з вас не ахвочы Прылегчы спаць на травы Пад зорны полаг ночы. Аўрамчык.
2. Руплівы, старанны. Валя Арэшка была чалавек пакладзісты, ахвочы. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)