Зу́зліць ’плакаць, ныць’ (ашмян., Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. уст. дыял. зу́зи, зу́зни ’шум, гоман’ (Жэлях.). Верагодна, гукапераймальнае, магчыма, з літ. zū̃zti ’гусці’ > *зусці > *зузла ’той, хто гудзіць (ные)’ > зузліць ’ныць’. Параўн. зурзаць, зюзюкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэге́ля, рагеля ’від кломлі (рыбалоўная прылада)’ (ТС). Укр. раге́ля ’рэдкая сетка для лоўлі ракаў’. Магчымая сувязь з літ. назвай палазоў для перацягвання бараны ragelės. Параўн. семантыку назваў рыбалоўных прылад полаз (гл. полаз2), сані.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стабаро́к, стабаро́чак ‘сцяблінка’ (даўг., Сл. ПЗБ). З літ. stíebas, stãbaras ‘сцябло’ (Сл. ПЗБ, там жа), што найбольш верагодна па лінгвагеаграфічных прычынах. Аднак нельга выключыць і працяг прасл. *stoborъ/*stъbъrъ, гл. стабурчыць. Параўн. стаўбур, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суво́рка ’повад, вяровачка’ (ваўк., Сл. ПЗБ), сюды ж суво́рыць ’звязаць у пару’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Параўноўваецца з літ. sąvaras ’вяровачка’ (там жа). Але параўн. укр. палес. суво́ра ’прывязь у цэпе’, славен. sovȏra ’развора ў возе’, з іншай прыстаўкай рус. сворка ’павадок’, укр. сві́рка ’тс’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. дыял. *sǫvora ’тое, што звязвае, злучае’, дэвербатыў ад прасл. *sъ‑verti ’звязаць, злучыць’ < *verti ’звязваць’, з балцкімі адпаведнікамі: літ. są́vara ’клямка; папярочка, якая злучае дзве бэлькі; тасёмка’, лат. suôvara (= savara) ’папярочная планка ў бараны’; падрабязна гл. Борысь, Prefiks., 92. Гл. таксама свора, шворка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суш ’сухое без дажджоў надвор’е, засушлівы час, засуха’ (ТСБМ, Ласт., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС), ’што-небудзь пазбаўленае вільгаці, сухое (галінкі, паверхня зямлі)’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’сухая вашчына (пчаліныя рамкі з сотамі без мёду)’ (ТС; івац., жытк., Нар. сл., Скарбы, Сцяшк.), ’вашчына’ (брасл., шуміл., Сл. ПЗБ), сушь ’тс’ (Сл. Брэс., Анох.). Рус. сушь ’сухое надвор’е, засуха’, польск. susz, в.-луж., н.-луж. suš ’суш’, чэш. souš ’суша’, славац. súš ’суш’, славен. sȗš ’суша’. Прасл. *suxь, да сухі (гл.), што мае дакладны адпаведнік у літ. sausis ’сухая пара’ (Аткупшчыкоў, Этимология–1984, 193), параўн. літ. saũsis ’студзень’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плёнка ’плеўка’, ’пузыр на метале ці шкле’ (ТСБМ, Мядзв.), ’сіло’ (Янк. I; Шат.; Бяльк., Растарг.; паўн.-усх., КЭС), ’покрыва кукалкі пчалы’ (Нікан.), ’абалонка асінага гнязда’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ); пле́нка ’пенка на малацэ’ (брасл., ЛА, 4; Сл. ПЗБ, Нас.), ’плеўка на паверхні стаячай вады’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’мазгавая абалонка’ (брасл., шуміл., Сл. ПЗБ). Рус. плёнка ’плеўка’, ’сіло і прыстасаванне з начэпленых на вяроўку, палку сілаў для лоўлі птушак’. Да прасл. *plěna, якому генетычна адпавядае літ. plenė̃ ’скурка, абалонка’, ’плеўка на малацэ’ аналагічна прасл. *plěva (гл. плева1) і літ. plėvė̃ ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́жаг ’ражон’ (ТСБМ), ’дзяржанне, чаранок’ (воран., LKK, 16, 186). Рус. пожо́г ’качарэжнік’, ’кол’, польск.бел.-літ. пагранічча) pożoch ’тс’. Грынавяцкене і інш. (тамсама) лічаць запазычаннем з літ. pãžagas ’качарэжнік’, у такім выглядзе зафіксаваным і на беларускай тэрыторыі: пажаґас ’тс’ (ЛА, 4); мяркуецца, што пра гэта сведчыць сувязь з žãgas ’штабель дроў’, а таксама па фанетычных, марфалагічных і лінгвагеаграфічных прычынах. Сумнеўна, асабліва ў святле сінанімічнай формы во́жаг (гл.). Прасл. *požegъ. Форма пажага́ч ’прут’ (шчуч., Сл. ПЗБ) магла ўтварыцца пад уплывам літаратурнай формы або самастойна ад пожаг з экспрэсіўным суф. ‑ач.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ўха ’ўдар па шчацэ’ (Нас., Сл. ПЗБ), ’аплявуха’ (Бяльк., Шат., Касп.), по́ўшына ’ўдар па вуху’ (Бяльк.), по́ўшыць ’біць у вуха’ (Шат.). Хутчэй за ўсё, назоўнік абстрагаваны са спалучэння даць по (в)уху (гл. па, вуха). Малаімаверна адносіць да ўтварэнняў ад апляву́ха (гл.) шляхам народнаэтымалагічнага суаднясення са словам ву́ха (ЭСБМ, 1, 127–128), больш верагодна бачыць у ім кальку на базе літ. añtausis ’аплявуха’, ’частка шчакі насупраць вуха’ (Чэкман, Baltistica, 8, 2, 153), параўн. таксама дзеяслоўнае ўтварэнне antausiúoti ’даваць аплявуху’, аднак несупадзенне прыставачнай семантыкі (літ. ant ’на’) ставіць пад сумненне магчымасць калькавання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недара́йда ’неахайны чалавек; няўклюда’ (Сл. ПЗБ), недаральда ’тс’ (там жа), польск. niedorajda ’расцяпа, няўклюда’. Хутчэй за ўсё ў беларускай мове запазычанне з польскай, у якасці зыходнай формы можа быць спалучэнне адмоўя з дзеясловам doradzić ’даць рады, парадзіць’, літаральна ’чалавек, які не можа сабе даць рады’, або doraič ’параіць’ (Варш. сл., 3, 274). Непераканальныя спробы вывесці названыя словы з літ. *nedadairà (з метатэзай у беларускай мове), якое парву́ноўваецца з neapdairūs ’неабачлівы чалавек’ (Грынавяцкене і др., LKK, 16, 1975, 184; параўн. Лаўчутэ, Балтизмы, U6), або з літ. nedereivä ’расцяпа, няўклюда’ (Сл. ПЗБ, 205).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Но́гаць ’ногаць, пазногаць, пазур’ (Яруш., Шат., Бяльк., Пятк., 2; Сцяшк., Сл. ПЗБ), но́гыць ’тс’ (Грыг.), но́гоць ’тс’ (ТС), но́каць, но́хаць, нёхаць ’тс’ (Сл. ПЗБ, Шатал.), но́гець ’тс’ (Шатал.), укр. ніготь, рус. ноготь, польск. арх. nogieć, nokieć, чэш. nehet, славац. necht, в.-луж. nochč, н.-луж. nokś, славен. nȏkt, nohet, серб.-харв. но̏кат, макед. нокот, балг. нокът. Прасл. *nogъtь*nokъtь) ’тс’, роднаснае літ. nagùtis ’пазногаць, пазур’, усх.-літ. nãgutė ’косць’, ст.-прус. nagutis ’пазногаць’ і пад.; звязана з нага, гл. (Фасмер, 3, 80; Махэк₂, 394; Бязлай, 2, 226; Шустар-Шэўц, 14, 1019).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)