Карчане́ць ’моцна азябшы, траціць адчуванне’ (ТСБМ, Чорны) («зрабіцца як корч, як пень»), параўн. дубець у тым жа значэнні. Гл. корч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вужо́выя я́гады ’паслён чорны, Solanum nigrum L.’ (Бейл.). Ад вуж ’змяя, гад’. Прыметнік указвае на неядомасць расліны. Параўн. таксама воўчыя ягады.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малянчу́кчорны арэх’ (ганц., люб.), ’спарыння’, малянчуковае зе́рне ’тс’ (ганц., Сл. ПЗБ). Да мала́нка1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 178.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Серпакры́жнік ‘кажан’ (свісл., Шатал.). Да серп і асновы ‑крыжыць ‘рэзаць’, якая ў чакрыжыць (гл.); відаць, ‘крылы, якія “выразаны” ў форме сярпа’. Параўн. серпокры́лчорны стрыж’ (ПСл).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́ўчыя ягады ’расліна, Daphine’ (БРС, Бяльк., Кіс.); ’паслён чорны’ (Касп.). Рус. волчьи ягоды, укр. вовчі ягоди, польск. wilcza jagoda. Гл. ягады. Аб матывах намінацыі гл. воўчае лыка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Косчорны дрозд’ (Маш.). Укр. кіс ’тс’, рус. кос ’шпак’, балг. косчорны дрозд’, серб.-харв. ко̑с, славен. ks ’тс’, польск. kos, чэш. kos, славац. kos, в.-луж. kos, н.-луж. kos ’тс’. Да прасл. kosъ, калі прыняць думку аб генетычнай сувязі з kosъ ’косы’ (Ваян, RÉS, 35, 94–95). Этымалогія гэта цалкам адвольная. Таксама цяжка адказаць на пытанне, ці звязана генетычна *kosъ з літ. šėše ’тс’ (Брукнер, 259) (параўн. прасл. kosa і ст.-інд. śsati ’рэжа’). Але найбольш верагодным здаецца вывядзенне славянскіх паралелей з прасл. kopsъ (Мейе, MSL, 18, 171–172), якое, аднак, мы лічым палеабалканізмам у праславянскай мове: ст.-грэч. κόψιχος κόσσυφοςчорны дрозд’. Кноблах (Glotta, 57, 1—2, 76–77) звязвае абедзве назвы са ст.-грэч. κόπτω ’капаць’ і прасл. kopati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гайсцер ’бусел чорны’ (Мат. Гом., 3, Інстр. II), га́йсцёр ’Ciconia nigra’, гайстр, гайсцёр ’Ciconia nigra L., бусел чорны; Ciconia ciconia L., бусел белы’, га́йстра ’назва птушкі’ (Сержп. Грам.). Параўн. укр. га́йстер ’бусел’ (Лысенка, ССП, Лысенка, СПГ, Грынч.). Гэта слова запазычана з польск. дыял. hajster а гэта з ням. дыял. Heister ’тс’. Гл. Цімчанка, 1, 501 (ва ўкр. мове слова вядома з XVIII ст.); Фасмер, 1, 64; Рудніцкі, 532. Агляд этымалагічных версій назваў бусла гл. Клепікава, ВСЯ, 5, 149–158.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пе́рац, -рцу, мн. -рцы, -рцаў, м.

1. Трапічная расліна сямейства перцавых, а таксама яе плады з горкім пякучым смакам і моцным пахам, якія ўжываюцца як прыправа.

У горы жыць ды з перцам есці (прымаўка). Чорны п.

2. Агародная расліна сямейства паслёнавых з пладамі ў выглядзе струкоў.

Фаршыраваны п.

Даць (задаць) перцу каму (разм.) — вылаяць, пакараць.

|| прым. пе́рцавы, -ая, -ае і пярцо́вы, -ая, -ае.

Перцавы струк.

Сямейства перцавых (наз.). Пярцовая настойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лес, -у, мн. лясы́, лясо́ў, м.

1. Масіў зямлі, зарослы дрэвамі.

Дрымучы л.

Лесам (прысл.) ішоў, а дроў не бачыў (прыказка).

2. зб. Спілаваныя дрэвы як будаўнічы матэрыял.

3. перан. Як выражэнне мноства.

Л. рук.

Чорны лес — лісцевы.

Чырвоны лес — хваёвы.

Навука для яго — цёмны лес — абсалютна незнаёмае, незразумелае.

Як у лесе — нічога не разумець, не разбірацца.

|| памянш. лясо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. лясны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Плісклён ’баклажан чорны, Solanum nigrum L.’ (гом., Кіс.). З рус. паслён ’ліснік, Solanum L.’, якое з *pa‑ і *я!ьnъ ці *slem > , звязаных гснетычна з лексемай * ślina > сліна (гл.) (Фасмер, 3, 212).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)