узгуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Разм.

1. Пачаць вельмі бурна гуляць, захапіцца гульнёю; разгуляцца. Дзіця ўзгулялася. / у перан. ужыв. [Янка:] — У рацэ рыбе так узгулялася, што быццам у гаршку вада кіпіць. В. Вольскі.

2. перан. Дасягнуць у якім‑н. дзеянні значная сілы, інтэнсіўнасці. Узгуляўся вецер. □ Ой, жудасна-халодная Узгулялася зіма. Купала. Нібы вясною, узгулялася сонца. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ура́нні, прысл.

Абл. Раніцай. Амаль ніхто не спаў, бо ўсе ведалі, што ўранні пачнецца бой за Мінск. Мележ. Восень. Уранні дзеткам не так смачна і доўга спіцца, як увесну і ўлетку. Гарэцкі. Стала холадна, усё цела працялі дрыжыкі: і не так ад таго, што вада ўранні халодная, як ад трывогі — што там, за ракой? Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збро́я, -і, ж.

Усякі сродак, прыстасаванне, тэхнічна прыгоднае для нападу ці абароны, а таксама сукупнасць такіх сродкаў.

Агнястрэльная з.

Халодная з. (шабля, кінжал, нож і пад.). Стралковая з. (ружжо, рэвальвер і пад.). Артылерыйская з. (гармата, гаўбіца і пад.). Ядзерная з.

Абараняцца са зброяй у руках.

Ідэйная з. (перан.). Скласці зброю (перан.: здацца; высок.). Узняць зброю (пачаць вайну або паўстаць са зброяй у руках; высок.). Бразгаць зброяй (пагражаць вайной; кніжн.).

|| прым. збро́евы, -ая, -ае і збро́йны, -ая, -ае.

Зброевая (збройная) майстэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сцюдзёны ’халодны’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Шн., Нас., Шымк. Собр., Касп., Бяльк., Ян., Сл. ПЗБ, ЛА, 2), ст.-бел. стюденое, сʼтюдены (XVI ст.). Адзначаецца побач з стѫдено, студене (гл. студзень1) у старабеларускіх помніках і сучасных гаворках — студзёны ’тс’ (ЛА, 2), на думку Карскага (1, 350), з’яўляецца вынікам другаснага памякчэння т пры стараж.-рус. студеныи ’халодны’, прасл. *studenъ(jь) ’тс’. Сюды ж сцюдзёнкахалодная вада’ (Нас., Нік., Оч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хало́дны, ‑ая, ‑ае.

1. З нізкай або адносна нізкай тэмпературай. Халодная вада. Халодны вецер. □ Дзякуй цёплым дажджом і халоднай расе за жыты, што ўзраслі ў небывалай красе. А. Вольскі. Каб, апаліўшыся, боль заглушыць, — Трэба толькі да раны халоднай зямлі прылажыць. Багдановіч. // З моцнымі, частымі халадамі. Халодная зіма. / у вобразным ужыв. Заплакалі шыбы на вокнах Халоднай асенняй слязой. Астрэйка. // З суровым кліматам. А вочы возьмуцца гарэць Агнямі дрэў, Травы і кветак... Цяплом іх можна абагрэць Халодныя краіны свету. Глебка. // Які не дае цяпла, слаба грэе. А сонца шчодра асвятляе і лес, і дарогу.. Яно халоднае, марознае сонца. Лынькоў. // Які выклікае адчуванне холаду; звязаны з адчуваннем холаду. Салдат у роспачы зноў заўважыў над сабою безнадзейныя зоры і халоднае неба. Чорны. // Пра святло, бляск і пад. Застылі дарогі ў тумане, Халодныя зоры гараць. Бачыла. — Зірні, у святле маладзіка — Халодны бляск, то бляск штыка. Куляшоў.

2. Які страціў цеплыню, астыў. Халодны суп. □ Снедалі. Бульба ў лупінах, падагрэтая ў рынцы ўчарашняя капуста, хлеб, як зямля, і халодныя аладкі, таксама ўчарашнія. Брыль. // Які падаецца і ўжываецца ў ахалоджаным, не гарачым стане. Падавальшчыца хутка прынесла халодную закуску — селядзец з цыбуляй і варонай бульбай. Пестрак. Мы чапіліся з белых-белых фарфоравых кубкаў халоднага бурштынавага квасу. Пальчэўскі.

3. Які дрэнна ахоўвае ад холаду, не трымае цяпла. На .. [настаўніку] было халоднае паліто і летняя шапка. Колас. Сцвярджаў я маці: — Шапка малавата, Я прахаджу і ў летняй, не бяда! Халодная вушанка, мала ваты... Барадулін.

4. Які не ацяпляецца, не абаграваецца. Халодны хлеў. □ Яранга была падзелена на дзве палавіны. У першай, халоднай палавіне жылі сабакі і ляжалі розныя рэчы. Бяганская.

5. у знач. наз. хало́дная, ‑ай, ж. Уст. Памяшканне для арыштаваных. [Земскі:] — Я пакажу табе ўладу! Забраць у халодную! Якімовіч.

6. Разм. Які пакутуе ад холаду. Ладымер Стальмаховіч зазнаў за свой век галоднай і халоднай бяды. Чорны. // Які праходзіць, адбываецца ў холадзе. Пакойчык зімою часта быў няпалены, халодны. Арабей.

7. Які ажыццяўляецца пры нізкіх тэмпературах, без награвання. Халодная апрацоўка металу. Халоднае вэнджанне. □ У час халоднай абкаткі выпрабавальнікі правяралі, як працуе масляная сістэма. «Маладосць».

8. у знач. наз. хало́днае, ‑ага, н. Тое, што і халадзец.

9. перан. Звязаны з пачуццём унутранага, душэўнага холаду, страху, хвалявання. Падумаў Міколка і аж уліп у зямлю, халодным потам абліўся. Лынькоў.

10. перан. У якім няма запалу, пачуцця. Пачулася халодная, як жалеза, каманда. Гурскі. Халодны спакой ахапіў усю істоту Тарыела. Замерла сэрца, ён амаль не дыхаў, але галава была яснай і рукі не дрыжэлі. Самуйлёнак. // Пазбаўлены жывасці. Менавіта так атрымалася з асобнымі вершамі раздзела «Над кручамі каўказскімі», якія з’яўляюцца, па сутнасці, халоднымі ілюстрацыямі да ўвогуле правільных, слушных думак і адчуванняў паэта. Рагойша.

11. перан. Стрыманы ў праяўленні пачуццяў; раўнадушны, бясстрасны. [Марына Паўлаўна:] — Які ён [Пятроў] халодны... Няўжо ўсё жыццё я буду жыць з гэтай глыбай лёду... Васілевіч. Будзь са мною і добрай, і строгаю, ды ніколі халоднай, малю! Тармола. // Без эмоцый, перажыванняў; які падказвае розум. І баюся спудзіць Сваёй разважнасцю і мудрасцю халоднай Вось гэта свята неслухмяных ліній [дзіцячых малюнкаў], Яшчэ не зведзеных ні ў якія параграфы Вучоных кніжак. Сіпакоў. Твар.. [Густава] запаланіла рыса ўпэўненасці, спакою і разам з тым цікаўнасці і халоднай разважлівасці. Чорны. // Пазбаўлены душэўнага цяпла; строгі, нядобразычлівы. Халодны позірк. Халодны прыём. □ Развітанне было сухім, халодным. Шахавец.

•••

Халодная вайна гл. вайна.

Халодная зброя гл. зброя.

Халодныя закускі гл. закуска (у 2 знач.).

Абліцца халодным потам гл. абліцца.

Як халоднай вадой абліць гл. абліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цурча́ць і цурчэ́ць, ‑чыць; незак.

1. Цячы, ліцца цурком. Халодная вада капае на грудзі, на ногі, цурчыць на жвір. Пташнікаў. Ніна ўжо сядзела на зямлі і плакала, пазіраючы спалохана, як па назе цурчыць і цурчыць кроў. Мележ.

2. Утвараць гукі булькання, пералівання (пра вадкасць). Недзе глуха цурчыць вада па разоры. Пестрак. Дунаеву здалося, што ён ужо чуе, як цурчыць вада. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вінегрэ́тхалодная страва, прыгатаваная з дробных кавалачкаў парэзанай гародніны (з рыбай ці з мясам), запраўленая алеем ці воцатам; сумесь розных прадметаў’ (БРС, КТС), гродз. вінагрэ́т (Сцяшк. МГ), усх.-маг. вінігрэт (Бяльк.). Запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 80). Гродз. вінагрэт, магчыма, з польск. winegret (цвёрдае ‑н‑) < франц. vinaigrette ’соус з воцату, алею і солі’ < франц. vinaigre ’воцат’ < vin ’віно’ і aigre ’кіслы’ (Даза, 752; Фасмер, 1, 316; Шанскі, 1, В, 99–100; КЭСРЯ, 82).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вайна́ ж., прям., перен. война́;

Вялі́кая Айчы́нная в. — Вели́кая Оте́чественная война́;

сусве́тная в. — мирова́я война́;

грамадзя́нская в. — гражда́нская война́;

рэ́йкавая в. — ре́льсовая война́;

артыле́рыя — бог вайны́ — артилле́рия — бог войны́;

развяза́ць вайну́ — развяза́ть войну́;

хало́дная в. — холо́дная война́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гумно́, а́; мн. гу́мны (з ліч. 2, 3, 4 гумны́), ‑мен і ‑наў; н.

1. Вялікая халодная будыніна для складвання і абмалоту збожжа. Бясконцым патокам у гумны Снапы залатыя плылі. Панчанка. У новым калгасным гумне гула і пастуквала арфа: перапускалі насенне. Чорны.

2. Пляцоўка перад гэтай будынінай. Брыгада Івана Іванавіча канчала звозіць снапы на калгаснае гумно. Кавалёў. Люба выйсці, прайсці па лагу, па гумне. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адця́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

1. Рух, пры якім халодная зброя, бізун і пад. пры ўдары адцягваецца крыху назад. Удар з адцяжкай.

2. Разм. Наўмыснае адцягванне выканання чаго‑н., перанясенне чаго‑н. на пазнейшы час. Адцяжка водпуску.

3. Спец. Снасць (трос, канат і пад.), якой умацоўваюць што‑н., адцягваючы яе ўбок. Садоўнікі ўзварушвалі .. зямлю каля тоўстых дрэў, папраўлялі на ствалах драцяныя адцяжкі. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)