хало́дная

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. хало́дная хало́дныя
Р. хало́днай хало́дных
Д. хало́днай хало́дным
В. хало́дную хало́дныя
Т. хало́днай
хало́днаю
хало́днымі
М. хало́днай хало́дных

Крыніцы: nazounik2008.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хало́дная сущ., уст. ареста́нтская, куту́зка ж., холо́дная

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хало́дны, -ая, -ае.

1. 3 нізкай або адносна нізкай тэмпературай (паветра, цела і пад.).

Халоднае лета.

Халодныя рукі.

2. Які астыў, страціў цеплыню.

Х. суп.

Халодная каша.

3. Які не ацяпляецца.

Халодная веранда.

4. Які дае мала цяпла, дрэнна грэе, не трымае цяпла.

Халодныя боты.

Халодныя рукавіцы.

5. Які пакутуе ад холаду (разм.).

Дзеці былі часта галодныя і халодныя.

6. Які ажыццяўляецца пры нізкіх тэмпературах, без награвання.

Халодная коўка металу.

7. перан. Звязаны з пачуццём унутранага, душэўнага холаду.

Х. чалавек.

8. перан. Строгі і нядобразычлівы.

Х. погляд.

Х. прыём.

9. перан. Пра фарбы і пад.: якія адносяцца да сіне-блакітнага тону спектра.

Халодныя адценні.

10. у знач. наз. хало́дная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. Памяшканне для арыштаваных (разм., уст.).

Пасадзіць у халодную.

11. у знач. наз. хало́днае, -ага, н. Тое, што і халадзец.

Халодная вайна — геапалітычная, эканамічная, ідэалагічная канфрантацыя паміж ЗША і СССР у сярэдзіне 20 ст.

Халодная зброя — зброя, якой рэжуць, колюць і пад. (шабля, піка, штык і інш.).

|| наз. хало́днасць, -і, ж. (да 7 і 9 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́рцік, -а, мн. -і, -аў, м.

Афіцэрская халодная колючая зброя ў форме кароткага кінжала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адры́на, -ы, мн. -ы, -ры́н, ж.

Халодная будыніна для захоўвання кармоў, інвентару і пад.; пуня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панажо́ўшчына, -ы, ж. (разм.).

Бойка, у якой прымяняюцца нажы, халодная зброя.

Прычынай забойства была п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рапі́ра, -ы, мн. -ы, -пі́р, ж.

Колючая халодная зброя з доўгім чатырохгранным клінком, якая выкарыстоўваецца ў фехтаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пала́ш, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Халодная ручная зброя з доўгім прамым клінком.

|| прым. пала́шны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тёмная сущ. (арестантская), уст. хало́дная, -най ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

холо́дная сущ., разг., уст. хало́дная, -най ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)