расцані́ць, ‑цаню, ‑цэніш, ‑цаніць; зак., што.

1. Вызначыць цану чаго‑н.; ацаніць. Расцаніць тавар.

2. перан. Устанавіўшы сутнасць, характар чаго‑н., вызначыць свае адносіны, ацаніць. Паводзіны [Дубовіка] на бюро можна расцаніць, як паводзіны малавопытнага старшыні калгаса на пасяджэнні сельвыканкома... Сіўцоў. Надзя дапусціла памылку — толькі так, а не горш, расцаніў я тады яе ўчынак. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Змест ’тэма, сутнасць’. Укр. зміст. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова змѣщати (Сіноніма) ’умяшчаць’ ад кораня měst‑ (гл. места) з суфіксам ‑ja‑ і прэфіксам з‑ < *sъ‑. Тэрмін замацаваўся ў пачатку XX ст., у прыватнасці ў творах М. Багдановіча (1911 г.). Жаўтобрух (Мова укр. періодичної преси, 1970, 160) фіксуе ўкр. зміст у 1909 г. Не выключаны ўкр. уплыў на замацаванне ці ўтварэнне тэрміна ў бел., паколькі цяжка ўявіць незалежнасць гэтых слоў. Першаснае (магчыма, не актуалізаванае) значэнне ’тое, што змяшчаецца ў нейкай з’яве’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паста́ць ’узнікнуць, утварыцца’, ’стаць у нейкім парадку’ (ТСБМ), поста́ць ’размясціцца’, ’зрабіцца’ (ТС). Укр. поста́ти, постава́ти ’узнікаць, з’яўляцца’. Серб.-харв. по̀стајати ’станавіцца’, ’узнікаць, стварацца’. Да стаць (гл.). Прэфікс па‑ азначае паніжальную (інхаатыўную) дзею (як і літ. pa‑, параўн. pakvìpti ’запахнуць’, pamìlti ’палюбіць’).

Паста́ць2 ’лік, твар на іканастасе’ (Нас.). Праз ц.-слав. ѷпостась ’твар, сутнасць’ (XI ст.) са ст.-грэч. ὑπόστασις ’стойкасць, мужнасць, непахіснасць’ (Фасмер, Этюды, 69; Фасмер, 3, 137) — уласна такімі выглядалі твары святых на іконах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цы́мус, ‑у, м.

1. Разм. Самае цікавае, істотнае; сутнасць каго‑, чаго‑н. [Сёмка:] — Важна тут сама карціна, у ёй увесь цымус. Каваль. [Барановічаў кум:] — Іншы кажа, што ён, — тое ды гэтае. А тут выходзіць, што толькі і цымусу ў яго, што ён .. пагаварыць умее. Чорны.

2. Салодкая страва толькі з морквы. Прыгатаваць цымус. // Пра што‑н. вельмі смачнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эсе́нцыя, ‑і, ж.

1. Канцэнтраваны раствор або моцны настой якога‑н. лятучага рэчыва, які ўжываецца ў харчовай, фармацэўтычнай і парфумернай прамысловасці. Воцатная эсенцыя. □ У будцы прыемна пахне грушавай эсенцыяй; на паліцах.. ляжаць каробкі з часткамі карціны, якую толькі паўгадзіны таму назад прывезлі ў калгас. Стаховіч.

2. перан. Сутнасць чаго‑н.; квінтэсенцыя. Эсенцыя пытанняў. Эсенцыя фактаў.

[Ад лац. essentia — сутнасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Настая́шча ’досыць многа’: Грыбоў настаяшча наадбіралі (мядз., Шар. словатв.), ’многа, як належыць’ (брасл., Сл. ПЗБ; шчуч., Сцяшк. Сл.), ’як мае быць’ (Сцяц.), ’даволі’, ’добра’, ’поўнасцю’ (Сл. ПЗБ, Жд. 2), сюды ж настаяшчы, настояшчы ’сапраўдны, праўдзівы’: Сягодня настаяшчая пагода (Некр., Сцяц., Сл. ПЗБ, ТС), ’даволі значны’ (ТС). Запазычана праз рус. настоящий ’сапраўдны’ са ст.-слав. настомыііть ’тс’, параўн. хлібь настоьынтааго дьне, ад настоит и ’павінен быць; быць прысутным’ (гл. стаяць, стаць), сінонім насжштьнъ (ад *sętь ’ёсць’, параўн. сутнасць, прысутнасць і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ро́счырк, ‑у, м.

Завітушка на пісьме, звычайна ў канцы слова або чыйго‑н. подпісу. [Грай] па-вайсковаму суха пераказвае загад, бярэ з рук паперку з шырокім сакратаровым росчыркам. Мікуліч. // у перан. ужыв. Пра след бліскавіцы, рэактыўнага самалёта. Тоня ўздрыгвала пры кожным росчырку маланкі. Лось.

•••

Адным росчыркам пяра — адным подпісам, не ўнікаючы ў сутнасць справы, зрабіць што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскры́ць, -ры́ю, -ры́еш, -ры́е; -ры́ты; зак., што.

1. Адкрыць шырока, разгарнуць; распасцерці што-н. складзенае.

Р. дзверы.

Р. кнігу.

Р. парасон.

2. Вызваліць ад таго, што накрывае каго-, што-н.; агаліць.

3. Выявіць, зрабіць вядомым што-н. невядомае; выкрыць.

Р. акцёрскія здольнасці.

Р. тайну.

Р. злачынства.

4. Растлумачыць, паказаць сутнасць чаго-н.

Р. змест твора.

5. Знайсці, устанавіць, адкрыць у выніку назіранняў, даследаванняў.

Р. стаянку першабытнага чалавека.

6. Расказаць аб сваіх думках, пачуццях.

Р. свае думкі сябрам.

|| незак. раскрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. раскрыццё, -я́, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саба́ка, -і, мн. -і, -ба́к, м.

1. Свойская млекакормячая жывёліна сямейства сабачых.

Пародзісты с.

Паляўнічы с.

2. перан. Пра злога, шкоднага чалавека (разм., лаянк.).

Вось дзе сабака закапаны (разм.) — вось у чым сутнасць справы.

Сабакам сена касіць (жарт.) — знаходзіцца невядома дзе і займацца невядома чым.

Сабаку з’есці на чым (разм.) — быць вопытным у якой-н. справе.

У сабакі вачэй пазычыць (пазычыўшы) (разм., асудж.) — згубіць сумленне.

|| памянш. саба́чка, -і, мн. -і, -чак, м. (да 1 знач.).

|| прым. саба́чы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адлюстрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), што. Узнавіць, перадаць чый-н. вобраз на сваёй люстраной паверхні, адкінуць у адваротным напрамку светавыя промні.

Возера адлюстравала кроны пышных дрэў.

2. Перадаць у вобразах або паняццях аб’ектыўную рэальнасць.

3. Ахарактарызаваць, перадаць сутнасць, змест, унутраныя асаблівасці чаго-н.

Чалавек стараўся падабраць такія словы, якія б дакладна адлюстравалі яго душэўны стан.

4. Увасобіць у мастацкіх вобразах, паказаць, намаляваць.

А. жыццё народа ў рамане.

|| незак. адлюстро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адлюстрава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)