фармо́вачны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для фармоўкі, звязаны з фармоўкай. Фармовачны прэс. □ [Багданоўскі:] — Трэба пусціць.. канвеер, зрабіць механізаваную землечарпалку, паваротныя фармовачныя машыны. «Беларусь». Ланге трапіў на завод з паўднёвага боку. Праз разбураны бомбамі фармовачны цэх выйшаў на вузкі дворык. Асіпенка.
2. Які выкарыстоўваецца пры фармоўцы, адліўцы вырабаў у формах і пад. Фармовачныя сумесі. □ Каля машын і на пралёце валяліся .. пліты, апокі, скрынкі з-пад стрыжняў, чарнелі кучы фармовачнай зямлі. Карпаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
ку́хня, ‑і; Р мн. ‑хань; ж.
1. Памяшканне з печчу або плітой для гатавання ежы. // Павозка або машына з катламі і плітой для гатавання ежы ў паходных умовах. Палкавая кухня. □ У вёсцы палалі кастры, дымілі паходныя кухні — гатавалася агульная вячэра. Лось. // Разм. Гатаванне ежы. Займацца кухняй. // перан.; чаго або якая. Разм. Скрыты, закулісны бок якой‑н. дзейнасці. Дыпламатычная кухня.
2. Падбор страў, характар ежы. Польская кухня. Французская кухня.
•••
Малочная кухня — а) стравы, прыгатаваныя на малацэ, з малака; б) установа, якая гатуе сумесі розных адвараў з малаком для грудных дзяцей.
[Ад ням. Küche.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Мякі́на, мекі́на ’адходы пасля абмалоту і ачысткі зерневых, бабовых культур і льну’ (ТСБМ, Яруш., Грыг., Маш., Бяльк., Бір. Дзярж., Сл. ПЗБ, ТС; бабр., Воўк-Лев.; КЭС, лаг.), ’бесхарактарны чалавек’ (ТС); мякі́нка, мякінны хлеб’, ’хлеб з сумесі жыта, аўса і ячменю’ (Нік. Очерки; ТСБМ), мсцісл. мякі́ніць ’забруджваць мякінай’ (Юрч., Полымя, 7, 1987). Укр. мʼяки́на, рус. мяки́на, польск. miękiny, славен. mekíną ’мякіна’, серб.-харв. мѐкиње ’вотруб’е’, балг. мекина ’мяккая салома’, мʼъки́на, мики́на, мекенице (паўн.-усх.) ’мякіна’. Прасл. mękyna, якое з прыметніка mękъ‑kъ ’мяккі’ (Бернекер, 2, 43; Фасмер, 3, 29; Бязлай, 2, 176). Аб суфіксе ‑ina (< ‑ynʼi) гл. Слаўскі, SP, 1, 140. Сюды ж мякі́ннік (мякы́ннык, мнякэ́ннік); мякі́нніца ’адгароджанае месца на таку, засек у застаронку гумна, куды ссыпаюць мякіну’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС; КЭС, лаг.; драг., КЭС; бяроз., Шатал.; ашм., Бел. хр. дыял.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
напала́м, прысл.
Разм.
1. На дзве прыблізна роўныя палавіны; надвае. Зламацца напалам. Падзяліць напалам. □ Сама вялікая шаша рэжа гэтае месца напалам. Чорны. Кандрат паклаў разламаную напалам бульбіну і прыліп тварам да шыбы. Галавач.
2. У роўнай долі, на паях з кім‑н. Наймаць пакой напалам. // перан. Перажываць што‑н. разам. Ішлі на ўсход шляхамі белымі, Дзялілі напалам бяду. Панчанка.
3. Удвая. Рыгорка разарваў канверт і выняў адтуль складзены напалам лісток. Краўчанка.
4. Напалавіну, у сумесі з чым‑н. Мы пяклі праснакі Напалам з лебядою І чакалі вясны, Каб адтала кара. Броўка. Па абодва бакі дарогі стаяла няскошаная, напалам з цімафееўкай канюшына. Лобан.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Прыва́рак, пры́ва́рок ’гатаваная страва; прадукты харчавання, якія ідуць на прыгатаванне стравы; заправа, якая дадаецца да галоўных прадуктаў пры гатаванні гарачых страў; прыкраса’ (Нас., Янк. 2, Касп., Бяльк., ТСБМ, Ян.; петрык., Шатал.; ашм., Стан.; ТС), ’вадкая, пераважна прэсная страва, якая варыцца ў дадатак да асноўнае; ’мука; мука з ячменю і грэчкі; крупы; бабовыя’, прыва́ркі ’агародніна’ (Нар. лекс., Сл. ПЗБ), прыва́р ’крупы і мука розных гатункаў’ (Нік. Очерки), прыва́рак ’мука з (абдзёртага) ячменю’ (Др.-Падб.; полац., Янк. 2), прыва́ркавая, прыварко́вая, прыворко́ва, прыва́рашная (мука) ’тс’ (Інстр. 3, Сл. ПЗБ, ЛА, 4), прыварко́вая (мука) ’з ячменю і грэчкі’, прыва́ркавая (мука) ’з сумесі зерняў розных культур’ (Др.-Падб., Нар. лекс., ЛА, 4), прыва́ркавы ’які дадаецца да звычайнай стравы’ (Нас.). Прывары́ць ’зварыць яшчэ, у дадатак да ўжо зваранага’ (ТСБМ), ’згатаваць страву, якая хутка варыцца; моцна сцебануць, хваснуць’ (Янк. 3.), ’паварыць некаторы час’ (лід., Сл. ПЗБ), перан. ’прываражыць, прычараваць’ (ТС). Да вары́ць 1 (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Трая́нка 1 ‘касцяніцы камяністыя, Rubus saxatilis L.’ (Сцяшк. Сл.). Утворана на базе прасл. *troj‑ěn‑ъ і суф. ‑ъk‑a, параўн. трайнік, гл. Матывацыя: лісты расліны трайчастыя, растуць па тры. Аналагічна з укр. троя́н ‘каляндра, Coriandrum sativum L.’ (ЕСУМ, 5, 653).
Трая́нка 2 ‘прадмет, які складаецца з трох аднолькавых частак (напр., траянка арэхаў)’, ‘мука з сумесі грэчкі, пшаніцы і ячменю’, ‘страва з пшанічнай мукі, яек і салодкага малака, у якую мачаюць бліны’ (ТСБМ), трая́нка ці прыварковая ‘страва з пшанічнай мукі ў выглядзе соуса’ (навагр., ст.-дар., ЛА, 2), трая́нка ‘нагрэтае віно з дадаткам чырвонай гліны і каровінага масла, якое даюць парадзіхам пасля боляў перад родамі’ (Нас.), ‘лекавая настойка на зёлках’ (Нас.), ‘з трох студняў ці з трох крыніц вада, якая лічылася лекамі ад розных хвароб’ (Варл.), троя́нка ‘мука для свінняў з жыта, ячменю і аўсу’ (пін., ЛА, 4), ‘лекавы збор з запараных чабрацу, мяты і рамонку як сродак ад крываўкі’ (Арх. Вяр.). Да траян 1, гл.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
блок 1, ‑а, м.
Прасцейшае прыстасаванне для падняцця грузаў у выглядзе кола з жолабам, цераз якое перакінуты вяроўка, канат або ланцуг.
[Англ. block.]
блок 2, ‑а, м.
Аб’яднанне дзяржаў, палітычных партый, груповак для сумесных дзеянняў. Ваенны блок. Блок камуністаў і беспартыйных.
блок 3, ‑а, м.
1. Частка якой‑н. пабудовы, прылады, машыны і пад., якая сама складаецца з дэталей, элементаў. Блок цыліндраў. Блок матора. □ [Максім:] — Сам жа [Косця] прасіў паказаць будаўніцтва суцэльнымі блокамі. Грамовіч.
2. Штучна зроблены з бетоннай сумесі будаўнічы камень у выглядзе вялікай цагліны. Пустацелы блок. Шлакабетонны блок.
3. Комплекс будынкаў, якія маюць аднолькавае прызначэнне. Блок цэхаў жалезабетонных вырабаў. Хірургічны блок. Лагерны блок. □ Блокамі называюць баракі. Іх дзесяткаў чатыры, усе выходзяць тарцамі на адзіную вуліцу. Карпюк.
[Фр. bloc — аб’яднанне.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
папала́м, прысл.
1. На дзве прыблізна роўныя часткі, напалавіну. З трэскам рвануліся дзверы, раскалоліся папалам, і адна палавіна іх упала. Чорны. Адразу ўдарыла некалькі аўтаматаў. Мужчына зваліўся, перасечаны папалам, трох чалавек раніла. Ставер. // Пароўну, у аднолькавая колькасці. Больш га год Паліводскі.. дзяліў з .. [Нявадам] папалам усё, што сам меў. Чорны. Даўно з братамі хлеб і соль мы дзелім, І вось вада — таксама папалам. Пысін.
2. На роўных долях з кім‑н. Зняць пакой папалам.
3. Напалам, у сумесі з чым‑н. Хлеба ледзь да каляд хапала, і то папалам з мякінай. Чарнышэвіч.
•••
З горам (грахом) папалам — з вялікай цяжкасцю, ледзь-ледзь, так-сяк. Вучыцца [Алег] не хацеў, з горам папалам дабіў сем класаў. Радкевіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
тынк, ‑у, м.
Аддзелачны раствор з сумесі вяжучых рэчываў (вапны, цэменту, гліны, пяску, вады і пад.), які наносяць на паверхню будынкаў, унутраных сцен памяшканняў і пад. Пытаюся ў будаўнікоў: — Мо’ прымеце ўжо навасёлаў? — Рыхтуем пірагі для вас, А вы не падаяце вестак, — Дзяўчына кажа мне ў адказ І тынк замешвае, як цеста. Аўрамчык. // Цвёрды слой такога раствору на паверхні будынкаў, на ўнутраных сценах. Тынк у розных мясцінах быў абабіты, з-пад яго свяціліся пераплёты дранак, прыбітых да сцен. Колас. Тынк на сценах даўно ўжо змылі дажджы, і дом пачарнеў. Чорны. Падлога страсянулася, са столі і сцен пасыпаўся тынк. Мележ.
•••
Сухі тынк — будаўнічы матэрыял у выглядзе вялікіх тонкіх лістоў, які выкарыстоўваецца замест раствораў для аддзелкі памяшкання з сярэдзіны.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
све́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Палачка з тлушчавага рэчыва з кнотам усярэдзіне, якая служыць для асвятлення. Стэарынавая свечка. □ Куча саломы ляжала ў адным куце, у другім — гарэла самаробная васковая свечка. Шамякін. Шура чыркнуў запалку і паднёс трапяткі жоўты агеньчык спачатку да Валодзевай свечкі, пасля запаліў сваю. Арабей.
2. Адзінка вымярэння сілы святла. Увечары ў новай Пракопавай хаце ярка гарэла вялікая электрычная лямпачка — у сто пяцьдзесят свечак. Ермаловіч.
3. Медыцынскі прэпарат у выглядзе тлушчавай палачкі, які выкарыстоўваецца пры лячэнні гемарою і пад. Гемараідальныя свечкі.
4. Назва некаторых прыстасаванняў для запальвання гаручай сумесі. Запальныя свечкі рухавіка.
5. (звычайна з дзеясл.: «даць», «рабіць»). Вертыкальны пад’ём, узлёт уверх (мяча, самалёта і інш.). Футбаліст даў свечку. □ Урга злёгку, пужаючы, даў свечку. Потым апусціўся на пярэднія ногі і затанцаваў. Караткевіч. // у знач. прысл. све́чкай. Проста ўверх, вертыкальна. Мяч час ад часу свечкай узлятае над сеткай. Даніленка.
•••
Ні богу свечка, ні чорту качарга — пра пасрэднага чалавека, які не вызначаецца здольнасцямі да чаго‑н.
Прыйсці свечкі тушыць гл. прыйсці.
Са свечкай не знойдзеш гл. знайсці.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)