Раке́та ’напоўнены піратэхнічнай сумессю снарад’, ’лятальны апарат з рэактыўным рухавіком’ (ТСБМ). Запазычанне праз ням. Rakete (хаця пасрэдніцтва рускай ці польскай моў уяўляецца ў такой жа ступені магчымым, параўн. польск. rakety “do grania”, XVIII ст.) з італ. roccetta/rochetto (< rocca ’верацяно’); гл. таксама Фасмер, 3, 438; Чарных, 2, 97; Скок, 3, 102; Махэк₂, 507.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
браня́, ‑і, ж.
1. У старадаўнасці — засцерагальнае металічнае адзенне воіна — панцыр, латы, кальчуга. Без лат, у лагах і брані Чые, чые тут ногі не хадзілі! Астрэйка.
2. Стальная абшыўка танка, баявога карабля, бронецягніка. Снарад, відаць, прабіў браню, бо танк узарваўся. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зені́тны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да зеніту (у 1 знач.). Зенітная адлегласць.
зені́тны 2, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для стральбы па паветраных цэлях (пра зброю). Зенітная гармата. Зенітны кулямёт. Зенітны снарад. // Аснашчаны такой зброяй (пра вайсковую часць). Зенітны дывізіён.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ірвану́ць і (пасля галосных) рвану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.
1. гл. ірваць.
2. каго-што. Моцна тузануць, рэзка пацягнуць.
І. дзверы.
3. Рэзка скрануцца з месца, рэзкім рухам кінуцца куды-н. (разм.).
Матацыкл ірвануў з месца.
4. што. Пачаць імкліва рабіць што-н. (разм.).
Ірванём усе дружна.
5. каго-што. Падарваць, узарваць што-н. з выбухам.
Ірвануў снарад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
калі́бр, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.
1. -у. Дакладны размер якога-н. вырабу, прадмета.
2. -у. Дыяметр канала ствала агнястрэльнай зброі.
Снарад вялікага калібру.
3. -у, перан. Пра форму, велічыню, якасць чаго-н.
Людзі рознага калібру.
4. -а. Вымяральны інструмент для праверкі размераў, формы і ўзаемнага размяшчэння частак вырабу (спец.).
|| прым. калі́бравы, -ая, -ае (да 1, 2 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Кап’ё ’дзіда’, ’спартыўны снарад у форме дзіды’ (ТСБМ, Сержп. Трам.). Укр. копия́ ’дзіда, піка’, рус. копьё, ст.-польск. kopije, kopija, н.-луж. koṕe, kopjo, чэш. kopí, мар. kopija, славац. kopija, славен. kopjȇ, серб.-харв. ко̏пље, kȍpje, макед. копје, балг. ко́пие, копе, ст.-слав. копиѥ кап’ё’. Прасл. kopьje/kopьja (прыметнікі) < kopьje dervo ’дрэўка, якім б’юць, колюць’ < kop‑ti (Трубачоў, Эт. сл., 11, 40–41).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
на́двае, прысл.
1. На дзве часткі; папалам. Для адводу вачэй [Міця] яшчэ з раніцы пайшоў з касой у кусты, але не косіць, а пілуе рашпілем надвае зенітны снарад. Навуменка.
2. перан. Разм. Няпэўна, дапускаючы розныя варыянты.
•••
Бабка надвае варажыла (гадала) гл. бабка 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
турні́к, ‑а, м.
Гімнастычны снарад, які складаецца з перакладзіны, гарызантальна ўмацаванай на дзвюх стойках; перакладзіна. Да глыбокай восені Рыгор займаўся гімнастыкай на турніку, гантэлямі і абліваўся халоднай вадой. Рамановіч. Зямля падсохла, было цёпла, і хлопцы пасля ўрокаў галёкалі на школьным двары ля турніка. Навуменка.
[Ад фр. tourner — круціцца, вярцецца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераляце́ць, -лячу́, -ляці́ш, -ляці́ць; -ляці́м, -леціце́, -ляця́ць; -ляці́; зак.
1. што і цераз што. Летучы, перамясціцца, адолець якую-н. прастору.
П. з Еўропы ў Амерыку.
П. горы або цераз горы.
2. Летучы, апынуцца па другі бок чаго-н.
Мяч пераляцеў цераз вароты.
3. што і без дап. Праляцець далей, чым трэба.
П. лінію пасадкі.
Снарад пераляцеў.
|| незак. пералята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. пералёт, -у, М -лёце, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дыск, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Прадмет, дэталь якой-н. машыны, прыстасавання ў выглядзе плоскага круга.
Д. электрапілы.
Д. аўтамата.
2. Спартыўны снарад у форме круга, які прымяняецца для кідання.
Кінуць д.
3. Аптычны носьбіт інфармацыі ў выглядзе плоскага круга.
Выпусціць д.
Запісаць д.
Модныя дыскі.
4. Прыстасаванне для захоўвання інфармацыі на камп’ютары.
Магнітны д.
Аптычны д.
|| прым. ды́скавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Дыскавая барана.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)