пераляце́ць, -лячу́, -ляці́ш, -ляці́ць; -ляці́м, -леціце́, -ляця́ць; -ляці́; зак.

1. што і цераз што. Летучы, перамясціцца, адолець якую-н. прастору.

П. з Еўропы ў Амерыку.

П. горы або цераз горы.

2. Летучы, апынуцца па другі бок чаго-н.

Мяч пераляцеў цераз вароты.

3. што і без дап. Праляцець далей, чым трэба.

П. лінію пасадкі.

Снарад пераляцеў.

|| незак. пералята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пералёт, -у, М -лёце, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)