замацава́льнік, ‑у, м.

Хімічны састаў для замацавання фота і кінаплёнкі пасля праяўлення, фарбы на тканіне і пад.; фіксаж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

у́нтэр-афіцэ́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да унтэр-афіцэра, належыць яму. Унтэр-афіцэрскі састаў. Унтэр-афіцэрская форма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпаклёвачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шпаклёўкі. Шпаклёвачныя работы. // Які прызначаецца, служыць для шпаклёўкі. Шпаклёвачны састаў. Шпаклёвачная маса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́пнавы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з вырабам вапны. Вапнавы завод. Вапнавая печ. // У састаў якога ўваходзіць вапна. Вапнавыя ўгнаенні. Вапнавая вада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

унтэрто́н, ‑у, м.

Спец. Тон, які ўваходзіць у састаў складанага гуку, больш нізкі, чым асноўны, а таксама дадатковы нізкі тон.

[Ад ням. Unterton.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гле́евы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўваходзіць у састаў глею. Глеевыя часцінкі.

2. Тое, што і глеісты (у 1 знач.). Глеевы бераг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мінера́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мінералу, мінералаў. Мінеральныя ўгнаенні. Мінеральныя багацці краіны. // У састаў якога ўваходзяць мінералы. Мінеральная вада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фармірава́ць несов., в разн. знач. формирова́ть;

ф. ура́д — формирова́ть прави́тельство;

ф. чыгу́начны саста́ў — формирова́ть железнодоро́жный соста́в

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вугляво́ды, ‑аў; адз. вуглявод, ‑у, М ‑дзе, м.

Група арганічных злучэнняў, у састаў якіх уваходзяць вуглярод, кісларод і вадарод (напр., крухмал, цукар).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абагача́льнік, ‑а, м.

Спец.

1. Рэчыва, састаў і пад., якія паляпшаюць якасць глебы, руды, мінералаў і пад.

2. Спецыяліст па абагачэнню выкапняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)