Во́бгінка ’ручка касы’ (ДАБМ, 818, мін.). Ад абгінаны (залежны дзеепрыметнік ад дзеяслова абгінаць) і суф. ‑ка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наму́льніца, намыльніца ’ручка сахі’ (беласт., Смул.). Смулкова звязвае з намуляць даціснуць, нацерці’, намул ’нацёртае месца’, параўн. таксама мулёц ’ручка касы’, аднак, на яе думку, формы з ы нельга вытлумачыць вядомым на Палессі чаргаваннем ы > у пасля губных, паколькі формы з ы засведчаны таксама ў паўночнарускіх гаворках, параўн. мылица ’ручка вясла’ (Смул., 33–34). Фасмер (3, 23–24) звяртае ўвагу на варыянтнасць мыл- і мул параўн. рус. мульги ’тс’, аднак схільны аднесці названыя формы да муляць (там жа, 9), параўн. таксама смал. намыльваць даціраць, націскаць’ (збліжана з мыла, мыліць?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рутаўё́ ’доўгі чаранок у прыладах (лапаце, вілах і інш.)’ (мсцісл., З нар. сл.), ’ручка мятлы’ (ЭШ). Гл. ратаўё.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лучо́к, ‑чка, м.
Назва розных інструментаў, прыстасаванняў ці іх частак, якія па форме нагадваюць лук. Лучок смычка. Свідравальны лучок. □ На сярэдзіне касся замацоўвалася драўляная ручка. Найбольш пашыраная назва яе — лучок. «Помнікі». Толькі Раман не кідаў пілы: спачатку рэзаў лучком, тады стаў бензапілой, гэтай зімой перайшоў на электрапілу. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паго́йдваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што, чым.
Гайдаць злёгку або час ад часу. Пагойдваць нагой. □ Вада пагойдвае лодку, асабліва калі набліжаецца наш цеплаход. Сачанка. Фурман спяваў нешта сумнае і шырокае, пагойдваў у такт спевам галавою. Караткевіч. / у безас. ужыв. Аўтобус пагойдвала, ручка скакала па паперы, выводзячы каракулі. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыму́лок ’ручка касы; лучок’, прымо́лок, таксама (з сінкопай) прымлок ’тс’ (жыт., ДАБМ; Выг., ТС). Прыставачна-суфіксальныя ўтварэнні з фактычнай дэсемантызацыяй значэння прэфікса ад му́ліца, му́лец, му́ліц ’ручка (касы, сахі, вясла)’ (гл.) і часткова з дыялектнай субстытуцыяй націскнога галоснага, якія не да му́ліць (гл.), а працягваюць прасл. *mulica з адпаведнай семантыкай кантынентаў (гл. ЭССЯ, 20, 180–181).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́хліска, рахлі́ско ’ручка ў вілах’ (навагр., З нар. сл.; Мат. Гом.). Дэфармаванае ратлі́ско ’тс’ (Сл. рэг. лекс.), гл. ратаўё.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Папра́гач, попрагач ’ручка ў навоі, на які наматваецца пража’ (ТС). Вытворнае з суф. ‑ач ад *попрагиць, аднакаранёвага з запрагаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мятлі́шча, метлі́шчэ ’ручка мятлы’ (ТС). Да прасл. metъlisko/metъlišče. Гл. мятла́ 1. Аналагічна в.-дзв. мітлавішча ’тс’ з суфіксальным нарашчэннем ‑ov‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лычок ’ручка на кассі’ (капыл., Шатал.). Да лучок, лук 1 (гл.). Відавочна, гэта «гіперправільная» форма (адваротная да рэгулярнай з’явы пераходу ы > у).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)