збо́жжа, ‑а, н.

1. Агульная назва хлебных злакавых раслін, з зерня якіх вырабляецца мука і крупы. Пасеяць збожжа. □ У збожжа ўсякая ніва прыбралася, — Хараства там якога няма! Купала. Збожжа прагна лавіла ўзнятымі каласамі сонечнае праменне. Гартны.

2. зб. Зерне, насенне гэтых раслін. Ссыпаць збожжа ў засекі. Змалоць збожжа. □ Я па вуліцы крочу. Калгаснік-сусед Воз вязе, поўна збожжам нагружаны. Расчыняйце вароты, гатуйце засек, Сустракайце вясёлымі ружамі! Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

муро́г, ‑рагу, м.

1. Сухадольная трава высокай кармавой якасці. [Карн] пайшоў па мяжы назад, нячутна ступаючы босымі нагамі па мяккаму мурагу сцежкі. Шамякін. Выбраўшыся на грудок, [каровы] прагна прыпадаюць да смачнага роснага мурагу. Васілевіч. // Разм. Мурожная сенажаць. Налева, куды нясла сваю ваду.. [рэчка], цягнуліся даўжэразныя панскія мурагі. Гартны.

2. Сена з такой травы. Травы перастаялі. Ужо даўно тут павінны былі звінець косы, гучаць песні, расці копы свежага духмянага мурагу. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

струбі́ць, струблю, струбіш, струбіць; зак., што.

Разм.

1. Прагна з’есці (у вялікай колькасці). [Алесь Чыгунок:] — Як зарэжаш, стары, цялушку, ды струбіш адзін, як той Шчукар, — ламаніна, канешне, будзе!.. Брыль.

2. Патраціць, перавесці ўсё або вельмі многа. Дапытліва зірнула [Клейна] на бацьку: — Спадзяюся, не паскупіўся ты на гарэлку для людзей. — Не паскупіўся. — Ну-ну. Тады ўжо як струбіш багацце — прыходзь да мяне. Караткевіч.

3. Змарнаваць, патраціць (пра час). Дарэмна дзень струбіў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

услу́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Уважліва прыслухацца, стараючыся пачуць, зразумець што‑н. Насцярожанымі вачыма акінуў.. [Паніковіч] сход, прэзідыум і ўслухаўся ў гаворку прамоўцы. Быкаў. Генадзь услухаўся ў мелодыю, у словы песні і далучыўся да ўсяго спеўнага гурту. Сабаленка. Тады.. [Ірка] ўслухалася: нехта стукаў далёка ў лесе, і недзе рыпеў снег. Пташнікаў. Стаўшы пасярэдзіне гумна, яшчэ раз прагна ўслухалася [Аксіння] ў начную цемень, сілячыся ўлавіць, учуць след жывога чалавечага дыхання. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераха́ўкнуць ’перабраць; выпіць, наліць болей, чым патрэбна, перабольшыць’, перахсіўкнута (безасаб.) ’пакладзена болей нормы’ (Шпіл., Нас.: лях., Сл. Брэс.), смал. перахаўкнуць, перахаўкнуць ’выпіць гарэлкі праз меру’. Да пера- (гл.) і хаўкаць ’хутка хапаць ротам’ — ад гукапераймання хаўк! — пра хуткі рух з адпаведным гукам, хаўкнуць ’хутка, прагна праглынуць’, параўн. ахапкам (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́гаўка1 ’гузік’ (чач., лоеў., ветк., Мат. Гом.; Мат. Маг.), рус. пуговка ’тс’. Арэальнае інавацыйнае ўтварэнне ад *pqgy, pogbvb, цэнтр якога знаходзіўся на рускай моўнай тэрыторыі.

Пу́гаўка2 (пу́говка) ’п’яўка’: напився якъ пуговка (Нас.), пу́‑ гаўка ’балотная п’яўка’ (дзісн., Крывіч, 1924, 2, 108). Утворана ад пу́гацьпрагна піць’ (гл.), так яшчэ ў Насовіча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́смактаць, ‑кчу, ‑кчаш, ‑кча; зак., што.

Смокчучы, выцягнуць якую‑н. вадкасць, вільгаць і пад.; выссаць. Высмактаць сок з яблыка. // Разм. Выцягнуць якую‑н. вадкасць помпай або якім‑н. іншым прыстасаваннем. Агонь высмактаў газу з лямпы. // Разм. Прагна выпіць усё. [Настуля:] — Сам гарэлку высмактаў, а чалавека частаваць няма чым. Чарнышэвіч.

•••

Высмактаць (усе, апошнія) сокі (кроў, сілы) з каго-чаго — знясіліць, замарыць.

Высмактаць з пальца — тое, што і выссаць з пальца (гл. выссаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэ́гчыся, прагуся, пражэшся, пражэцца; пражомся, пражацеся, прагуцца; пр. прогся, прэглася і праглася, прэглася і праглося; незак.

1. Тое, што і пражыцца.

2. Разм. Моцна, прагна імкнуцца да чаго‑н., дамагацца чаго‑н. — Рыгор! Як добра, што мы цябе напаткалі! Павал гэтак прогся цябе ўгледзець! Гартны. // Прыкладаць непамерныя намаганні для дасягнення якой‑н. мэты; высільвацца. — А ты, Наста... — Боганчык ужо не мог змаўчаць, — чаго пражэшся? Законная такая... Пташнікаў.

3. Зал. да прэгчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аплята́ць1. Гл. плесці.

Аплята́ць2прагна есці’. Рус. уплета́ть і оплета́ть, укр. оплітати ’тс’. Магчыма, звязана з народным выкарыстаннем аплеценых гаршкоў, параўн. аплятанік ’гліняны гаршчок, аплецены дротам’ (Інстр. I), аплятаць гаршчок ’закончыць яго’ (У. А. Міцкевіч, вусн. паведамл.). Магчыма, звязана з плоць ’цела’, параўн. рус. сіб. плетево ’стан, талія чалавека’ > *оплетати ’набываць плоць, стан’?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наду́дліцца ’напіцца праз меру, насмактацца’ (Бяльк.). У аснове экспрэсіўнага ўтварэння — гукапераймальны элемент ‑дуд‑, што можа быць звязана з дуда, дуць (гл.), параўн. дудзіць ’іграць на дудзе’ і ’прагна піць’ (Байк. і Некр.), рус. надудо́литься, надуби́ться, надуда́риться ’напіцца ўдосталь’, а таксама іншыя дзеясловы з тым жа значэннем: надудо́ніцца, наду́ндзіцца і пад. (Трубачоў, Этим. сл., 5, 147).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)