Кне́хціцца ’неспакойна ляжаць, варушыцца, варочацца, перакочвацца’ (КЭС, лаг.), ’капрызнічаць, плакаць’ (Нар. сл.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сшчука́ць (ссукаць) ’перастаць шумець, крычаць, плакаць; сціхнуць’, сшчукці ’тс’ (Нас.). Да шчукаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сю́мзяцьплакаць, капрызіць’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, гукапераймальнага паходжання, параўн. румзаць ’тс’ (гл. румза).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пролива́ть несов.

1. (разливать, расплёскивать) разліва́ць;

2. (сквозь что) праліва́ць;

пролива́ть слёзы ліць слёзы; пла́чма пла́каць; бяро́заю (як бяро́за) лі́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рэ́ўза ’плакса, крыкун’ (Скарбы, ТС), ’неахайніца’ (Касп.). Экспрэсіўнае ўтварэнне з дапамогай суфікса ‑з‑a ад раўціплакаць’ (Сцяцко, Афікс. наз., 41), падобна як рабэйза (гл.) ад рабы. Сюды ж рэ́ўзацьплакаць, румзаць’ (ТС). Паводле Масковіча (Зб. Талстому, 364), ад яўрэйскага ўласнага імя Réize, чаму пярэчыць фанетыка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ру́мзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Перарывіста і надакучліва плакаць. — Гу-гу-гу! — румзаў бедны хлопчык, прыпаўшы да скуркі тварам. Гарэцкі. Дзіця бясконца румзала, цягнула, як лера, брыкалася, а .. [жанчына] то ўгаворвала, то гушкала яго, то спакушала цукеркаю. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вычыта́цьплакаць, галасіць з прыгаворваннем’ (Сцяшк., ДАБМ, 910), вычы́тваць ’тс’ (Сцяц.). Ад чытаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Згвы́ліцьплакаць’ (Касп.). Звонкі варыянт сквіл ’піск’ (гл.), як аскраквозґры і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́ксіцьплакаць, хныкаць’ (Бяльк.). Да кука3 (гл.). Магчыма, кантамінацыя з кукса2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпла́ч ’галашэнне па нябожчыку’ (віл., Жыв. сл.). Рус. прыпла́чка ’абрадавы вясельны плач’. Утварэнне ад *прыплакваць < плакаць з суф. ‑jь; аб суфіксацыі гл. Карскі 2-3, 23. Параўн. таксама рус. дыял. припла́кивать ’выконваць абрадавыя песні-галашэнні (на вяселлях, пахаваннях), галасіць’, укр. припла́куватиплакаць над кім-, чым-небудзь, аплакваць’, припла́кування ’плач, галашэнне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)