прывіта́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Словы, рух, жэст, звернутыя да каго-н. як знак добразычлівасці, дружалюбнасці, добрага пажадання і пад.

Адказаць на чыё-н. п.

Перадаць п.

2. нязм. Зварот да блізкага знаёмага пры сустрэчы (разм.).

П.!

Куды крочыш?

3. Вусны або пісьмовы зварот да каго-н. з выказваннем асабістай прыязнасці, добрага пажадання, салідарнасці і пад.

Гарачае п. абаронцам Радзімы.

Паслаць п. юбіляру

|| прым. прывіта́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агаласі́ць, ‑лашу, ‑лосіш, ‑лосіць; зак., што.

1. Напоўніць паветра, прастору якімі‑н. гукамі (голасам, крыкам і пад.). Дзеці рассыпаліся па лесе і агаласілі яго сваім крыкам і шчэбетам. Колас.

2. Урачыста абвясціць, абнародаваць. Аж вось скончыліся прывітанні Савету, і камуністы агаласілі спіс прывітальных тэлеграм, якія трэба паслаць ад Савета. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пра́ца ’працэс уздзеяння чалавека на прыроду, чалавечая дзейнасць’, ’работа’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Гарэц., Мік., Шпіл., Мядз., Сл. ПЗБ, ТС). Ст.-бел. праца, працовати і інш. вытворныя ад назоўніка адзначаюцца ў канцы XVI ст. (Булыка, Запазыч., 257), укр. пра́ця, рус. дыял. пра́ца ’тс’. Запазычанне праз польск. praca пры ст.-польск. proca з чэш. práce (Карскі, Белорусы, 156; Фасмер, 3, 355; Цвяткоў, Запіскі, 1, 74; Кюнэ, Poln., 89). Прасл. дыял. *portja ўзнаўляецца пры параўнанні з серб.-харв. пра̏тити ’суправаджаць’, славен. prátiti ’тс’, prátiti se ’збірацца ў дарогу’ (Міклашыч, 261; Брукнер, 434). Трубачоў (Фасмер, 3, 356) параўноўвае *portja яшчэ з серб.-харв. пра̏тити ’пасылаць’ і балг. пра́тяпаслаць’ і канстатуе семантычную эвалюцыю ’пасылаць’ > ’праца, справа’, якая прадстаўлена таксама ў серб.-харв. по̏сао ’справа, праца’ < *posъlъ; параўн. прасл. *posъlati (гл. паслаць). Аб апошняй групе дзеясловаў гл. яшчэ Куркіна, Этимология–1975, 19 і наст. Іншыя параўнанні (напр., Голуб-Копечны, 290) з грэч. πράσσω, πράττω ’раблю’ лічацца непрымальнымі (гл. Фасмер, 3, 355). Таксама з польск. pracować бел. працаваць. Гл. таксама Шустар-Шэўц, 2, 1157–1159; ЕСУМ, 4, 557; SEK, 4, 113–114. Інакш і непераканаўча Банькоўскі, 2, 757 (з с.-в.-ням. — суч. бавар. pratze ’лапа, нага (хворая)’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

надрукава́нне, ‑я, н.

Змяшчэнне ў друку. Гэтыя рэвалюцыі Андрэй адкладае асобна — іх трэба паслаць у Вільню ў рэдакцыю газеты «Наша праўда» для надрукавання. Пестрак. [Максіму Багдановічу] не было яшчэ і васемнаццаці, калі пасля надрукавання вершаў «Краю мой родны! Як выкляты богам...», «З песняў беларускага мужыка», «Вадзянік» яго імя сталі называць услед за імёнамі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. пасылаць — паслаць ​1 (у 1–2 знач.).

2. Запакаваная рэч, якая перасылаецца куды‑н. ці прысланая адкуль‑н. Люся чакала пісьма з Маркоўскага, але ні пісьма, ні пасылкі пакуль што не было. Даніленка.

3. У філасофіі, логіцы — суджэнне, якое служыць асновай для вываду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак.

1. каго-што. Вызначыць, надаць кірунак руху каму-, чаму-н.

Н. машыны ў горад.

2. Сканцэнтраваць што-н. на кім-, чым-н., супраць чаго-н.

Н. усе сілы на выкананне задання.

Н. увагу.

3. каго-што. Паслаць, адправіць, даць прызначэнне.

Н. хворага да ўрача.

4. каго (што). Даючы парады, навучыць чаму-н. добраму.

Н. на правільны шлях.

|| незак. накіро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. накірава́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падкі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак.

1. каго-што. Кінуць (уверх ці пад што-н.).

П. сякеру пад лаўку.

2. што і чаго. Кінуўшы, дадаць.

П. вугалю ў топку.

3. каго-што і чаго. Даць, паслаць дадаткова (разм.).

П. рэзервы на фронт.

П. машыну дроў.

4. каго-што. Употай пакласці каля каго-, чаго-н., падлажыць.

П. лістоўку.

5. каго-што. Падвезці, давезці (разм.).

П. на машыне ў горад.

|| незак. падкіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і падкі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даро́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. гл. дарога.

Лясная д.

2. Прызначаная для хадзьбы вузкая дарога ў садах, парках і пад.

Пасыпаць дарожкі пяском.

3. У спартыўных збудаваннях, на аэрадромах: спецыяльна абсталяваная дыстанцыя (для бегу, плавання, узлёту).

Бегавая д.

Водная д.

Узлётная д.

4. Вузкі доўгі дыван, а таксама вузкі доўгі абрус.

Паслаць дывановую дарожку.

Карункавая д.

5. Рыбалоўная прылада ў выглядзе доўгага шнура з кручком і прынадай на канцы.

Злавіў шчупака на дарожку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разасла́ць 1, разашлю, разашлеш, разашле; ‑шлём, ‑шляце; зак., каго-што.

Паслаць, адправіць у розныя месцы. Разаслаць пісьмы. Разаслаць запрашэнні. □ Стараста разаслаў ганцоў ва ўсе куты вёскі Ямішчы. Колас. Зараз жа пасля нарады Грамабой разаслаў пасланцоў — дзяўчыну, жонку, Міколу. Крапіва.

разасла́ць 2, рассцялю, рассцелеш, рассцеле; зак., што.

1. Разгарнуўшы, паслаць на якой‑н. паверхні. Дзед разаслаў на траве пінжак і прылёг. Шашкоў. Першае, што Ніна зрабіла, — гэта паздзірала газеты з акон, са стала, фіранкі павесіла, настольнікі разаслала. Лобан. // Раскласці тонкім слоем па якой‑н. паверхні. — Ну, як там лён? — тонам гаспадара спытаў Віктар. — Увесь разаслалі? Кулакоўскі. // перан. Распаўсюдзіць на паверхні чаго‑н. Ранак выдаўся які! Паглядзі на гоні: Сонца, нібы ручнікі, Разаслала промні. Смагаровіч.

2. Разабраць для сну (пра ложак, пасцель). Думалася і нам выспацца. Мы і пасцелі разаслалі, і от.. прыселі пагаварыць. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасыла́ць несов.

1. посыла́ть; усыла́ть;

2. (письмо и т.п.) посыла́ть, отсыла́ть;

3. наряжа́ть, посыла́ть;

1-3 см. пасла́ць I 1-3;

то́лькі па смерць п. — (каго) то́лько за сме́ртью посыла́ть (кого)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)