кошт (род. ко́шту) м.

1. сто́имость ж.;

к. вытво́рчасці — сто́имость произво́дства;

2. сре́дство, счёт;

пабудава́ць кватэ́ру за свой к. — постро́ить кварти́ру за свои́ сре́дства;

набы́ць пуцёўку за свой к. — приобрести́ путёвку за свой счёт;

на (чый) к. — на (чей) счёт;

на чужы́ к. — на чужо́й счёт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спланава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

1. Скласці план або праект пабудовы. Спланаваць будынак.

2. Размясціць, пабудаваць паводле плана; адвесці месца для размяшчэння чаго‑н. Спланаваць вуліцу. Спланаваць парк.

3. Скласці план якіх‑н. мерапрыемстваў, развіцця чаго‑н.; арганізаваць (справу, работу і пад.) у адпаведнасці з планам. Спланаваць вясеннія работы. □ Прыйшлі яны [партызаны] ў лагер проста Між соснаў, між кронаў дубовых, І там на карце з бяросты Спланавалі свой бой чарговы. Нядзведскі. Цямнела, а .. [Максім] аставаўся ў канторы з Марголіным, каб спланаваць наступны дзень. Грамовіч. // Намеціць па плану; уключыць у план; запланаваць. Спланаваць на лета паездку на ўзмор’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паста́ва ’становішча фігуры, корпуса, уласцівае каму-н.’, ’поза’ (ТСБМ, ТС), ’месца касьбы’ (шчуч., Сцяшк. Сл.) і пастанова ’звычай’ (ТС), лід. пастаўны́, постаўны́ і постаўны́ ’статны, стройны’ (Сцяшк. Сл., ТС), постаў ’скрутак палатна’ (ТС), лун. ’камяні ў жорнах’ (Шатал.). Укр. поста́ва ’знешнасць, постаць, выгляд’, ’поза, становішча цела’, ’сувой сукна такой даўжыні, якой ён выходзіць з варштату’, постав ’тс’, рус. ніжагар. постав ’стан, абрысы цела па росту, паводле статнасці’, ’талія, будова цела’, польск. postawa ’пастава цела’, ’пазіцыя, кірунак’, ’гордасць, пыха’, ’фігура; знешні выгляд’, postaw ’скрутак сукна’, ’аснова ткання (пража)’, ’60 пасмаў пражы’, н.-луж. postawa ’станіна’, ’падстаўка’, ’фігура’, в.-луж. ’фігура чалавека’, ’скульптура’, чэш. postav ’звой тканіны’, postava ’фігура цела чалавека’, ’літаратурны персанаж’, славац. ’тс’, ’асоба’, славен. postáva ’фігура, рост чалавека’, ’закон’, серб.-харв. по̏става ’падкладка (адзення)’, макед. постава ’тс’, ’вокладка’. Прасл. postava ’нешта пастаўленае, якое стаіць’, паводле Скока (3, 330), з’яўляецца аддзеяслоўным утварэннем, гэтаксама і postavъ ’скрутак сукна’, параўн. прасл. postaviti > бел. паставіцьпабудаваць’, ’прызначыць на пасаду’, ’натапырыць поўсць’, ’даць адпачыць’, ’паставіць на стол’, ’змясціць, пакласці’ (ТСБМ), паста́віцца ’арганізавацца, стаць’ (бяроз., Сл. ПЗБ). Да ста́віць, стая́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

возвести́ сов.

1. (выстроить) збудава́ць, пабудава́ць, паста́віць; узве́сці;

2. (поднять) уст. узня́ць, падня́ць;

3. (привести к более высокому общественному, служебному положению) перен. возвести́ в чин (сан, досто́инство) нада́ць чын (сан, го́днасць);

4. в др. знач. узве́сці;

5. (приписать напрасно) книжн. узве́сці;

6. (к чему — отнести происхождение чего-л. к чему-л.) книжн. вы́весці (ад чаго, з чаго); см. возводи́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свой, свайго́, м.; свая́, сваёй, ж.; сваё, свайго́, н.; мн. свае́, сваі́х.

1. займ. прынал. Які належыць сабе, мае адносіны да сябе, з’яўляецца асабістым набыткам.

Пабудаваць сваё жыллё.

Любіць сваю вёску.

Наведаць сваіх землякоў.

Выказаць свае адносіны да падзей.

Жыць са сваіх грошай.

Свая хатка — родная матка (прыказка).

2. Уласцівы толькі дадзенай асобе або прадмету; своеасаблівы.

У гэтай прапанове ёсць свае перавагі.

3. Уласцівы чаму-н., прызначаны менавіта для дадзенай акалічнасці, прадмета.

На ўсё свая пара.

На ўсё ёсць свае законы.

4. Родны або які знаходзіцца ў сваяцкіх, блізкіх ці сяброўскіх адносінах.

С. калі не дасць, то і не абгаворыць (прыказка). С. таварыш.

Пайсці да сваіх (наз.).

5. у знач. наз. сваё, свайго́, н. Тое, што належыць, уласціва каму-, чаму-н. (пра думку, справу, права, прывычкі і пад.).

Дамагчыся свайго.

Ён сваё дакажа (даб’ецца таго, да чаго імкнецца).

Называць рэчы сваімі імёнамі — гаварыць адкрыта, не хаваючы праўды.

Не адступаць ад свайго — даказваць правату.

Не пры сваім розуме — пра псіхічна ненармальнага чалавека.

У свой час — своечасова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак., што і чаго.

1. Сыплючы, пакрыць паверхню чаго‑н., высыпаць на што‑н.; нацерушыць, рассыпаць. Насыпаць пяску на сцежку. □ Кася ставіла пусты саган на падлогу, на ражок ручніка насыпала солі. Арабей. У паветры мітусілася [машкара]; яе тут, як хто насыпаў, не дыхнуць. Пташнікаў. // Тое ж, але ў нейкай колькасці. [Снег] ападаў на зямлю белай і пухкай коўдрай, дзе-нідзе між кустоў насыпаў гурбы. Гроднеў.

2. Напоўніць што‑н. чым‑н. сыпкім. Насыпаць мяхі жытам. □ Насыпаў дзед поўныя засекі збожжа. Якімовіч. // Усыпаць якую‑н. колькасць. Насыпаць аўса коням.

3. Зрабіць, пабудаваць насып з якога‑н. сыпкага матэрыялу. Насыпаць плаціну. Насыпаць прызбу. □ Каля дашчанай заставы насыпалі хлопцы курганок зямлі. Колас.

•••

Насыпаць солі на хвост — зрабіць непрыемнасць, моцна дапячы каму‑н.

Цераз верх насыпаць — тое, што і цераз верх валіць (гл. наліць).

насыпа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑ае.

Незак. да насы́паць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насла́ць 1, нашлю, нашлеш, нашле; нашлём, нашляце; зак., каго-чаго.

1. Прыслаць у вялікай колькасці. Наслаць кніг. Наслаць людзей.

2. Напусціць на каго‑н. няшчасце, бяду і пад. А ліха следам па дарозе За імі ўпотайку бяжыць. Дагнала бедную Марынку, Наслала ёй цяжкую хвор. Колас. — Што ты гаворыш! — не вераць суседзі. — Глядзі, каб не паслаў.. [вядзьмар] на цябе бяды... Якімовіч.

насла́ць 2, ‑сцялю, ‑сцелеш, ‑сцеле; заг. насцялі; зак.

1. чаго. Разаслаць, раскласці, пакласці раўнамерным слоем на паверхні чаго‑н. у якой‑н. колькасці. Замест сеннікоў на нары [хлопцы] наслалі саломы. Карпаў. Павячэраўшы, мы паслалі насечаных яловых лапак, накрылі іх посцілкамі і ляглі. Ляўданскі.

2. што і чаго. Пакласці шчыльна ў рад (дошкі, бярвенне і пад.).

3. што. Зрабіць, пабудаваць насціл (з дошак, бярвення і пад.). Тут хаце і стаць. Шыферам пакрыта. Засталося паслаць падлогу, столь пакласці і — грымі наваселле! Савіцкі. Праз два крокі .. [Шабуніха] адчула галлё, — гэта былі, відаць, рэшткі грэбелькі, якую спехам паслалі былі на падатным грунце. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак.

1. што. Паставіць на другое месца. Пераставіць лямпу на другі стол. □ [Волька] узяла кветкі і пераставіла на акно, каб не так кідаліся ў вочы. Мікуліч. // Разм. Замяніць парадак чаго‑н. Пераставіць словы ў сказе. □ Можна напісаць на гэту тэму другі твор, .. але ў гэтым — ні замяніць, ні пераставіць нічога нельга, усё зроблена па закону абумоўленасці і неабходнасці. «Полымя».

2. што. Расставіць што‑н. іначай, на іншыя месцы. [Зіна] не толькі прыбрала, а і па-свойму пераставіла і стол, і крэслы, і тахту. Шыцік. Але аднойчы я прынесла смятану з крамы, і слоікі ў халадзільніку выпадкова пераставіла. Савіцкі. // каго. Разм. Размясціць каго‑н. больш зручна для выканання якіх‑н. абавязкаў. Пераставілі людзей, і атрымалася, што тыя ж аперацыі можна рабіць меншай колькасцю рабочых. Шыцік.

3. што. Пабудаваць, зрабіць нанава (хату, печ і пад.), перарабіць. Я з бацькам дуб пілую на штандары (Патрэбна ў хаце пераставіць печ). Гаўрусёў.

4. што. Разм. Перамяніць, перайначыць. — Чалавек, калі захоча, натуру можа пераставіць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наве́сці, -вяду́, -вядзе́ш, -вядзе́; -вядзём, -ведзяце́, -вяду́ць; навёў, -вяла́, -ло́; навядзі; -ве́дзены; зак.

1. каго. Прывесці ў вялікай колькасці.

Н. людзей у клуб.

2. каго (што) на каго (што). Ведучы, прывесці, вывесці куды-н.

Н. на след.

3. што. Накіраваць, нацэліць што-н. у бок каго-, чаго-н.

Н. бінокль.

Н. гармату.

4. перан., каго на што. Накіраваць (на думку, размову, сумненне і пад.); садзейнічаць з’яўленню (думкі, сумнення і пад.).

Н. на шчырую размову.

5. перан., што. Прывесці што-н. да пэўнага стану, надаць адпаведны выгляд.

Н. бляск.

Н. парадак.

6. што. Пабудаваць (пра мост, пераправу).

Н. мост.

7. што. Зрабіць інструмент прыгодным для карыстання.

Н. брытву.

Н. музычны інструмент.

8. каго. Нарадзіць, напладзіць у нейкай колькасці (разм.).

Н. дзяцей поўную хату.

9. каго. Быць наводчыкам, садзейнічаць крадзяжу чаго-н.

Н. злодзея.

Навесці на розум — даць разумную параду, навучыць чаму-н. добраму.

|| незак. наво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. навядзе́нне, -я, н. (да 3, 5 і 6 знач.) і наво́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 3, 6 і 7 знач.).

Навядзенне бляску.

Навядзенне мастоў (таксама перан.: устанаўленне сувязей, кантактаў; кніжн.).

|| прым. навадны́, -а́я, -о́е (да 6 знач. у некаторых спалучэннях).

Н. мост.

Навадная пераправа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па... і па-..., прыстаўка.

I. Утварае дзеясловы са знач.:

1) закончанасці дзеяння, напр.: паставіць, пабудаваць, паказаць;

2) пачатку дзеяння, напр.: паляцець, паехаць, папаўзці;

3) нязначнай ці няпоўнай меры дзеяння, што адбываецца на працягу кароткага часу, напр.: пагаварыць, паскакаць, паспаць;

4) набыцця большай ступені якасці, уласцівасці, напр.: пахарашэць, пасталець;

5) няпэўнай працягласці, паўторнасці дзеяння, напр.: пакурваць, пакрыкваць, пагойдваць;

6) дзеянняў, якія адносяцца да многіх асоб, прадметаў, напр.: пахавацца, памерзнуць, пападаць;

7) у спалучэнні з прыставачнымі дзеясл. (звычайна незак.):

а) распаўсюджанне дзеяння на ўсё, многія аб’екты, напр.: паабіваць (яблыкі з дрэва), павыносіць (мэблю з хаты), паналаджваць (станкі), парассяляць (студэнтаў па кватэрах);

б) утварэнне дзеяння ўсімі, многімі асобамі, напр.: паабмарожвацца, павысяляцца, панакрывацца;

в) празмернасць дзеяння, напр.: панакупляць (рознай дробязі), папахадзіць (хадзіць доўга, многа), папахварэць (хварэць доўга);

г) абмежаванасць меры дзеяння, напр.: павыжынаць, павыядаць.

II. Утварае:

а) прыметнікі са знач.:

1) адносін да кожнага з указаных прадметаў ці адпаведнасці чаму-н., напр.: пагалоўны, падэкадны, пасільны;

2) указання на час пасля чаго-н., напр., пасмяротны;

б) прыметнікі і назоўнікі са знач. указання на месцазнаходжанне паблізу чаго-н., напр.: пагранічны, памор’е.

III. 3 прынал. займ. утварае прыслоўі са знач.:

1) у адпаведнасці з чыім-н. меркаваннем, жаданнем, напр.: па-свойму, па-твойму, па-нашаму;

2) з прыметнікамі ўтварае прыслоўі спосабу дзеяння, напр.: па-новаму, па-беларуску, па-казацку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)