Пецярня́ (піцірня) ’рука, пяць пальцаў’ (Бяльк., Варл.). Ад пяцёра (зборны лічэбнік) < пяць (гл.) і суф. ‑ня (Сцяцко, Афікс. наз., 215–216). Параўн. рус. пятерница ’тс’, пятерня ’пяць (коней), лапа, рука’. Аналагічна пецерня ’50 снапоў’ (ТС) = ’пяць дзесяткаў (снапоў)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праскурня́ ’жанчына, якая пячэ прасвіры’ (Нас., Мал.), просвірня ’тс’ (Маш.). Рус. проску́рня, просві́рня ’тс’, укр. проску́рня ’месца, дзе пякуць прасвіры’, проскурни́ца ’жанчына, якая пячэ прасвіры’. Ад праскура, просвіра з суф. ‑ня. Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 118.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарыжня́ ’загарадка’ (Сл. паўн.-зах.). З гаражня́; утварэнне суфіксам ‑ня ад асновы гара(д)ж‑ ’загароджаны’. Параўн. гараджа́нка ’загарадка’ (Сл. паўн.-зах.). Дакладная адпаведнасць у рус. дыял. горожня́ (СРНГ, 7, 64) і, магчыма, укр. горі́жний ’агароджаны’ (?) (гл. у Грынч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́льня 1 ’млын’ (палес., КЭС). Да малоць (гл.). Той жа суфікс ‑ня ў пі́льня, ста́йня, бойня (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 59).

Ме́льня 2 ’малая ўкладка снапоў’ (валож., Сл. ПЗБ). З мэндля (гл.) у выніку выпадзення ‑д‑ і перастаноўкі нлʼ…лʼн.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парахня́ ’дробныя, як пясок, сухія рэшткі сапрэлага або паточанага шашалем дрэва’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сл. ПЗБ), порохня́ ’тс’ (ТС), парахня́вы, парахня́віна, парахня́лы, парахне́ць. Рус. дыял., укр. порохня́ ’тс’. Да порах (гл.) з суф. ‑ня (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 165). Гл. парахно́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

огневи́к​I м., обл.

1. (кремень) ска́лка, -кі ж., крэ́мень, -ня м.;

2. (болячка, чирей) ску́ла, -лы ж., скуля́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Няўко́м (невкомъ) ’быццам, хіба ж’ (Нас.), ’нездарма; няўжо’ (Касп.), ’знячэўку, знянацку’ (Мат. Маг.), ня‑ў‑ком жа ’аднак жа не, чаму ж не’ (Гарэц.), рус. смал. невком ’аднак’. Паралельнае да няўчом (гл.) займеннікавае ўтварэнне ад хто (гл.); праблему складае высвятленне шляхоў семантычнага развіцця.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варыўня́, вараўня́ ’наогул памяшканне для захоўвання гародніны’ (гл. ДАБМ, карта 240, Шат., Касп., Вештарт, Лекс. Палесся, 131, БРС, Шушк., Яруш., Бір. Дзярж., Маш., Сцяшк. МГ, Некр., Інстр. II, Мядзв., Шн., Жд.), варо́ўня (Касп.). Утварэнне ад ва́рыва (гл.) ’агародніна’, суф. ‑ня (звычайны пры ўтварэнні назваў памяшканняў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́льня ’тартак’ (Варл.), ’лесапільня’ (пух., Сл. ПЗБ), укр. харк. пи́льня ’тс’, рус. пи́льня ’месца, дзе пілуюць лес пры дапамозе вады, парай, коньмі’. Да пілі́ць 1 (гл.). Суф. ‑ня ўзыходзіць да прасл. ‑ьnʼa, параўн. kolьnʼa ’дрывотня’, stajьnʼa ’стайня’, які пашыраны пераважна на паўн.-слав. тэрыторыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тух — выклічнік, што перадае глухі стук, удар, стрэл: се́рца тух, тух, як ня выскачыць (мсцісл., Нар. лекс.). Гукаперайманне. Сюды ж ту́хаць ‘стукаць нагамі пры хадзьбе’ (Варл.), ту́хкаць ‘цяжка, гулка тупаць, бегучы ці ходзячы’ (Нар. Гом., Янк. 3.), тухаце́ць ‘неспакойна біцца (пра сэрца)’ (чэрв., Гіл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)